Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 6 °C

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”

Софья ЛЮБАНЕЦ 6 месяцев назад 0 6

Пост опубликован: 20.09.2024

У аўторак, у Дзень народнага адзінства, у “Мінск-Арэне”
прайшоў маштабны патрыятычны форум
“Калі мы адзіныя”. На ім сабраліся прадстаўнікі ўсіх
абласцей Беларусі і сталіцы.
Гледачы віталі стваральнікаў мерапрыемства
дзяржаўнымі флагамі, а таксама флагамі
сваіх абласцей і гарадоў.

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”

Дэлегацыя Нясвіжчыны перад пачаткам свята



На форуме выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы закрануў не толькі тэму гістарычных каранёў маладога дзяржаўнага свята, але і звярнуў увагу на міжнародную ваенна-палітычную абстаноўку і яе ўплыў на бяспеку нашай краіны. Прэзідэнт адзначыў, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе імкненне беларусаў жыць у сваёй дзяржаве і на роднай зямлі.
— 17 верасня 1939 года панскія аковы палі пад націскам гістарычнай справядлівасці. Вызваленчы паход Чырвонай арміі дазволіў уз’яднацца і сем’ям, і гвалтоўна адарваным тэрыторыям, — сказаў Прэзідэнт. — Але і беларусы ўвесь гэты час не сядзелі склаўшы рукі, пакорліва чакаючы, калі іх прыйдуць вызваляць. Увесь гэты час нашы продкі трымаліся за свае карані і зямлю, перадаючы з пакалення ў пакаленне памяць і гісторыю свайго старажытнага роду…
Выступленне нашага лідара, як заўсёды, было шчырым, адкрытым. І зрабіла вялікае ўражанне.
Затым была прадэманстравана велізарная палітра беларускіх талентаў.

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”

Перад удзельнікамі свята “Калі мы адзіныя” выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”

У аснове нумара “Славянскае сузор’е” быў дуэт
Мікалая Лукашэнкі і Алены Асташкінай-Мысліўчык

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”

На сцэне форума — заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно

У “Мінск-Арэне” выступілі артысты з усіх куткоў нашай краіны і ўсіх узростаў — ад дзяцей да пажылых беларусаў, больш за тры тысячы. Сярод іх былі не толькі прафесійныя і заслужаныя артысты, але і самадзейныя калектывы — яскравыя таленты з розных куткоў нашай краіны. Было шмат удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю “Беларусь — мая песня”, які прайшоў па ініцыятыве Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі і сабраў лепшыя творчыя сілы з усіх рэгіёнаў. Канцэрты фестывалю атрымаліся яскравымі і самабытнымі, і ўсё самае лепшае з іх і было сабрана ў шоу 17 верасня.
Самы першы нумар стаў і адным з самых запамінальных. Ён атрымаў назву “Славянскае сузор’е” і быў глыбока сімвалічным. Артысты закранулі мінулае, сучаснасць і будучыню нашай краіны і народа.
У аснове нумара было выкананне музыкі на двух раялях, за адным з якіх быў сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, за другім — ягоная выкладчыца Алена Асташкіна-Мысліўчык. Уся 15-тысячная “Мінск-Арэна” замерла ў захапленні, калі два інструменты з красамоўнай назвай “Беларусь” ажылі пад рукамі таленавітых музыкантаў і ў суправаджэнні сімвалічнага відэа стварылі шматгалосую мелодыю нашай гісторыі, гісторыі адзінства брацкіх народаў.
З асаблівым хваляваннем удзельнікі форуму ўспрынялі нумары, якія ўвасобілі памяць беларускага народа аб польскім і нямецка-фашысцкім прыгнёце. У прыватнасці, тэму польскай акупацыі артысты раскрылі на прыкладзе Мінскай вобласці, якая з 1921 па 1939 год была падзелена напалам. Акцёры тэатра і кіно Яна Хадановіч-Лапаніцына і Міхаіл Світа прачыталі ўрывак з паэмы Максіма Танка “Нарач”, якая распавядае аб гістарычнай падзеі 1935 года — забастоўцы нарачанскіх рыбакоў супраць несправядлівай аграрнай і падатковай палітыкі польскіх уладаў. Таксама аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі прысвяцілі музычна-літаратурную кампазіцыю з рок-фолк-оперы “Адвечная песня”.

У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя” У “Мінск-Арэне” прайшоў маштабны патрыятычны форум “Калі мы адзіныя”
Арганізатары пастараліся адлюстраваць у сцэнарыі свята і тое, што пры велізарнай колькасці агульных паняццяў у кожнага рэгіёна ёсць уласныя адметнасці, непаўторныя гістарычныя рысы, свой этнічны код. Акцэнтавалі ўвагу на вядомых людзях, якія родам з таго ці іншага краю. Напрыклад, Магілёўскую зямлю прадставілі Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно.
Сваёй творчасцю гледачоў парадавалі і вядомыя беларускія артысты Вікторыя Алешка, Жанэт, Аляксандр Саладуха, народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і ВІА “Сябры”, ВІА “Песняры”, маладыя спевакі — пераможцы зорнага конкурсу “Фактар BY” Мікіта Бялько і Анастасія Краўчанка.
Адметнасцю свята таксама стала і тое, што на адной сцэне сабраліся самыя шматлікія ветэранскія калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі. А моладзь паказала незвычайную харэаграфічную пастаноўку “Зумеры”, у якой ўдзельнічала каля 150 прадстаўнікоў танцавальных трэндаў.
Творчым сюрпрызам для Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на патрыятычным форуме ў Мінску ў гонар Дня народнага адзінства стала “Балада пра дыктатара”. Гэту кампазіцыю прадставіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант:
— Аўтар твора не беларус па крыві, але вельмі блізкі нам чалавек па духу — малдаўскі паэт Павел Дуганаў. Яго многія беларусы памятаюць па падзеях няпростага 2020 года.
У выніку супрацоўніцтва з кампазітарам Валерыем Шматам і арт-групай “Беларусы” мы пачулі выдатны аповед пра лёс Беларусі і яго нацыянальнага лідара.
Тыя, каму пашчасціла быць у святочнай зале, змаглі першымі — не ў запісе, а ўжывую — ацаніць яго.
Патрыятычны форум яшчэ раз нагадаў аб тым, што нас аб’ядноўвае: памяць, патрыятызм, дзеці, родная краіна, шчаслівая будучыня, каханне. Аб тым, якія ўражанні ён пакінуў у нашых землякоў, што сталі яго ўдзельнікамі, я распытала іх саміх.
— Форум запомніўся яскравай канцэртнай праграмай, — па- дзялілася ўражаннямі інжынер-тэхнолаг філіяла “Нясвіжскі хлебазавод ААТ “Барысаўхлебпрам” Таццяна Курчык. — Шоу было арганізавана па апошнім слове тэхнікі — яно разварочвалася не толькі ўнізе, на некалькіх сцэнах, але і ў вышыні. Гэта было вельмі захапляльна. Але яшчэ больш важна тое, што мы атрымалі магчымасць паслухаць выступленне нашага Прэзідэнта, у якім маглі пачуць самае галоўнае: што б ні адбывалася навокал, мы можам спакойна жыць і гадаваць сваіх дзяцей і ўнукаў, таму што мы хоць і мірныя людзі, але нам ёсць чым адказаць на любую агрэсію. Нам не патрэбна чужая зямля, але і сваёй мы не аддадзім нікому. І наша самае маладое свята нам яшчэ раз аб гэтым нагадала.
— Мяне больш за ўсё ўразілі дзіцячыя нумары, — адзначыла спецыяліст па сацыяльнай рабоце Нясвіжскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніц- тва Вольга Руснак. — Відаць, што юныя артысты прайшлі цудоўную падрыхтоўку, выдатна спявалі і танчылі. Таксама ўразіла, як спявалі ветэранскія хоры. Цудоўныя галасы, глыбока кранальныя песні пакінулі незабыўнае ўражанне. Вось гэта выдатная работа артыстаў, ад самых маленькіх да самых сталых, стварыла тую самую пераемнасць пакаленняў, якая дае на- дзею на будучыню. А сама атмасфера свята, яго выдатная арганізацыя — гэта ўвогуле неперадавальна.
Патрыятычны форум паказаў: мы паважаем спадчыну продкаў і множым яе сучаснымі дасягненнямі. Мы — адзіныя!
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!