Роўна пяць гадоў таму адкрытае акцыянернае таварыства “Сейлавічы” ўзначаліў малады, адказны, ініцыятыўны і патрабавальны кіраўнік — Аляксандр Каспер, які займаў да гэтага пасаду начальніка аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама.
Высокакваліфікаваны выпускнік БДАТУ Аляксандр Каспер, які ўзначаліў сельгаспрадпрыемства, меў за плячыма не толькі ўзмоцненую тэарытычную падрыхтоўку, але і практычны досвед працы ў сельскай гаспадарцы. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Сяргеевіча ў таварыстве значна павысілася культура земляробства, вырасла ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, на належным узроўні знаходзіцца працоўная дысцыпліна.
Зрабіўшы стаўку на перспектыўнага маладога кіраўніка ў 2019 годзе, сёння мясцовыя ўлады могуць у прамым сэнсе гэтага слова пажынаць плён — ААТ “Сейлавічы” займае лідзіруючыя пазіцыі па розных напрамках сельгасвытворчасці ў абласным маштабе.
У гэтым годзе прадпрыемства ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур і лепшых паказчыкаў у развіцці АПК сярод сельгасарганізацый у Нясвіжскім раёне.
Аграрыямі “Сейлавіч” дасягнута рэкордная ўраджайнасць — з кожнага гектара сабрана 82,3 цэнтнера збожжа, а хлебны каравай на 2,5 тоны большы, чым у мінулым
годзе, вага яго амаль што 9900 тон. На раённых “Дажынках” Аляксандр Каспер атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а на абласных, якія праходзілі ў Валожыне 19 кастрычніка,
— Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
— У папярэднія гады мы назапасілі практычны вопыт, таму гатовы да вырашэння задач любой складанасці, — разважае дырэктар. — Сення мы рэалізуем інвестпраект будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 800 галоў з даільна-малочным блокам і чатырох сянажна-сіласных траншэй у аграгарадку Сейлавічы. Ужо пабудавана малочна-таварная ферма на 200 галоў у вёсцы Андрушы, рэканструяваны два жывёлагадоўчыя памяшканні. Пабудаваны дзве сянажна-сіласныя траншэі, артэзіянская свідравіна. Вытворчая база гаспадаркі пашыраецца.
Акрамя гэтага прынцыповы і ўважлівы кіраўнік вялікую ўвагу надае і развіццю сацыяльнай сферы.
— Як дэпутат Нясвіжскага раённага, Сейлавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, я прымаю актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці гаспадаркі, — падкрэслівае Аляксандр Каспер. — За ўласныя сродкі нашага акцыянернага таварыства ў мінулым і гэтым годзе быў праведзены капітальны рамонт сталовай аграгарадка Сейлавічы, узведзены тры двухкватэрныя жылыя дамы для работнікаў таварыства, аказваецца спонсарская дапамога сейлавіцкім сярэдняй школе, урачэбнай амбулаторыі і інтэграванай бібліятэцы.
Прадпрыемства актыўна развівае малочны напрамак. Па словах дырэктара, яно таксама перспектыўнае. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 верасня гэтага года склала 2964 галавы, у тым ліку 1340 галоў — дойны статак. За апошнія тры гады пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 217 галоў. Аб’ём вытворчасці прадукцыі вырошчвання за перыяд са студзеня па жнівень 2024 года склаў 1139,1 тоны. Валавы надой малака склаў 7965,8 тоны (на 771,4 тоны больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Надой на адну карову — 5976 кг (на 492 кг больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года).
Вынікі раённых і абласных “Дажынак” — паказчык згуртаванай працы калектыву пад чулым кіраўніцтвам моцнага лідара Аляксандра Каспера.
Планаў у аграрыяў шмат. У дырэктара таварыства нямала цікавых, годных ідэй, якія трэба рэалізаваць. Работнікі гаспадаркі гатовы падтры- маць любыя пачынанні. Сам Аляксандр Каспер гаворыць, што атрымаць такую ўзнагароду прыемна, але яе трэба ўспрымаць не як рысу, якая падводзіць вынік працы, а як адпраўную кропку для далейшага ўпэўненага развіцця і новых здзяйсненняў.
Святлана
РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.