Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 10 °C

Свята народнага адзінства і супольнасці

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 65

Пост опубликован: 17.09.2024

Дзень народнага адзінства было зацверджана 7 чэрвеня 2021 года ўказам №206 Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу ў 1939 годзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз’яднаўся. Адзінства мае вялікае значэнне для сучаснай Беларусі. Яно азначае згуртаванасць і згоду ўнутры грамадства,  што з’яўляецца ключавым фактарам для дасягнення ўстойлівага развіцця і вырашэння важных выклікаў.



Свята народнага адзінства і супольнасціСвята народнага адзінства і супольнасці

Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: “На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ дастойна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць
яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года — сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям’ёй ва ўласным доме”.

Сучасная Беларусь сутыкаецца з шэрагам выклікаў, якія патрабуюць адзінства і салідарнасці ў грамадстве, неабходных для паспяховага вырашэння сацыяльна- эканамічных задач
і пытанняў бяспекі.

Гістарычная хроніка
Тэрыторыя Беларусі была па- дзелена паміж дзвюма дзяржавамі ў выніку польска-савецкай вайны 1919 — 1920 гадоў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ўваходзіла ў склад СССР. Заходнія тэрыторыі Беларусі былі далучаныя да Польшчы — частка земляў была захоплена палякамі падчас вайны, частка адышла паводле Рыжскай мірнай дамовы, падпісанай 18 сакавіка 1921 года. У склад польскай дзяржавы ўвайшла тэрыторыя плошчай больш за 112 тысяч кв.км з насельніцтвам 4600000 чалавек (па дадзеных 1931 года). За гэтымі землямі замацавалася неафіцыйная назва Заходняя Беларусь, якую ўлады Польшчы не прызнавалі. Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы. Край у асноўным выкарыстоўваўся дзяржавай як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы. Рабочы дзень у прамысловасці складаў 10 — 12 гадзін, заробак быў ніжэйшы, чым у спрадвечна польскіх рэгіёнах. Больш за 80% насельніцтва краю былі заняты ў сельскай гаспадарцы. У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку паланізацыі і асіміляцыі. Яны не дазвалялі выкарыстоўваць беларускую мову ў дзяржаўных установах. З 400 беларускіх школ, што існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1934 г. засталося толькі 16, а ў 1939 г. не засталося ніводнай. Жорстка пераследавалася беларуская прэса. Калі ў 1927 годзе легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932-м іх стала 8, да 1937 года засталіся толькі прапольскія і клерыкальныя выданні. У Заходняй Беларусі не было беларускіх тэатраў і музычных устаноў. Улады знаходзілі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, хаты-чытальні. Галоўным метадам кіраўніцтва польскага ўрада быў прымус, а часта і тэрор. Звычайнай з’явай былі масавыя рэпрэсіі паліцыі ў стаўленні насельніцтва падчас карных экспедыцый па ўціхамірванні сялянскіх выступаў. Часта право- дзіліся судовыя палітычныя працэсы. Для ізаляцыі “грамадска небяспечных элементаў” выкарыстоўваліся турмы. У 1934 годзе быў створаны лагер у Бярозе-Картузскай, праз які за 5 гадоў існавання, паводле няпоўных звестак, прайшло больш за 10 тысяч вязняў. Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім прымусовым становішчам. На працягу 20 гадоў ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якая ў розны час прымала розныя формы, але ніколі не спынялася. Нярэдкімі былі выступленні працоўных і сялян. У канцы 1930-х гадоў пагроза вайны, якая зыходзіла ад нацысцкай Германіі, навісла над усёй Еўропай. Каб прадухіліць яе, патрэбны былі сумесныя дзеянні вядучых краін Заходняй Еўропы і СССР. Разумеючы гэта, Савецкі Саюз у другой палове 1930-х гадоў распачаў шэраг спроб стварыць сумесна з Вялікабрытаніяй, Францыяй і іншымі заходнімі краінамі антыгітлераўскую кааліцыю. Аднак вядучыя еўрапейскія дзяржавы адмовіліся ад такога саюза, употай імкнучыся накіраваць гітлераўскую агрэсію на ўсход. Савецкі Саюз апынуўся перад выбарам: або прадоўжыць супрацьстаянне сам-насам з Германіяй, якая набірала ваенную моц, або зрабіць спробы дыпламатычным шляхам адвесці ад сябе пагрозу. У такіх умовах СССР заключыў з Германіяй Дагавор аб ненападзе, які быў падпісаны 23 жніўня ў Маскве. Да дакумента прыкладаўся дадатковы сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Згодна з гэтым дакументам у выпадку ліквідацыі Польскай дзяржавы і падзелу яе тэрыторый у сферу ўплыву СССР траплялі ў тым ліку і землі Заходняй Беларусі. 1 верасня 1939 гітлераўская Германія напала на Польшчу.

Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэцім тыдні вайны пакінулі краіну. У сярэдзіне верасня нямецкія войскі падышлі да тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Германскае кіраўніцтва, спасылаючыся на дамоўленасць ад 23 жніўня, прыспешвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы. Але Сталін адцягваў выступленне. Толькі калі польскае войска ў цэлым было разбіта, практычна ўсе спрадвечныя польскія тэрыторыі занятыя нямецкімі войскамі, у краіне заставаліся толькі адзінкавыя пункты супраціву, савецкі ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай арміі перайсці мяжу. Раніцай 17 верасня польскаму амбасадару ў Маскве была ўручана нота ўрада СССР. У ёй гаварылася: “Польска-германская вайна выявіла ўнутраную неплацежаздольнасць польскай дзяржавы. Цягам дзесяці дзён ваенных аперацый Польшча страціла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава, як сталіца Польшчы, не існуе больш. Польскі ўрад распаўся і не падае прыкмет жыцця. Гэта значыць, што польская дзяржава і яе ўрад фактычна перасталі існаваць. Тым самым спынілі сваё дзеянне дамовы, заключаныя паміж СССР і Польшчай. Аддадзеная самой сабе і пакінутая без кіраўніцтва Польшча ператварылася ў зручнае поле для ўсякіх выпадковасцей і нечаканасцей, якія могуць стварыць пагрозу для СССР. Таму, будучы дагэтуль нейтральным, Савецкі ўрад не можа больш нейтральна ставіцца да гэтых фактаў. Савецкі ўрад не можа таксама абыякава ставіцца да таго, каб адзінакроўныя ўкраінцы і беларусы, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, кінутыя на волю лёсу, заставаліся безабароннымі. З прычыны такой абстаноўкі, Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандаванню Чырвонай арміі даць загад войскам перайсці мяжу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі…”. Ноту падпісаў народны камісар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў. Ён жа выступіў па радыё са зваротам да савецкага народа. Прасоўванне савецкіх войскаў ішло хутка: 18 верасня яны занялі Свянцяны, Ліду, Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск, 19 верасня — Пружаны і Кобрын. Большасць падраздзяленняў Войска польскага здавалася без бою. Тыя часткі, аснову якіх складалі этнічныя ўкраінцы і беларусы, перахо- дзілі на бок Чырвонай арміі. Іх адразу ж распускалі па дамах. А вось польскіх афіцэраў і паліцыянтаў эшалонамі адпраўлялі ў савецкія лагеры. Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала савецкіх салдат з радасцю і аказвала дзейсную дапамогу. У шматлікіх месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія арганізоўвалі атрады з працоўных і сялян. Гэтыя фарміраванні раззбройвалі паліцыянтаў, бралі пад ахову масты, прадпрыемствы, іншыя важныя аб’екты. Аднак упартае супраціўленне за Гродна аказалі каля 3 тысяч польскіх салдат і афіцэраў навучальнага падраздзялення і паліцэйскіх у баях. Але 20 верасня ў горад ужо ўвайшло Чырвонае войска. А 22 верасня савецкія войскі ўвайшлі ў Брэст і Беласток. Пасля прыходу Чырвонай арміі ў ваяводствах і павятовых цэнтрах пачалі фармавацца органы новай улады. У гарадах імі сталі часовыя ўправы, а ў мястэчках і вёсках — сельскія камітэты. Менавіта яны заняліся ажыццяўленнем першых пераўтварэнняў, а затым арганізацыяй выбараў дэпутатаў на Народны сход Заходняй Беларусі, які павінен быў вырашыць асноўныя пытанні дзяржаўнага ладу. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 года ў абстаноўцы палітычнага ўздыму. Народны сход Заходняй Беларусі прахо- дзіў 28 — 30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 2 лістапада 1939 г. пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з аб’яднаннем яе з Беларускай ССР. Заключным заканадаўчым актам стала прыняцце пазачарговай III сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 года закона “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Такім чынам, была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць рэспублікі, аб’яднаны беларускі народ. Тэрыторыя і насельніцтва рэспублікі павялічыліся амаль удвая. На заходнебеларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад БССР, былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Гэтыя рэгіёны былі ўцягнуты ў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Была праведзена нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў, ажыццяўлялася калектывізацыя і механізацыя сельскай гаспадаркі. Карэнныя змены адбыліся ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы і культуры. Актывізавалася праца па ліквідацыі непісьменнасці, прычым навучальныя ўстановы ствараліся для розных этнічных груп насельніцтва: у 1941 годзе ў заходніх абласцях БССР дзейнічала 4192 беларускія, 987 польскіх, 173 рускія, 168 яўрэйскіх, 63 літоўскія, 43 украінскія школы.
Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!