Прааналізуем вынікі работы жывёлаводаў раёна за 9 месяцаў 2024 года. Іх рэдакцыі “НН” прадаставіла ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама.
Малако: плюс 9,2%
Вытворчасць малака на фермах і малочнатаварных комплексах дасягнула 1378421 цэнтнера. Тэмп росту склаў 109,2%.
У чатырох гаспадарках ён вышэй за сярэднераённы. У ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 145,7%, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 122,2%, ЗАТ “1 Мая” — 119,4%, ААТ “17 Верасня” — 115,7%. Найбольшым аб’ёмам валавой вытворчасці малака вызначаюцца СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ААТ “17 Верасня”.
Рэалізавана малака за 9 месяцаў 1274679 цэнтнераў — 109,3% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Таварнасць дасягнула 92,5%. Найбольш высокая яна ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 95,6%, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 94,9%, СВК “Агракамбінат Сноў” — 93,5%. Гэты паказчык вышэй за сярэднераённы ў сямі сельгаспрадпрыемствах. Чатыры гаспадаркі палепшылі яго ў параўнанні з леташнім, у т.л. ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 2,3%, ААТ “Грыцкевічы” — на 1,9%.
Сярэдні надой малака на адну фуражную карову дасягнуў 7096 кілаграмаў. Плюс да мінулагодняга склаў 269 кг. Высокая прадуктыўнасць у “Агракамбінаце Сноў” — 9004 кг, што на 522 кг больш леташняга, і ў “Грыцкевічах” — 8450 кг (+317 кг). Найбольшую прыбаўку далі каровы ў “1 Мая” — плюс 928 кг і ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — плюс 698 кг. За гэты дзевяцімесячны перыяд сёлета тры гаспадаркі з разраду пяцітысячнікаў перайшлі ў шасцітысячнікі. Гэта “Нясвіжскі райаграсэр- віс”, “1 Мая” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. У разрад сямітысячнікаў узняўся “Агракамбінат Нясвіжскі”. “Агракамбінат Сноў” пакінуў леташні спіс васьмітысячнікаў і ўзняўся на новую прыступку, заваяваўшы дзевяцітысячны рубеж.
Мяса: плюс 7,8%
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі па раёнедасягн ула 275515 цэнтнераў. Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года — 107,8%.
Больш высокі ён у СВК “Агракамбінат Сноў” — 116,6%, у ААТ “17 Верасня” — 115%, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 110,4%. Найбольшыя аб’ёмы мясной вытворчасці — у снаўчан, у ААТ “Лань-Нясвіж”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.
У тым ліку вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы склала па раёне 137721 цэнтнер — 100,8%. У сямі гаспадарках тэмп росту вышэй сярэднераённага. Напрыклад, у “17 Верасня” — 115%, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 110,4%, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 104,5%, у ЗАТ “1 Мая” — 103,5%.
Свініны з пачатку года атрымана 57886 цэнтнераў. Аб’ём яе вытворчасці вырас на 38,8%. Мяса птушкі было атрымана 79908 цэнтнераў, што на 3,4% больш леташняга.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошч- ванні і адкорме склала 859 грамаў, што на 5 грамаў больш, чым было летась. Самы высокі паказчык — 1055 грамаў — у снаўчан (без уліку ўчастка “Арда” Клецкага раёна). На другім месцы — вераснёўцы — 899 грамаў. На трэцім — жывёлаводы “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” (897 г). Прывага вышэй сярэднераённай — у пяці гаспадарках.
Сярэднясутачная прывага свіней — 549 грамаў. У т.л. у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 698 г, самая высокая і з прыбаўкай у 3 грамы.
Сярэднясутачная прывага сноўскіх куранят-бройлераў дасягнула 62,4 грама. Летась на гэты час было на 5,2 грама меней.
Расце пагалоўе
Буйной рагатай жывёлы на МТК і фермах налічваецца 77458 галоў. Гэта на 1168 галоў больш леташняга. На 439 галоў вырасла пагалоўе ў “17 Верасня”, на 329 — у “Агракамбінаце Сноў”, на 250 — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, на 200 — у “1 Мая”. У тым ліку ў малочным статку налічваецца 19361 карова, павялічыўся ён на 697 галоў.
Свінапагалоўе налічвае 63708 асобін. Яно прырасло ў параўнанні з 9 месяцамі мінулага года на 72,3%. Птушкі па стане на 1 кастрычніка 2024 г. было 629482 галавы.
Аб тым, як гаспадарка так паспяхова працуе ў дадзеным накірунку, распытала ў галоўнага заатэхніка адкрытага акцыянернага таварыства “17 Верасня” Валерыя Шымко.
— Рэканструявалі памяшканне на старой, закрытай ферме “Круты Бераг”, паставілі там маладняк, — расказаў Валерый Мікалаевіч. — У Вялікай Ліпе на комплексе цялушак хутка ўвядзём будынак на 240-250 галоў. Ставім уласны маладняк, купляем яго ў іншых гаспадарках Мінскай вобласці. Умовы для ўтрымання ёсць. Кармоў назапасілі.
Напрыканцы верасня ў сельгас- прадпрыемстве поўнасцю ўвялі малочнатаварны комплекс на 800 галоў дойнага статка ў Высокай Ліпе. Працягваецца запаўненне памяшкання ўласнымі цялушкамі. Цяпер аб’яднаныя старая і новая фермы ўтварылі сапраўдную фабрыку па вытворчасці малака і мяса — усяго яна налічвае 2360 галоў.
Пры самай высокай у раёне наяўнасці буйной рагатай жывёлы — 17667 галоў, а ў “Нясвіжскіх Астроўках”, што ідуць услед, крыху больш за 13 тысяч — працягвае нарошчваць пагалоўе “Агракамбінат Сноў”. Для яго належнага ўтрымання на ферме “Дольны Сноў” пабудавалі новы цялятнік. Ён функцыянуе са жніўня бягучага года.
Каб быў багатым кармавы стол
Сёлета ў гаспадарках раёна, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу па стане на 24 кастрычніка, для жывёлы нарыхтавана 145591 тона кармавых адзінак. Паспяхова выканалі заданне ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (110%), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (104%), ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (103%), ЗАТ “1 Мая” (102%). На адну ўмоўную галаву жывёлы па раёне назапашана 26,85 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш — у ААТ “Лань-Нясвіж” (37,5 ц), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (35,1 ц), сортавыпрабавальнай станцыі (33,7 ц), ААТ “Сейлавічы” (33,4 ц).
У фізічнай вазе нарыхтавана больш за 7123 тоны сена. Перавыканалі заданне ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Лань-Нясвіж”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, “ЭБ “Свеклавічная”, “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.
Сенажу ёсць у наяўнасці 210347 тон. У т.л. 29999 тон — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, больш 26-і з палавінай тысяч тон — у “Агракамбінаце Сноў”. Больш 25-і з палавінай тысяч тон — у “Сейлавічах”. Амаль усе гаспадаркі перавыканалі даведзенае заданне, у выніку па раёне выйшла 112%. У палімерную ўпакоўку частку гэтага корму змясцілі “Нясвіжскія Астроўкі”, “Лань-Нясвіж”, “Сейлавічы”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.
Сіласу закладзена больш за 302169 тон, у т.л. з кукурузы — 288842 тоны. Нарыхтоўка гэтага віду корму працягваецца. Так, за дзень 23 кастрычніка ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” далі 161,9 тоны, “Нясвіжскіх Астроўках” — 139,8 тоны, “ЭБ “Свеклавічная” — 123,9 тоны.
Травы чацвёртага ўкосу ў гэты дзень убіралі “1 Мая” (60 га), “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (55 га), “ЭБ “Свеклавічная” (50 га), “Лань-Нясвіж” (27 га), “Нясвіжскія Астроўкі” (15 га), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (5 га). У пяты раз скасілі травы механізатары “Агракамбіната Сноў”, “Грыцкевіч” і “Агракамбіната Нясвіжскі”, дзе працягваецца іх падбор.
Зерня кукурузы на палях раёна намалочана 60718 тон.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.