Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Свята духоўнай творчасці — літаратуры і музычнага мастацтва “Богородице похвалу воспоем” прайшло ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 160

Пост опубликован: 27.09.2024

Свята духоўнай творчасці — літаратуры і музычнага мастацтва “Богородице похвалу воспоем” сабрала пад скляпеннямі старажытнага Нясвіжскага палаца творчых людзей з розных куткоў Беларусі і Саюзнай дзяржавы.
Але перш чым уславіць нашу Нябесную заступніцу ў слове і песні, пісьменнікі, педагогі, прадстаўнікі выдавецтваў сабраліся ў адным з залаў палаца за круглым сталом, каб абмеркаваць тэму “Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да свядомых маральных паводзін, заснаваных на веданні культурных і рэлігійных традыцый і павазе да іх”. Аб актуальнасці ўзнятай праблемы выказаўся епіскап Нясвіжскі Аўксенцій:



— Наша хрысціянская антрапалогія нагадвае пра тое, што чалавек сапсаваны і што змяніць штосьці ў сабе можна толькі з дапамогай Бога, калі чалавек папрацуе ў атмасферы ўсяго неабходнага. Свяціцель Феафан Затворнік пісаў: “Неабходна прадуманая арганізацыя жыцця і сферы, у якой мы жывём, выбар прадметаў, карцін, мелодый, вобразаў, якія атачаюць нас паўсядзённа, калі мы жадаем змяніць сваю звычайную псіхафізічную арганізацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі духоўнага жыцця”.

Как государство оказывает содействие в переселении семей безработных в другую местность на новое место жительства и работы

Выступае Міхась Пазнякоў

Как государство оказывает содействие в переселении семей безработных в другую местность на новое место жительства и работы

Свае вершы чытае
Аляксандр Яцук

Как государство оказывает содействие в переселении семей безработных в другую местность на новое место жительства и работы

Сваёй творчасцю дзеліцца
Алена Шаблоўская

Вопытам работы ў галіне духоўнай асветы моладзі падзяліліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва, яе намеснік па выхаваўчай рабоце Надзея Юдзіна, намеснік загадчыка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Дубовік, супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Мінскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Лукша.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў расказаў аб правядзенні Дзён праваслаўнай культуры, падчас якіх пісьменнікі наладжваюць творчыя сустрэчы ў розных арганізацыях, нават у месцах зняволення, выступаюць перад тымі людзьмі, якія памыліліся, каб наставіць іх на правільны шлях. Пісьменнік упэўнены, што неабходна ўздымаць пытанні духоўнасці ў працоўных калектывах, ладзіць сумесныя сустрэчы ў іх з удзелам святароў і аўтараў духоўнай паэзіі і прозы.
Выданні духоўна-асветніцкага характару прадставіла дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліана Анцух. Серыі кніг “Юны паломнік” і “Беларускія святыя”, якія выйшлі ў выдавецтве Беларускага Экзархата, прадставіла аўтар-складальнік Ірына Токарава. Ірына Аляксандраўна ўпэўнена, што духоўна-маральнае выхаванне ў школе — “гэта перш за ўсё літаратура, чытанне. Духоўнасць ідзе побач з кнігай, пачынаючы з самай галоўнай кнігі — Евангелля”.
Паэтка, а яшчэ і педагог-псіхолаг, дэфектолаг з дваццацігадовым стажам Кацярына Каламійцава-Ігнацюк прапанавала ўключаць падчас школьных перапынкаў класічную музыку ці царкоўныя песнапенні.
Другая частка свята была прысвечана дзіцячай творчасці. Яе распачаў Яго Прэасвяшчэнства Аўксенцій, епіскап Нясвіжскі.Да яго далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, Ганаровы грамадзянін Нясвіжа Уладзімір Дражын і іншыя арганізатары падзеі.
Нясвіжчыну на свяце прадставілі выхаванцы, іх бацькі і педагогі дзіцячага сада № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, прапанаваўшы ўвазе прысутных тэатральную пастаноўку “Еўфрасіння Полацкая: князёўна, асветніца, святая”. Вельмі прачуленую кампазіцыю ў выкананні дзетак і матуль прадставіў Сноўскі дзіцячы сад.
Усю гэтую падзею асвяціў благадатны агонь, які перадаў аднаму з галоўных арганізатараў свята, Уладыку Аўксенцію, епіскапу Нясвіжскаму настаяцель Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа протаіерэй Яўгеній Лабынько.
Словы духоўных вершаў і песень, танцавальныя кампазіцыі ў выкананні дзяцей і моладзі, расчулілі многія сэрцы.
Фіналам падзеі стала літаратурна-музычная кампазіцыя, якую прапанавалі несвіжанам і гасцям горада яе вядучыя, члены саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Яцук і Кастусь Цыбульскі. Свае паэтычныя і музычныя творы падаравалі слухачам члены Гродзенскага і Мінскага абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратурна-музычнага аб’яднання “Купальскія Зоры” з Баранавіч (кіраўнік Таццяна Яцук), член Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэат многіх літаратурных конкурсаў, Аляксей Гушан, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Валодчанка, спявачка Галіна Бабонава.

Как государство оказывает содействие в переселении семей безработных в другую местность на новое место жительства и работы

Фрагмент тэатральнай пастаноўкі
дзіцячага сада № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”

Как государство оказывает содействие в переселении семей безработных в другую местность на новое место жительства и работы

Вядучыя трэцяй часткі свята Таццяна Яцук і Кастусь Цыбульскі

Асаблівым яскравым момантам трэцяй часткі свята стала прэм’ера песні “Малітва” на словы ініцыятара свята, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоі Капусты (Кулік), музыку да якой напісаў яе выканаўца Віктар Мяцельскі.
Музычную і літаратурную творчасць Нясвіжчыны прадставілі і народныя калектывы: ансабль “Млечны шлях” Нясвіжскага РЦК, што працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Казловай, і “Забава” Гарадзейскага цукровага камбіната (кіраўнік Вольга Александровіч), лаўрэат шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, член СП Беларусі Людміла Круглік, настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма аг. Грыцкевічы і храма Святой Праведнай Ганны аг. Аношкі іерэй Васілій Краеў, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Аляксандр Яцук, Алена Шаблоўская, Соф’я Любанец, Валянціна Штоп і аўтар гэтых радкоў.
Прагучала таксама благаславенне ад настаяцеля Свята-Троіцкага храма аг. Салтанаўшчына протаіерэя Алега Абрамовіча.
Усе удзельнікі свята атрымалі памятныя падарункі і дыпломы з рук яго Прэасвяшчэнства Аўксенція, епіскапа Нясвіжскага і Наталлі Жэрка, намесніка дырэктара НГКМЗ “Нясвіж”.
Уладыка і ўсе ўдзельнікі пажадалі добрага працягу гэтаму цудоўнаму пачынанню. Бо слоў і спраў, сказаных і зробленых у гонар Бога і нашай Нябеснай Заступніцы, ніколі не будзе замнога.
Валянціна Шчарбакова,
г. Нясвіж.
Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!