4 кастрычніка ў Жодзіне адбыўся тэматычны семінар-практыкум “Прафесія “журналіст”: ад жадання да самарэалізацыі”. У ім прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты з усёй Міншчыны. Яны не толькі паказалі свае напрацоўкі, але і даведаліся, якія навыкі ў сваім арсенале неабходна мець байцам інфармацыйнага фронту.
На мерапрыемстве прысутнічалі таксама школьнікі, якія рыхтуюцца ў бліжэйшыя гады паступаць на факультэт журналістыкі БДУ.
Удзельнікі школы юных журналістаў школы №1 г. Салігорска скарысталіся магчымасцю задаць пытанні генеральнаму дырэктару інфармацыйнага агенцтва “Мінская праўда” Ларысе Коршун.
Карэспандэнтка школы Марціна Адашэўская пацікавілася ў сваёй суразмоўцы, што такое, на яе думку, поспех — шанцаванне ці ўсё ж праца над сабой?
— Выключна праца над сабой, і толькі 1% шанцавання, — адзначыла гендырэктар.
Паколькі на гэтым тыдні святкуецца Дзень настаўніка, Марціна спытала, што Ларыса Міхайлаўна пажадала б нашаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які, як усім вядома, па адукацыі гісторык.
— Яшчэ доўга заставацца ў руля нашай краіны. Наступны год электаральны, і відавочна, што наша насельніцтва хоча, каб самым галоўным кандыдатам на выбарах стаў наш дзеючы Прэзідэнт. І я, вядома, жадаю яму здароўя! — адказала яна.
Шмат цікавага для мола-дзі расказала намеснік дэкана факультэта журналістыкі Лізавета Хмель. Яна па- дзялілася тым, што моладзь ахвотна выбірае прафесію журналіста, а таксама зрабіла акцэнт на новаўвядзеннях у ВНУ. Так, зараз на журфак нельга паступіць на платнай аснове, а таксама няма прыёму і на завочнае аддзяленне. На дадзены момант факультэт дае падрыхтоўку толькі па дзвюх спецыяльнасцях — “Журналістыка” і “Інфармацыя і камунікацыя”.
— У гэтым годзе на размеркаванне пайшлі 63 чалавекі, хоць ад СМІ было 97 заявак, — паведаміла намеснік дэкана. — Відавочна, попыт перавышае прапанову.
Гэта значыць, што рэдакцыям неабходна загадзя самастойна прапрацоўваць пытанне аб тым, хто прый- дзе працаваць у інфармацыйнае поле раёна. Для гэтага існуе шмат варыянтаў, першы і самы надзейны з якіх — выдача мэтавых накіраванняў. Пра ўсё гэта і расказала падрабязна Лізавета Хмель.
Сваімі напрацоўкамі па тэме стварэння кантэнту навін з дапамогай смартфона падзяліўся старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ Максім Цюцянькоў.
А студэнты-валанцёры школы маладога журналіста пры факультэце журналістыкі БДУ Аляксандра Трушкевіч і Элеанора Коўшар на сваім прыкладзе раскрылі тэму “Як паступіць на журфак? Ад жадання да рэалізацыі”.
Таксама вельмі цікавым было выступленне галоўнага рэдактара газеты “Прысталічча” Лізаветы Мазурчык, якая расказала, як на практыцы сябе праяўля- юць маладыя спецыялісты на працоўных месцах. Да- дзеная тэма была абрана не выпадкова: сярэдні ўзрост працаўнікоў рэдакцыі “Прысталічча” — 22 гады, і гэтым яна ўнікальная.
Урачыстай часткай семінара-практыкума, якая адзначылася кветкамі і падарункамі, стала цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Мінскага абласнога тура рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў “Прэс-код” і цырымонія пасвячэння ў прафесію маладых спецыялістаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх была і фотакарэспандэнт “НН” Ганна Кісель.
З прывітальным словам да моладзі звярнуліся галоўны рэдактар газеты “Навіны Старадарожчыны” Іна Кандаурава і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінабл- выканкама Вольга Тапдэмір.
Яны пажадалі ім поспеху і творчага натхнення, а таксама нагадалі аб тым, што кожны журналіст — гэта салдат дзяржавы і павінен заўсёды быць на інфармацыйнай перадавой.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.