Меню
Курс $  3.26 | €  3.57 | ₽100  3.37 |
Погода 5 °C

ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!

Ирина ЕФИШОВА 18 часов назад 0 34

Пост опубликован: 19.10.2024

Сёння, 19 кастрычніка, закрытае акцыянернае таварыства “1 Мая” святкуе значны юбілей — 75 гадоў з дня заснавання калектыўнай гаспадаркі, аб’яднанай пасля вайны з некалькіх дробных сельгасарцеляў.

Ад калгаса да закрытага акцыянернага таварыства
Трэба адзначыць, што яшчэ ў верасні 1940 года ў першую калектыўную гаспадарку абʼядналіся 23 сялянскія сям’і, у асноўным — былыя наёмныя рабочыя пана Жалняркевіча з маёнтка Смалічы і найбяднейшыя сяляне аднайменнай вёскі. Старшынёй калгаса быў выбраны А.Ф. Кавальчук, якога праз некалькі месяцаў змяніў В.С. Бенька, каваль з вёскі Лявонавічы. Амаль адначасова быў арганізаваны калгас імя Сталіна ў в. Лазавічы (першы старшыня — І.П. Невяровіч). Калгасы прыпынілі сваю дзей- насць у чэрвені 1941 г., калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пасля вайны пачалося іх адраджэнне.



У 1949 годзе ў вёсцы Лявонавічы арганізаваўся калгас імя Суворава, у які ўвайшло 16 сялянскіх гаспадарак, старшынёй быў выбраны М.П. Ждановіч. Менавіта ад гэтай даты і пачынае адлік гісторыя сучаснай гаспадаркі “1 Мая”.

У 1950 годзе калгасы ў вёсках Ляхі (калгас “Маладая Гвардыя”, старшыня У.У. Гурка), Цякалаўшчына (калгас імя Чкалава, старшыня М.А. Кудрук), Лазавічы (калгас імя Матросава, старшыня І.П. Невяровіч), Габруны (калгас імя Кутузава, старшыня Д.М. Камёнка), Смалічы (калгас “1 Мая”, старшыня М.В. Вараненка).
Актыўнымі арганізатарамі першых пасляваенных калгасаў былі П.Ф. Казак, былы вязень польскага канцлагера Бяроза-Картузская, І.П. Невяровіч, С.І. Невяровіч, С.М. Калоша, М.М. Шынгель, І.І. Саўчанка, М.Ф. Чайка, М.В. Гурка. Але калгасы, створаныя на базе адной вёскі, былі малаэфектыўнымі, таму ў 1952 г. адбылося іх абʼяднанне ў адну калектыўную гаспадарку — калгас “1 Мая”, старшынёй якога стаў Ф.Д. Клімкін. Вынікі дзейнасці калгаса напачатку былі маласуцяшальнымі, сказвалася адсутнасць механізацыі, амаль усе віды работ вяліся ўручную, не радавала і ўра- джайнасць.У 195

3 г. старшынёй калгаса быў выбраны П.М. Шчарбач. Эканамічны стан калгаса па-ранейшаму заставаўся слабы, калгаснікі атрымлівалі па 100 г збожжа на праца- дзень, грашовая аплата адсутнічала. Аднак ужо ў 1955 годзе былі пабудаваны бальніца, амбулаторыя. Калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР, а яго старшыня быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ. У канцы 1950-х гадоў у гаспадарку пачалі паступаць першыя трактары, аўтамабілі, камбайны, іншая сельгастахніка, прыбываць спецыялісты.

У 1959 г. калгас “1 Мая” ўзначаліў М.М. Шулякоўскі, былы настаўнік, франтавік. Пры яго кіраўніцтве пачалося будаўніцтва збожжасховішча, складоў, гаража, жывёлагадоўчых памяшканняў. У 1965 годзе ў вёсках зʼявілася электрычнасць, калгаснікі набывалі тэлевізары, радыёпрыёмнікі, іншую бытавую электратэхніку. Паднялася натуральная і грашовая аплата. Заканчвалася перасяленне з хутароў. У вёскі было пераселена каля 280 сямей. На палях працавала 29 трактароў розных марак, некалькі аўтамашын. Калгас пачаў спецыялізавацца на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, неаднаразова выходзіў пераможцам спаборніцтваў і ўзнагароджваўся пераходнымі сцягамі, грашовымі прэміямі. З 1977 г. калгас узначальвалі ў розныя гады М.М. Худая, У.П.Голікаў, С.А. Шарамета. У 1980 г. у склад калгаса “1 Мая” ўвайшоў калгас імя Кірава. Старшыня абʼяднананага калгаса — В.П. Скудро, з 1994 г. — У.В. Казакевіч. У сакавіку 1996 г. калгас быў рэарганізаваны ў калектыўнае долевае прадпрыемства “1 Мая”. З 1997 па 2005 ім кіраваў І.М. Макар. Гаспадарка была пераўтворана ў закрытае акцыянернае таварыства. З 2007 па 2024 г. яго дырэктар — А.І. Рудзяк.

ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!

Васіль Дзмітрыевіч Рашатко адпрацаваў у гаспадарцы больш, чым паўвека.
Ён нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне і скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля размеркавання яго жыццё і лёс цесна спляліся з гісторыяй гаспадаркі “1 Мая”.
— Тады на Нясвіжчыне гаспадаркамі-мільянерамі былі “1 Мая” і калгас імя Калініна, — успамінае Васіль Дзмітрыевіч. — Я выбраў “1 Мая”. Работа брыгадзіра тады значна адрознівалася ад сённяшняй. У той час у гаспадарцы было аж 6 брыгадзіраў. Уявіце, колькі людзей тады працавала ў сельскай гаспадарцы! Потым, ужо пры Марыі Мікалаеўне Худой, некалькі брыгад аб’ядналі, а ў мяне з’явіўся памочнік. Раней усё па-іншаму было. Вось, напрыклад, цукровыя буракі. Сёння ёсць хімічная праполка, а сучасная тэхніка ўбірае іх амаль без удзелу чалавека. А раней буракі дзялілі на нормы: цукровыя — па паўгектара на чалавека, кармавыя — аж па гектары. І палоць іх трэба было па тры разы на сезон, і прарываць…А раней яшчэ і арганічныя ўгнаенні на конях вывозілі!
З цягам часу Васіль Дзмітрыевіч змяніў спецыяльнасць — перайшоў у трактарысты. Трактарам ён кіраваў 30 гадоў, 21 з іх яшчэ і працаваў на камбайне падчас жніва. Першыя пяць гадоў на “Ніве”, астатнія — на “Доне-1500”. Увесь час быў у перадавіках вытворчасці, ударнікам камуністычнай працы і нават пераможцам 9-й і 10-й пяцігодак.
Яшчэ напачатку свайго працоўнага шляху, у 1976 годзе, Васіль Дзмітрыевіч атрымаў дзяржаўную ўзнагароду СССР — ордэн “Знак Пашаны”.

Актуальныя паказчыкі
Агульная зямельная плошча гаспадаркі сёння — 6203 га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 5827 га, ворыва — 4078 га, лугавыя — 1749 га. Разаранасць сельгасугоддзяў — 70 %. Спецыялізацыя гаспадаркі — мясамалочная з развітой вытворчасцю збожжавых і зернебабовых культур і цукровых буракоў. Сярэдняспісачная колькасць працуючых — 224 чалавекі. Доля таварыства ў агульным аб’ёме вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна складае каля 6 працэнтаў. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за студзень — верасень 2024 года склаў 109,6 працэнта, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі — 113,4 працэнта, раслінаводства — 105,3 працэнта. На 01.10.2024 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы склала 8740 галоў (+200 галоў да 2023 года), у тым ліку кароў — 1393 (+31 галава да 2023 года). Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 150 галоў, у тым ліку кароў 23,9. Валавы надой малака па гаспадарцы за студзень — верасень 2024 года склаў 9025 тон (+1467 тон да 2023 года). Надой на адну галаву — 6473 кг (+928 кг да 2023 года). Рэалізацыя малака ў фізічнай вазе за студзень — верасень 2024 года — 8086 тон (+1238 тон да 2023 года). На 01.10.2024 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме складае 7347 галоў. (+169 галоў да 2023 г.). За студзень — верасень 2024 года прадукцыя вырошчвання склала 1487 тон (+ 50 тон да 2023 года), пры сярэднясутачным прыбаўленні ў вазе 729 грамаў (+26 грамаў да 2023 года).

У 2024 годзе атрыманы валавы збор збожжавых і зернебабовых культур з плошчы 1590 га ў колькасці 11807 тон (+965 тон да 2023 года), пры ўраджайнасці 74,3 ц/га (+ 3,7 ц/га да 2023 года). Нарыхтавана 20162 тоны сенажу (+4083 тоны да 2023 года), 29775 т сіласу (+1289 тон да 2023 года).

ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!

Дэлегацыя ЗАТ “1 Мая” на раённых дажынках

 

Марыя Мікалаеўна Худая працавала старшынёй калгаса “1 Мая” ў 1977 — 1979 гадах. Нямала сіл і намаганняў яна прыклала да ўзмацнення і развіцця гэтай гаспадаркі. А пасля, у многіх успамінах з цеплынёй адзывалася пра той час. Марыі Мікалаеўны, на жаль, не стала ў маі гэтага года, але яе ўласная гісторыя навечна ўпісана ў гісторыю ЗАТ “1 Мая”.ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!
Жыццёвы шлях Марыі Мікалаеўны стаў яскравай старонкай гісторыі раёна.
“Мы павінны служыць і дапамагаць людзям, а не шукаць лёгкага хлеба. Першы свой ордэн — “Знак Пашаны” — атрымала ў 1971 годзе. Канешне, дэбютны ордэн забыцца немагчыма. Уручылі яго за вялікую грамадска-палітычную працу і, вядома ж, эканамічныя паказчыкі. Я лічыла, што асабліва трэба было падтрымліваць моладзь.
Мы стараліся нашых хлопцаў, якія выраслі ў вёсках, чые бацькі працавалі ў гаспадарках, накіроўваць вучыцца ў ВНУ. А потым яны да нас вярталіся і працавалі ў Нясвіжскім раёне, і гэта для мяне гонар.
Да старшынёўства ў “1 Мая” дзесяць гадоў была невызваленым сакратаром партарганізацыі, сумяшчаючы пасаду галоўнага эканаміста і намесніка старшыні калгаса ў “Ленінскім шляху”. У 1975 годзе я была ўдастоена ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Затым стала кіраўніком калгаса “1 Мая”. А пасля — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Нясвіжскага райвыканкама, старшынёй райвыканкама і першым сакратаром райкама КПБ.
У 1980 годзе мяне ўзнагародзілі ордэнам Дружбы народаў, а праз восем гадоў — Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Для мяне гэта значыла, што ацэнены намаганні нашых людзей, якія працавалі са мной разам у Нясвіжскім раёне”, — так расказвала Марыя Мікалаеўна ў адным з інтэрв’ю.

 

Ігар Мікалаевіч Макар нарадзіўся на Гродзеншчыне. ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1987 года — у Нясвіжскім раёне. працаваў у райаграпрамтэхніцы, гаспадарках раёна. Восем гадоў узначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства ЗАТ “1 Мая”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!