Цукровыя буракі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Нясвіжскія Астроўкі” займалі сёлета 670 гектараў. Уборку іх пачалі ў раннія тэрміны — 25 жніўня. Сёлета на салодкія плантацыі гаспадаркі механізатар Віталь Манулік вывеў новенькі магутны буракаўборачны камбайн ROPA. Віталь Аляксандравіч на ўборачных палях чалавек вопытны, 10 гадоў капаў карэнне камбайнам “Кляйнэ”. Новай машынай задаволены, падкрэслівае яе высокую прадукцыйнасць, зручную аўтаматызаваную сістэму кіравання. За дзень выдае “на гара” па 17 — 18 гектараў вызваленай плошчы.
Задаволены новай тэхнікай і намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксей Грох:
— Убірае шмат і чыста. Калі “Кляйнэ” даваў за дзень 10 гектараў, то ROPA — удвая, лічы, больш. Тры дні камбайн працаваў у эксперыментальнай базе “Свеклавічная” — дапамагалі сусе-дзям. Цяпер вярнуўся на свае палеткі. І ўра-джай, бачу, у нас павялічваецца. Было 535 ц/га — наблізіліся да 550-і.
Па стане на 12 верасня ў гаспадарцы было ўбрана 156 га буракоў — 23% ад усёй плошчы. Накапана 8350 тон карэння. Яно адпраўляецца на Гарадзейскі цукровы камбінат.