Па беларускай зямлі крочыць прыгожае восеньскае свята — абласныя “Дажынкі-2024”. Старт ім дала Брэсцкая вобласць, калі лепшых хлебаробаў першага рэгіёна сабралі Мікашэвічы. Затым была Гомельшчына. У мінулую суботу перадавікі збожжавай нівы Міншчыны сабралісяў Валожыне . Затым будзе ўшанаванне ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
На кожным свяце пабываў і пабывае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каб сказаць шчырыя словы ўдзячнасці вяскоўцам за іх добрасумленную працу, за іх важкі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Прэзідэнт называе земляробаў працаўнікамі “цэха пад адкрытым небам”.
— Нізкі паклон за вашу працу. За цярпенне і ўменне працаваць насуперак усім нягодам і абставінам.
Я прыводжу словы нашага лідара, адрасаваныя ўдзельнікам абласных “Дажынак” Гомельскай вобласці, якія збіраліся з гэтай добрай нагоды ў Кармянскім раёне. І такія ж словы ён адрасуе ўсім беларусам. Гаварыў іх і ў мінулую суботу ў Валожыне лепшым прадстаўнікам АПК сталічнага рэгіёна. Наш Прэзідэнт, чалавек ад зямлі, паважае людзей працы за іх нястомнасць, вытрымку, адданасць сваёй справе — пачэснай прафесіі хлебароба.
Выступаючы ў Мікашэвічах, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, з чаго пачынала суверэнная Беларусь на збожжавай ніве. З вялікай цяжкасцю збіралі 5 мільёнаў тон збожжа, часам — 6 мільёнаў, і лічылі, што гэта нядрэнна. А ўжо 7 мільёнаў — гэта быў найбольшы паказчык.
— Сёння мы прыйшлі да таго, што 10 мільёнаў — норма. Але мой падыход ведаеце: нам трэба 11-12 мільёнаў тон збожжа, — падкрэсліў ён. Дабівацца яшчэ большага намалоту збожжа неабходнасці няма. Беларусы будуць вырошчваць адначасова іншыя культуры — клімат мяняецца, цёплая кліматычная зона ўсё болей прасоўваецца на поўнач.
Нічога не разбазарана і не страчана.
Мы прымножылі спадчыну наймацнейшага Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды сучаснай Беларусі. Як нам гэта ўдалося? Дзякуючы людзям, якія жывуць на блаславёнай беларускай зямлі, іх мудрасці, цярпенню і, самае галоўнае, працавітасці. Яна дапамагала нам выжываць у любое ліхалецце. Родная зямля заўсёды давала сілы, хлеб і ўпэўненасць у будучыні.
Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр ЛУКАШЭНКА,
19 кастрычніка 2024 г. на абласных “Дажынках” у Валожыне.
“Хлеб — усяму галава” — гэтыя словы з вядомай яшчэ з савецкіх часоў песні для нас сёння сталі прыгожым, пафасным лозунгам. Але які глыбокі сэнс яны ў сабе ўтрымліваюць. Раскрываюць ісціну душы беларуса: упартая праца, новыя тэхналогіі, цяжкі, важкі залацісты колас у полі, духмяны хлебны каравай на стале… Радасць мірнай працы. Гонар кожнага за ўласнае дачыненне да вялікай, агульнай, значнай справы.
Выступаючы на “Дажынках-2024” у Карме, Прэзідэнт, зразумела, падкрэсліў тую каласальную работу, што правялі беларусы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС на сваёй зямлі, забру- джанай радыенуклідамі. Адстаялі, адваявалі яе, родную, не адступілі перад бядой, перад велізарнай тэхналагічнай катастрофай. Удыхнулі ў яе новае жыццё. На ліквідацыю наступстваў аварыі за гэтыя гады было накіравана больш за 23 мільярды долараў бюджэтных сродкаў і прыкладна столькі ж пазабюджэтных. У сельгасабарот вернута каля мільёна гектараў зямлі. Яшчэ паўмільёна гектараў — у лясны фонд. Беларусы знайшлі спосабы атрымліваць там чыстую прадукцыю, і ніхто не сумняваецца ў яе якасці.
— Мы з вамі гэта зрабілі. Вы гэта зрабілі… Я ўдзячны вам за тое, што вы мяне тады пачулі і не збеглі, што засталіся ў сваіх дамах, — падзякаваў Прэзідэнт жыхарам Гомельшчыны і падкрэсліў:
— Удумайцеся: маладая суверэнная рэспубліка — асколак велізарнай магутнай імперыі — практычна без дапамогі звонку справілася з наступствамі сусветнай тэхнагеннай катастрофы. Сваімі рукамі і сваім розумам, злучаючы навуку і практыку, жыццёвую мудрасць і веды.
Беларусь адрадзіла свае параненыя Чарнобылем землі. На іх каласіцца збажына, зелянеюць густыя травы, шумяць маладыя лясы. Гэта велізарны подзвіг чалавека!
Першы рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі” прайшоў у 1996 годзе ў Столінскім раёне. Ён стаў гімнам работнікам вёскі, цяжкай, высакароднай працы. У 1998-м лепшых земляробаў краіны прымала Нясвіжчына. Прэзідэнт упэўнены: у бедных 90-х іменна селянін выратаваў краіну. Людзі старэйшага пакалення памятаюць той жахлівы час. Абвал эканомікі, страшэнны заняпад у сельскай гаспадарцы: адсутнасць грошай на паліва, угнаенні, насенне і тэхніку. Беларусь стаяла на краі бездані.
— І ў нас было два варыянты: або зм
гацца за права свабодна і дастойна жыць на сваёй зямлі, захаваўшы яе, або ўсім апынуцца ў гэтай бездані і загінуць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусы з іх зайздроснай упартасцю і працавітасцю выбралі першы шлях, шлях стварэння, будаўніцтва, і ператварылі сваю рэспубліку, былы зборачны цэх Савецкага Саюза, у квітнеючы край, самадастатковую незалежную дзяржаву. Толькі зайздросныя заходнія палітыкі не могуць змірыцца з тым, што мы ўсталі з кален, не пайшлі да іх у прыслужванне, і ўвялі незаконныя беспрэцэдэнтныя санкцыі, каб затрымаць, аслабіць развіццё нашай краіны. Толькі не ўдалося ім перашко- дзіць разумным, настойлівым беларусам паспяхова рухацца наперад. Іменна экспарт сельгаспрадукцыі даў магчымасць астатнім галінам адаптавацца да новых умоў гаспадарання. І сёння ў нас растуць аб’ёмы вытворчасці, аб’ёмы экспарту, ладзяцца партнёрскія, дружалюбныя сувязі з усё новымі і новымі краінамі свету.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.