Меню
Курс $  3.26 | €  3.57 | ₽100  3.36 |
Погода 5 °C

Зяблевае ворыва — клопат пра ўраджай-2025

Нясвіжскія навіны 4 часа назад 0 36

Пост опубликован: 18.10.2024

Гаспадаркі раёна вядуць зяблевае ворыва глебы. Па стане на 17 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, механізатары апрацавалі 3400 гектараў палёў. У тым ліку 762 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 556 га — у ЗАТ “1 Мая”, 417 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Дзённая прыбаўка за 16 кастрычніка склала 274 гектары. Сёння наш аповед — аб справах першамайцаў.



— Дождж? Ды ён ніколькі не перашкаджае араць. Наадварот, сухая глеба дачакалася вільгаці, убірае ў сябе, робіцца больш падатлівай. І трактару лягчэй. Засухай я сваім чатырохкорпусным плугам ППО-4-40 араў у дзень 10 — 12 гектараў, цяпер — 12 —14, — на маё пытанне, як працуецца ў дажджлівае надвор’е, адказаў механізатар закрытага акцыянернага таварыства “1 Мая” Сяргей Піваварэвіч. Наша гутарка адбылася напрыканцы аднаго з дажджлівых кастрычніцкіх дзён. Сяргей Акімавіч толькі што, ужо ў цемнаце, вярнуўся дахаты, прыгнаўшы трактар з поля на машынны двор. “Мы, механізатары, толькі пераначаваць дамоў прыязджаем, а так — усё ў полі. Работа такая”, — засмяяўся мой суразмоўца.

У гэтай гаспадарцы ён 34 гады, з іх 23 — механізатарам. Заняты на розных работах. За ім замацаваны граблі “Крона”, валкуе траву падчас нарыхтоўкі кармоў жывёле. У жніво кіраваў збожжаўборачным камбайнам, толькі два апошнія сезоны пакінуў свой стэпавы карабель. І яшчэ адна немалаважная работа — ворыва. Яго таксама трэба праводзіць акуратна, якасна, на патрэбную глыбіню, каб потым насенню ўтульна было ў глебе, каб яно дружна прарасло і дало добрыя ўсходы.
Сяргей Піваварэвіч заворвае палі ў Салтанаўшчыне пасля ўборкі папярэдніка пад яравы ячмень.

Галоўны аграном гаспадаркі Яўген Ратомскі расказвае:Зяблевае ворыва — клопат пра ўраджай-2025
— Яравы клін у нас зойме 1970 гектараў. У т.л. пад яравы ячмень адведзена 150 гектараў, авёс 40, зернебабаовыя — 100, кукурузу на зерне — 250, кукурузу на сілас — 1050, цукровыя буракі — 410, аднагадовыя травы — 20 гектараў. Вось на ўсіх гэтых палях трэба правесці зяблевае ворыва. Як паказвае практыка, нашы механізатары спраўляліся з дадзенымі аб’ёмамі, павінны справіцца і сёлета. Заняты ворывам тры агрэгаты: Сяргея Піваварэвіча, Міхаіла Скіцюка і Станіслава Флер’яновіча.
Уносім у глебу арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Пад цукровыя буракі даём па 60 тон на гектар арганікі, па 60 кілаграмаў дзеючага рэчыва фосфару. Арганіку ўносіць механізатар Віктар Арэхва, мінералку — Мікалай Лепяціла.

Зяблевае ворыва — клопат пра ўраджай-2025

Добры работнік — так характарызуюць Станіслава Флер’яновіча ў гаспадарцы. Працаваў да арміі, адслужыў, вярнуўся, зноў уліўся ў механізатарскую сям’ю. Водзіць трактар “МТЗ-1523”

Карыстаючыся выпадкам, я пацікавілася ў галоўнага агранома тэхналагічнымі навінкамі ў раслінаводстве наогул — тэма шырэй зяблевага ворыва.
— Пад ураджай-2025 павялічылі плошчу пад азімай пшаніцай, — адказаў Яўген Юр’евіч. — Сеялі яе вопытныя майстры сваёй справы Іван Сягей і Сяргей Сінкевіч. Паклалі ў глебу часткова элітнае насенне сартоў “Патрас” і “Аспект” нямецкай селекцыі. Сёлета азімая пшаніца дала добры ўраджай — больш 80 ц/га. Разлічваем, што не падвядзе і далей. На 50 гектараў зменшыцца поле яравога ячменю, на столькі павялічылі яго пад азімы ячмень. Апошні сёлета таксама зарэкамендаваў сябе належным чынам. Тым больш, што зараз і ён пасеяны элітай.

Зяблевае ворыва — клопат пра ўраджай-2025

Летам Міхаіл Скіцюк старанна папрацаваў на збожжаўборачным камбайне. Намалаціў 1615 тон зерня і заняў у сельгаспрадпрыемстве трэцяе месца. Цяпер на трактары “МТЗ-2022” уздымае зябліва. У агрэгаце з 5-корпусным плугам за дзень заносіць на свой рахунак 17-18 гектараў глебы

Лёс ураджаю ў значнай ступені залежыць ад механізатараў, іх прафесіналізму і добрасумленнасці. І яны стараюцца.
— Прыемна глядзець на ўсё, што зрабілі самі, — падвёў нашу размову механізатар Сяргей Піваварэвіч. — І кожны год працуем з на- дзеяй, што будуць новыя і лепшыя дасягненні.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!