Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

Кукурузу — на сілас

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 166

Пост опубликован: 13.09.2024

Экспрэс-інфармацыя

На палях раёна працягваецца жніво: ідзе абмалот кукурузы на зерне. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 12 верасня было ўбрана звыш 1925 гектараў, што склала 49,9%. Паспяхова ідуць справы ў ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, СВК “Агракамбінат Сноў”. Дзённая прыбаўка вызваленай плошчы за 11 верасня склала 146 га.



Усяго па раёне было намалочана 23393,8 тоны — па 122 ц/га. Па 148 ц/га збіраюць снаўчане. Па 114 ц/га — працаўнікі ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і “Грыцкевічы”. Зерне адпраўляецца на дасушванне і плюшчэнне. Апошнім метадам на захоўванне было закладзена 9597 тон.
21 кормаўборачны камбайн працаваў у раёне 11 верасня на ўборцы кукурузы на сілас і зялёны корм. За дзень яны вызвалілі 264 га палёў. Кожны гектар дае больш чым па 378 ц/га зялёнай масы. Вышэй яе ўраджайнасць у “Грыцкевічах” (451 ц/га), у “17 Верасня” (426 ц/га), “Агракамбінаце Сноў” (425 ц/га). Гатовага кукурузнага сіласу ў сельгаспрадпрыемствах раёна было закладзена 133370 тон.
Цукровых буракоў па раёне ўбрана па стане на раніцу 12 верасня 1488 га — 33% ад пасеянага. Завяршылі копку салодкага кораня ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. 70% убрана ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 48% — у “Грыцкевічах”, 45% — у “17 Верасня”.
Усяго накапана каля 73668 тон буракоў. З кожнага гектара — звыш 495 ц. Найбольш ураджайныя палеткі зараз у “Грыцкевічах” — 636 ц/га, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 583 ц/га, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 576 ц/га.
Азімых збожжавых культур было пасеяна 3238 га — 19,6% ад плана. У т.л. 42% — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 34% — у “17 Верасня”, 32% — у “Грыцкевічах”. Вырасла і дзённая прыбаўка засеянага азімага кліна па раёне, дасягнуўшы 500 гектараў. Заарана пад яго 9838 га глебы. Найбольш — у “Снове”, “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “17 Верасня” і ААТ “Лань-Нясвіж”.
Хлебаробы ўносяць у глебу ўгнаненні. Правёўшы першую хімпраполку азімага рапсу, другую зрабілі ў “17 Верасня” і “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, часткова — у “Агракамбінаце Нясвіжскі” і ЗАТ “1 Мая”. Пасевы апрацоўваюцца таксама рэгулятарамі росту, фунгіцыдамі і інсектыцыдамі, унесены мікраэлементы.

(без названия)

Гэтыя работнікі СВК “Агракамбінат Сноў”, якіх мы сфатаграфавалі нядаўна, шчыруюць у саставе кормаўборачнага атрада. Убіраюць кукурузу на сілас. За дзень у гаспадарцы з поля звозіцца звыш 1700 тон зялёнай масы. Кожны гектар дае па 425 цэнтнераў спажыўнага корму. А ў траншэях штодзённа назапашваецца каля 1600 тон сіласу. Усяго снаўчане маюць яго ўжо звыш 35 тысяч тон.

У тэму
У гаспадарках раёна ўсяго назапашана 141270 тон сіласу, 201918 тон сенажу, звыш 7 тысяч тон сена. Нарыхтавана 98672 тоны кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 18,22 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольшая забяспечанасць — у ААТ “Лань-Нясвіж” — 25,7 ц к. адз., ААТ “17 Верасня” і “Грыцкевічы” — па 24 ц, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 21,7 ц к. адз.
Сельгаспрадпрыемствы паспяхова справіліся з трэцім укосам траў. Чацвёртым укосам убралі 1146 гектараў механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, 266 га — ААТ “Грыцкевічы”, 227 га — ААТ “Сейлавічы”, 186 га — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!