Ладзіць кірмашы — даўняя традыцыя беларусаў, асаблівы від адпачынку на карысць. Некалі на такія мерапрыемствы выязджалі цэлымі сем’ямі, і менавіта тут можна было не толькі прадаць або купіць штосьці неабходнае, але і сустрэцца са знаёмымі, пагутарыць і, зразумела, павесяліцца.
Традыцыйна ў кастрычніку па ўсёй краіне ладзяцца сельскагаспадарчыя кірмашы. У гандлі сезоннасць адыгрывае вельмі вялікую ролю, таму восеньскі кірмаш мае вялікае значэнне. Кожная добрая гаспадыня ведае, што на ім можна купіць садавіну і агародніну значна танней, чым у краме. На першы погляд, можа паказацца, што эканомія невялікая, але калі купіць адразу шмат, то розніца ўжо адчуецца.
У мінулую нядзелю на цэнтральным рынку Нясвіжскага райспажыўтаварыства адбыўся міжрэгіянальны сельскагаспадарчы кірмаш. На гандлёвай пляцоўцы па адрасе Гастэлы, 9 ужо ў 10 гадзін раніцы было мнагалюдна. Жыхары Нясвіжчыны імкнуліся хутчэй пагля- дзець на тавары, якія прывезлі прадаўцы і, зразумела, купіць самае лепшае і свежае.
Паглядзець тут сапраўды было на што: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і прыватныя гандляры з Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага,Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Слуцкага раёнаў прывезлі свае самыя лепшыя тавары.
Амаль ля кожнай гандлёвай кропкі з агароднінай збіралася чарга. Капусту можна было набыць у сярэднім па 1 рублю 20 капеек за кілаграм, моркву — па 1,30 — 1,80, цыбуля каштавала 1,30 — 1,80 за кілаграм, буракі — 1 рубель 30 капеек. Бульба карысталася асаблівым попытам і каштавала ў сярэднім па рублю за кілаграм. Кілаграм чырвонага салодкага перцу можна было набыць за 3,5 — 4 рублі. ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” прапанаваў пакупнікам памідоры, прычым вельмі высокай якасці, нягледзечы на тое, што сезон гэтай культуры ўжо скончыўся.
Несвіжанка Таццяна з мужам Аляксеем прыйшлі на кірмаш, каб набыць капусту, але ў рэшце рэшт пакупкамі амаль што запоўнілі багажнік аўтамабіля.
— Перш за ўсё нас цікавіла менавіта капуста, — з усмешкай гаворыць Таццяна. — Ужо кастрычнік на вуліцы, і смела можна пачынаць закваску на зіму, кожны год яна ў нас добра разыходзіцца. Кірмаш як раз дае магчы- масць купіць яе па добрай цане, ды і ў якасці прадукцыі можна быць упэўненай. Трэба сказаць, сёння выбар шыкоўны, аж вочы разбягаюцца. Акрамя капусты набылі і мяшэчак морквы, і цыбуля вельмі прывабіла мяне. Памідоры таксама ўзяла, мяне як раз спадабалася тое, што яны крыху недаспелыя, а значыць яшчэ паляжаць дома, не сапсуюцца. Як высветлілася, шмат чаго нам трэба было набыць. І пакупкамі я вельмі задаволена. Агародніны, купленай на кірмашы, нам павінна хапіць да вясны, а бульба ў нас свая, на ўласным палетку вырасла.
Некалькі гандлёвых кропак прапанавалі мёд розных сартоў. Акуратна выстаўленыя пляшачкі з ім проста прыцягвалі погляд: залацісты, светла-жоўты, амаль белы, цёмна-каштанавы — прыгажосць ды і толькі. Была тут і іншая прадукцыя пчалярства — мёд у сотах і пярга. Аб карыснасці і лекавых уласцівасцях гэтага салодкага прадукту можна гаварыць бясконца. У асенне-зімовы перыяд ён можа добра дапамагчы ў барацьбе з захворваннямі, падняць імунітэт.
Ганна і Уладзіслаў могуць расказваць пра мёд бясконца, іх пасека — сапраўдная сямейная справа, распачатая яшчэ некалі дзедам Ула- дзіслава. Сямейная пара прыехала на кірмаш аж з Пінска.
— Мы прывезлі на Нясвіжчыну сваю прадукцыю і вельмі радыя таму, што яна карыстаецца попытам, — дзеліцца Ганна. — Для нас гэта вельмі важна, бо пчалярствам займаюцца ўжо некалькі пакаленняў нашай сям’і. Мы вельмі ўважліва і адказна падыходзім да вытворчасці сваёй прадукцыі. На першы погляд можа здацца, што ўвесь мёд аднолькавы. Аднак гэта не так. Наш мёд можа стаяць гадамі і не страчваць свае карысныя якасці. Увесь сакрэт у стопрацэнтнай натуральнасці прадукту. У нас ёсць яшчэ і інтэрнэт-крама, таму кожны, хто купіў наш мёд на кірмашы і застаўся задаволеным, можа заказаць яго яшчэ раз не выходзячы з дому. А мы заўжды дадзім добрую параду і падкажам, што яшчэ можна паспрабаваць!
Яшчэ адзін вельмі важны прадукт на сельскагаспадарчым кірмашы — збажына. Дбайныя гаспадары, якія вырошчваюць хатнюю жывёлу і птушак, бралі яе мяхамі. Кілаграм пшаніцы, напрыклад, каштаваў 54 капейкі. Просты падлік паказвае, што 40-кілаграмовы мяшок абыдзецца ў 21 рубель 60 капеек. І попыт на зерне быў сапраўды вельмі высокі. Уявіце сабе: а палове адзінаццатай у машыне ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” ад прывезенага збожжа амаль нічога не засталося.
На міжрэгіянальным кірмашы прадаўцы прапаноўвалі вялікі выбар са- джанцаў. Ад такой колькасці маладых раслін аж вочы разбягаліся. Яблыні, грушы, вішні, слівы, чарэшні — раннія і познія. Сярэдні кошт дрэўца — 25 рублёў. Тут можна было набыць чорныя і чырвоныя парэчкі, марозаўстойлівыя персікі і нектарыны, абрыкосы. Побач з садовымі дрэвамі і кустамі было і мноства дэкаратыўных раслін. Для ўпрыгожання сваёй сядзібы зялёнай агароджай можна было купіць некалькі сартоў туі, спірэі або брызглінаў. Раннія трускалкі прадавалі па 12 — 14 рублёў за 12 каліў. Кусцікі хрызантэмаў можна было купіць ад 8 рублёў.
Нягледзечы на восеньскае надвор’е, кірмаш прайшоў весела і з карысцю, а інакш і не бывае на Нясвіжчыне!
Ірына Ефішова.