Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода 1 °C

Навошта трэба вучыцца ў школе?

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 19

Пост опубликован: 11.09.2024

Магчыма, некаторыя палічаць гэта пытанне дзіўным. Маўляў, тое, што вучыцца трэба, такая ж аксіёма, як і тое, што вада — мокрая. Аднак не ўсё так проста. І менавіта цяпер, калі ідзе ўсяго толькі другі тыдзень, як школы напоўніліся дзіцячымі галасамі, хочацца запрасіць усіх задумацца на гэту тэму. І калі вашы дзеці даўно закончылі школу, магчыма, вы для некага можаце стаць тым самым важным дарослым, які ў патрэбную хвіліну скажа дзіцяці ці падлетку патрэбнае слова.



Уявіце — 1 верасня. Першакласнікі ўступілі ў сваё новае жыццё! Ім усё цікава, усё падабаецца. Яны старанна ўпітваюць новыя веды, весяляцца з новымі таварышамі.
Праходзіць пяць-шэсць гадоў, былыя першаклашкі вырастаюць. Некаторыя з іх усё гэтак жа актыўна вучацца, у некаторых цікавасць да вучобы паступова сыхо- дзіць на нішто. Вучыцца ім нецікава — куды цікавей гуляць у двары ці “завісаць” у інтэрнэце. На дамашнія заданні зусім не застаецца часу. Бацькі прымушаюць выконваць ненавісную працу, а ім у адказ: “Ды навошта мне, маўляў, гэтая фізіка з хіміяй патрэбная? Мне гэта не спатрэбіцца. Я ў эканамісты пайду”. І тут бацькі пачынаюць выкручвацца і прыдумляць розныя гісторыі, тлумачачы, які ўвогуле толк ад вучобы ў школе.

А які ён насамрэч? Само сабой, не кожнаму ў жыцці будзе патрэбная фізіка. Камусьці зусім не спатрэбіцца англійская мова. Але іх трэба вучыць проста таму, што любая дзейнасць развівае нас. Не заўжды гэта зразумела, калі ёю займаешся. Усведамленне неабходнасці любой вучобы прыходзіць потым, з часам. Вядома, што чым старэйшы чалавек становіцца, тым складаней яму вучыцца, вывучаць і запамінаць новае.

Напрыклад, хлопчык у дзяцінстве бачыў сябе касманаўтам. Потым перахацеў і марыў аб біялагічнай будучыні. У канцы школы нават настаўнікам хацеў стаць. У выніку паступіў на тэхнічную спецыяльнасць. Цяпер часам піша свае назіранні па розных тэмах. Вось так у жыцці яму спатрэбіліся біялогія з хіміяй, фізіка і літаратура. Куды ж без граматнай гаворкі і ўмення дакладна лічыць! Куды мы без свайго мінулага і ветлівых паводзін! Усім гэтым займаюцца гісторыя з грамадазнаўствам. Як бачым, любыя навукі вучаць нас жыць у грамадстве, кім бы ты ні стаў — эканамістам ці літаратарам.

А самае крыўднае, што дарослыя цудоўна разумеюць, што вучыцца трэба. Але вось растлумачыць дзецям гэта не могуць. За дзень, за два, за тыдзень прывучыць да вучобы немагчыма. Гэта трэба рабіць з розумам, галоўнае — не перастарацца.

Аднак браць пад кантроль нежаданне дзіцяці вучыцца трэба як мага раней. Таму што ў дзяцінстве можна да чагосьці прызвычаіць, а чым старэйшы будзе станавіцца школьнік, тым гэтая задача будзе ўсё менш вырашальная!

Аўтар гэтых радкоў скончыла ў свой час не 11-гадовую, а ў яшчэ 10-гадовую школу. І старалася добра вучыцца па ўсіх прадметах, нягледзячы на яўны гуманітарны перакос у сваёй разумовай дзейнасці — з матэматыкай і асабліва з геаметрыяй было цяжка. Аднак выхаванне не дазваляла атрымаць дрэнную адзнаку.

Вось тут мы і падыходзім да таго самага моманту, які з’яўляецца адначасова самым простым і самым складаным. Ён трапна вызначаны ў англійскай прыказцы: “Не выхоўвайце сваіх дзяцей. Яны ўсё роўна будуць такімі, як вы. Выхоўвайце сябе”. А гэта значыць, каб вашым дзецям было цікава ў школе і яны разумелі, навошта яна патрэбна, будзьце самі цікавымі людзьмі і не пераставайце вучыцца новаму — гэта ніколі не позна.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!