Меню
Курс $  3.28 | €  3.57 | ₽100  3.36 |
Погода 7 °C

Ураджай-2024: восеньскае золата СВК “Агракамбінат Сноў

Нясвіжскія навіны 2 недели назад 0 142

Пост опубликован: 04.10.2024

У райкаме прафсаюза работнікаў АПК раённай газеце
далі інфармацыю аб удзельніках
уборачнай кампаніі Нясвіжчыны,
якія дасягнулі высокіх
паказчыкаў на ўборцы кукурузы на зерне.

Аналитика. Кто сказал, что Беларусь изолирована в мировом сообществе?

Камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”
Аляксандр Грынаш намалаціў 5940 тон зерня кукурузы



Аналитика. Кто сказал, что Беларусь изолирована в мировом сообществе?

На перавозцы зерня кукурузы
лепшы паказчык — 3485 тон —
у снаўчаніна Руслана Гадуна

Так, па стане на 3 кастрычніка найбольшы намалот захоўвае за сабой камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандр Грынаш. На “Лексіёне-580” ён убраў 471 гектар кукурузы, намалаціў 5940 тон зерня. За ім ідзе Сяргей Вайняк з гэтай жа гаспадаркі. На яго рахунку — 324 га і 4249 тон. У Вадзіма Рацкевіча — 228 га і 4243 тоны. Чацвёртае і пятае месцы таксама за снаўчанамі — Іванам Віжыкам і Сяргеем Гаргуном. Іх намалот складае адпаведна 3476 і 3375 тон.
2777 тон зерня кукурузы — такі здабытак камбайнера ААТ “17 Верасня” Мікалая Андросіка, 2608 т — Дзмітрыя Клаўсюка з гэтай гаспадаркі. Намалот болей чым 2 тысячы тон таксама ў Віталя Гілейшы са “Снова”, Арцёма Карпача з ААТ “Лань-Нясвіж”, Дзмітрыя Казака з ЗАТ “1 Мая”, Віктара Карачуна з ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Амаль дзве тысячы тон — у Васіля Шарапы з ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Далёка за тысячу тон — у Мікалая Сідарцова з ААТ “17 Верасня”, Аляксандра Платуна з ДП “ЭБ “Свеклавічная”, Юрыя Мануліка з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, Сяргея Пражэніка з ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, Міхаіла Крычко з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Усяго намалот кукурузы ад 1000 тон да 5940 тон — у 23 камбайнераў раёна.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы бурштынавага зерня ад камбайнаў на збожжаток першае месца заняў Руслан Гадун з “Агракамбіната Сноў”. На яго рахунку — 3485 тон. 3013 тон зерня перавёз Яўген Чабатарэнка з гэтай жа гаспадаркі. Гэта два трохтысячнікі ў раёне. З 2919 тонамі снаўчанін Алег Віннічак стаў трэцім прызёрам. Болей, чым па 2,5 тысячы тон кукурузы перавезлі снаўчане Аляксей Валачай і Віктар Пячкоўскі. Яшчэ 12 вадзіцеляў даставілі ад 1000 да 1989 тон залатога ўраджаю восені.
На 3 кастрычніка адведзеная на зерне кукуруза была абмалочана ў “Агракамбінаце Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і “Эксперыментальнай базе “Свеклавічная”. 98% плошчы — у “17 Верасня”, 95% — у ААТ “Сейлавічы”. Некаторыя камбайнеры пайшлі дапамагаць убіраць “царыцу палёў” у суседнія гаспадаркі.
У цэлым па раёне кукуруза на зерне была абмалочана на плошчы 4177 гектараў — 83%. Сярэдняя ўраджайнасць склала 119 ц/га. У т.л. у СВК “Агракамбінат Сноў” — 150 ц/га, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 125, ААТ “Грыцкевічы” — 121 ц/га. Валавы збор дасягнуў амаль 50 тысяч тон. “Залатое” жніво працягваецца.
Акрамя дасушвання зерня, яго назапаш- ваюць і метадам плюшчэння. Пры такой тэхналогіі закладзена амаль 17,8 тысячы тон.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!