Меню
Курс $  3.21 | €  3.61 | ₽100  3.48 |
Погода 24 °C

Папяровая ці электронная — што лепш? Аўтарская калонка Соф’і Любанец

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 день назад 0 8

Пост опубликован: 18.09.2024

Як напэўна здагадаліся нашы чытачы, размова ідзе пра кнігу. Зусім нядаўна — 15 верасня — мы святкавалі Дзень бібліятэк. А 10 гадоў таму, 18 верасня 2014 года, у свеце пачаў адзначацца Міжнародны дзень электроннай кнігі.
Папяровыя кнігі для маладых людзей сталі некаторай формай рамантыкі. Ім гэта цікава, таму што выдзяляе з натоўпу. Пагадзіцеся, электронная кніга ці кніга, закачаная ў тэлефон, не робіць такога ўражання, як папяровая кніга ў руках. Яна прымушае спыніцца, з цікавасцю паглядзець на яе ўладальніка і задаць сабе пытанне: “А хто ж гэта?”.



На змену папяровым кнігам ужо даўно прыйшлі электронныя. Яны адразу заваявалі любоў кніжнай аўдыторыі. Але знайшліся і відавочныя праціўнікі, якія абвінавацілі бедную электроніку ў бездухоўнасці.
Супрацьстаянне электронных кніг і папяровых працягваецца. Прыхільнікі папяровых, да якіх належыць і аўтар гэтых радкоў, лічаць, што яны лепшыя за электронныя, таму што можна бачыць і кранаць іх старонкі.
Мы, аматары традыцыйнай кнігі, — закаранелыя рамантыкі з ранімай душой. Як прыемна дакранацца да папяровых лістоў, пераварочвацьіх адзін за другім і назіраць, як колькасць старонак становіцца ўсё меншай і меншай! Старыя кнігі маюць сваю эстэтыку. У іх “кніжны” пах, старыя лісты і пазнакі на палях. Здаецца, што па кнізе можна многае зразумець і пра самога яе чытача.
Яшчэ адзін аргумент прыхільнікаў папяровых кніг — гэта нязручнасць карыстання электроннымі. Магчыма, мы проста прывыклі да папяровых носьбітаў. Мне, напрыклад, падабаецца, што знайсці любую старонку, вярнуцца да яе зноў з дапамогай папяровай кнігі дастаткова проста. Электронная кніга ў гэтым выпадку ёй значна саступае. Гартаць старонкі не так зручна, адначасова трымаць адчыненымі дзве, а то і тры старонкі зусім немагчыма.
Аднак электронная кніга, у адрозненне ад папяровай, абсталявана пошукам, у ёй можна выдзяляць цытаты, капіраваць іх, перакладаць на розныя мовы і дзяліцца ў сацыяльных сетках. Не паспрачаешся і з тым, што электронныя кнігі каштуюць танней, чым папяровыя. Апошнія досыць дарагія, нават нягле- дзячы на тонкую вокладку і газетную паперу. Да таго ж, кнігі сучасных аўтараў прадаюцца значна даражэй, чым кнігі класікаў. Ёсць рацыя і ў тым, што не да кожнай кнігі хочацца вяртацца зноў і зноў, магчыма, варта прачытаць яе спачатку ў электронным варыянце.
Ёсць праўда і ў тым, што купіць электронную кнігу, нават бюджэтную, нашмат зручней і прасцей, бо папяровыя займаюць шмат месца. Але я ўсё ж пабудавала б вялікую ўласную бібліятэку! А пакуль яна будуецца толькі ў маёй фантазіі, я пацікавілася ў маіх знаёмых, які фармат кніг ім больш падыходзіць.
Вось што яны адказалі: “Электронныя кнігі зручныя ў паездках. Я, напрыклад, не ўяўляю свой водпуск без планшэта са старанна сабранай бібліятэкай. Але! Я люблю папяровыя кнігі. Праўда, купляю толькі тыя, якія сапраўды буду перачытваць, гэта значыць — любімых правераных аўтараў. Дзіцячыя кнігі — гэта наогул агульная любоў для мяне і майго сына. Ну і, зразумела, кнігі па мастацтве і фатаграфіі ў электронным выгля- дзе зусім не тое”. “Я люблю кнігі, купляю, чытаю і некаторыя перачытваю. А пах кнігарні! Ён непараўнальны. Нягледзячы на велізарную сімпатыю да розных гаджэтаў, да электронных кніг стаўлюся насцярожана: аднойчы паспрабавала чытаць адну з любімых кніг у электроннай форме і не знайшла ў ёй шматлікіх знаёмых радкоў”.
Што ж, як гаворыцца ў адным вядомым вершы, “кожны выбірае па сабе”. Галоўнае, каб мы ўвогуле чыталі, і напэўна, не так важна, якую кнігу — папяровую ці электронную, таму што з кожнай прачытанай кнігай мы можам адкрываць новыя грані нашай асобы, лепш разумець сябе, свае жаданні і пачуцці. А яшчэ — змірыцца з думкай, што нашы веды недасканалыя і мы не можам ведаць усяго на свеце. І гэта выдатна, таму што, разумеючы гэта, мы таксама разумеем, колькі ўсяго цікавага і новага яшчэ чакае нас!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!