Меню
Курс $  3.28 | €  3.58 | ₽100  3.41 |
Погода 9 °C

Дню прызыўніка прысвяцілі

Нясвіжскія навіны 2 часа назад 0 4

Пост опубликован: 15.10.2024

У мінулы чацвер у Белай зале раённага цэнтра культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню прызыўніка.
На яго сабраліся тыя, хто зусім хутка ўстане ў шэрагі салдат беларускага войска. Усім вядома, што служба ва Узброеных Сілах — важны этап у біяграфіі кожнага маладога чалавека. Тут ён праходзіць не толькі добрую школу жыцця, але і набывае сапраўдных сяброў, мужнее фізічна і духоўна. Абавязак, гонар, абарона Айчыны — вось галоўныя складнікі паняцця “ваенная служба”.



Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства, якое азнаменавалася Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь, свае словы наказу прызыўнікам адрасаваў ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Кірыл Маглыш.«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна
— Усе вы сабраліся ў гэтай зале пасля праходжання розных мерапрыемстваў, якія паказалі, што вы прыдатныя для тэрміновай ваеннай службы ў Рэспубліцы Беларусь, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, Кірыл Іванавіч. — Прайсці іх было не так проста, таму што няма нічога больш ганаровага і годнага, чым служба сваёй Айчыне. Пасля яе вы вернецеся дадому абсалютна іншымі людзьмі. Вы ўжо ведаеце, у якія войскі патрапіце, многія з вас будуць адпраўлены ў навучальны цэнтр воінскай падрыхтоўкі, з якога накіруюцца ў воінскія часці ў залежнасці ад той воінска-ўліковай спецыяльнасці, якую вы атрымаеце. Любое навучанне, як ваеннае, так і неваеннае, — гэта пэўнае развіццё. Таму развівайцеся, дасягайце, імкніцеся стаць сапраўдным знаўцам таго, што вы вывучаеце. Нехта, можа быць, звяжа свой далейшы лёс з Узброенымі Сіламі, а для кагосьці гэта будзе проста добрая прыступка, каб нешта для сябе зразумець і змяніць у сваім жыцці. Галоўнае — гэта заставацца верным абавязку службы і сваёй Айчыне.
Яскравай ілюстрацыяй да слоў ваеннага камісара стаў відэаролік пра беларускую армію, які хлопцы праглядзелі з вялікай цікавасцю.
Пасля прывітальных слоў, з якімі да прызыўнікоў звярнуліся старшыня Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Мацкевіч, намеснік дырэктара ААТ “17 Верасня” па ідэалагічнай рабоце Юлія Лабацэвіч і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Жанна Ратомская, ад імя прызыўнікоў са словам у адказ выступіў Ілля Якубовіч з ААТ «Грыцкевічы». Ён паабяцаў, што ён і яго таварышы будуць сапраўднымі абаронцамі сваёй радзімы і з годнасцю пранясуць ганаровае званне вайскоўца Рэспублікі Беларусь.«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна
А каб мерапрыемства атрымалася сапраўды святочным, свае канцэртныя нумары прысутным у зале падарылі лепшыя артысты раёна.
Пасля завяршэння Дня прызыўніка я папрасіла некаторых яго ўдзельнікаў падзяліцца сваімі меркаваннямі.
Алег Калбоўскі:«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна
— Да прызыву я быў памочнікам брыгадзіра на свінагадоўчым комплексе в. Кунаса ААТ “Сейлавічы”. Вывучыўся на зоаінжынера ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, прыехаў у гэту гаспадарку па размеркаванні, паспеў папрацаваць тры месяцы. Пасля службы буду далей адпрацоўваць размеркаванне, а там будзе бачна. У любым выпадку, да маючай адбыцца службы стаўлюся спакойна — усе спраўляюцца, і я спраўлюся. Нават цікава, як што будзе, бо, напэўна, даведаюся нешта новае для сябе.

Мікіта Ждан:«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна
— Я працую ў ААТ «17 Верасня» інжынерам па электрыфікацыі пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “цеплаэнергетык”. Папрацаваць паспеў толькі чатыры месяцы, але раз трэба ў армію — значыць трэба. Бяруць мяне ў рэзервовыя войскі, іду туды з добрым настроем, думаю, усё будзе нармальна, тым больш, што служыць мне толькі год.

Аляксей Вадзейка:«Марафон адзінства»: першы прыпынак — Маладзечна
— Я таксама працую ў ААТ “17 Верасня”, толькі механізатарам. Скончыў Навамышскі аграрны каледж па гэтай спецыяльнасці. Пра гэту гаспадарку даведаўся ад знаёмых, яна мне па расказах спадабалася, і не пашкадаваў. Папрацаваць паспеў паўгода, але пасля службы збіраюся сюды вярнуцца. Спадзяюся, не падвяду. Размеркавалі мяне ў пагранічныя войскі, чым я вельмі задаволены. 21 кастрычніка пачнецца маё вайсковае жыццё.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!