Меню
Курс $  3.23 | €  3.6 | ₽100  3.54 |
Погода 21 °C

“Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды

Ирина ЕФИШОВА 6 дней назад 0 35

Пост опубликован: 11.09.2024

5 верасня ў Салігорску ўзяла пачатак грамадска-палітычная акцыя “Беларусь адзіная”. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі Рэспубліканскае дзяржаўна-палітычнае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды” сумесна з выдавецкім домам “Беларусь сегодня”. Тэматыкай акцыі “Беларусь адзіная” ў гэтым годзе стала мірнае развіццё нашай краіны.
У форуме, на які сабраўся ідэалагічны актыў, актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Міншчыны, прынялі ўдзел знакамітыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы нашай краіны. У тым ліку і гісторык, палітолаг, публіцыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення РДГА “Веды”, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, тэлевядучы, журналіст, член вышэйшага палітсавета беларускай партыі “Белая Русь” Рыгор Азаронак. Мадэратарам сустрэчы выступіў загадчык аддзела па радыёвяшчанні “Альфа Радио”, вядучы грамадска-палітычнага ток-шоў “Будні” Вадзім Шэпет.“Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды



Акцыя “Беларусь адзіная”, пачынаючы з 2021 года, штогод праходзіць у краіне напярэдадні Дня народнага адзінства, і яе галоўная мэта — актывізацыя і кансалідацыя патрыятычных сіл, абагульненне дасягненняў незалежнай Беларусі, а таксама адкрытая, шчырая размова аб актуальнай павестцы дня. Тэма форума ў гэтым годзе — “Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця”.

Чаму акцыя ў гэтым годзе пачалася менавіта з Салігорска? На гэтае пытанне Вадзім Гігін адказаў, што Салігорск — гэта цэнтральны рэгіён нашай краіны, буйны прамысловы цэнтр. Дасягненні жыхароў Салігоршчыны — гэта тое, чым мы ганарымся. 2024 год аб’яўлены Годам якасці. І Міншчына, Салігорск у прыватнасці, як і другія рэгіёны нашай краіны, паказваюць прыклады якасці.
— Тэматыку мы абралі — мірнае развіццё, умовы паспяховасці нашай беларускай мадэлі, — сказаў Вадзім Францавіч. — Умовы, якія ствараюцца зараз вакол нашай краіны, апошнія падзеі… Мы бачым, наколькі гэта значна. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, выступаючы перад студэнтамі віцебскіх ВНУ, сказаў, што такой складанай сітуацыі каля межаў нашай краіны, як цяпер, не было за ўсе 30 гадоў незалежнасці і суверэнітэту. І наша задача — аб’яднацца для таго, каб зберагчы мір на нашай зямлі і мір на нашых межах, дзеля таго, каб спрыяць мірнаму вырашэнню канфліктаў, якія, на жаль, сёння разгараюцца. Але зрабіць гэта можна толькі тады, калі мы будзем шчыра і адкрыта аналізаваць абстаноўку, знешнюю і ўнутраную, на што нас і накіраваў Прэзідэнт. Мы помнім і яго словы на рэспубліканскім педагагічным савеце. Яны ж былі адрасаваны не толькі педагагічнай грамадскасці. Гэта датычыцца ўсіх нас. Мы павінны адкрыта, шчыра гаварыць на гэтыя тэмы.“Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды “Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды “Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды

Вадзім Гігін адзначыў, што акцыя “Беларусь адзіная”, якая стала традыцыйнай, — гэта пачатак вялікага палітычнага сезону для розных рэгіёнаў краіны. Вядучыя спікеры па ініцыятыве беларускага таварыства “Веды” збіраюцца з актывістамі партый, грамадскіх аб’яднанняў, ідэалагічным актывам, з усімі неабыякавымі людзьмі для таго, каб абмеркаваць перспектывы развіцця нашай краіны, значныя падзеі, якія датычацца не толькі Беларусі, але і свету, абазначыць актуальныя праблемы. У гэты дзень удзельнікі форума адкрыта абмеркавалі не толькі ваенна-палітычную, але і эканамічную, сацыяльную сітуацыю, падзяліліся меркаваннямі.

Абмяркоўваючы 30-годдзе існавання інтытута прэзідэнтства, Ва- дзім Гігін адзначыў, што беларусы вызначылі сябе як суверэнная нацыя, а кіраўнік дзяржавы — чалавек, адданы ідэалам, на якіх ён вырас, паслядоўны, адкрыты, нацэлены на мір і стваральную працу. На працягу трох дзесяцігоддзяў беларусы давяраюць Аляксандру Лукашэнку, у значнай ступені таму, што яго ідэалы супадаюць з настроем грамадства.

Кацярына Мархель, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДП “ЭБ Свеклавічная”:
— Такога кшталту дыялогавыя пляцоўкі праходзяць па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. І яны вельмі неабходны. Важна, што спікеры гатовы прыехаць у любы рэгіён нашай Беларусі, для таго, каб даць праўдзівую і неабходную інфармацыю ў працоўных калектывах, у першую чаргу, моладзі… Гісторыя ўдасканальваецца, у ёй з’яўляюцца новыя факты — і мы можам даведацца пра гэта з першакрыніц. І галоўнае, што ў экспертаў, не зважаючы на абмежаванасць часу, рэгламент выступленняў, які быў першапачаткова ўстаноўлены, было найвялікшае жаданне сказаць як мага больш, данесці сваё паведамленне да кожнага прысутнага. Дзеля таго, каб мы, вярнуўшыся на свае працоўныя месцы, маглі падзяліцца з калегамі дакладнай інфармацыяй.

У сваім выступленні Аляксей Аўдонін адзначыў, што дзякуючы лідарскім якасцям Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускаму народу наша краіна змагла пабудаваць моцную эканоміку і ўстойлівую палітычную сістэму. І гэта сістэма поўнасцю адаптавана да сучасных пагроз калектыўнага Захаду, накіраваных на тое, каб падрываць суверэнітэт нашай дзяржавы. У 1990 гады Прэзідэнтам была абрана мадэль умацавання эканомікі, фарміравання ўласнага прамысловага падмурку, захавання навукі, высокатэхналагічнай вытворчасці. І яна поўнасцю апраўдала сябе.
— Літаральна сёння зранку мы назіралі, як спрабавалі раскалоць наша адзінства, раскалоць чарговай інфармацыйна-ўзброенай правакацыяй,— адзначыў Рыгор Азаронак. — У сувязі з гэтым мы ў чарговы раз паказваем непаруш- насць нашага адзінства, мы паказалі, што расхістаць Беларусь не атрымаецца. Зразумела, калі беларусы збіраюцца, гутараць, гэта і ёсць той падмурак, які немагчыма знішчыць. І мы ўсё зробім для таго, каб так заставалася і надалей.“Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды

Гаворачы аб эфектыўнасці дыялогавай пляцоўкі ў рамках акцыі “Беларусь адзіная”, тэлевядучы ўпэўніў, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб яна заставалася эфектыўнай і надалей.
Самае галоўнае, як падкрэсліў Рыгор Азаронак, не павінна быць прыпынкаў: трэба рухацца наперад, шукаць новыя формы прадуктыўнага развіцця — гэта патрабаванне часу.
Спікеры адказалі на ўсе пытанні, якія паступілі ад удзельнікаў форуму і тычыліся гісторыі нашай Радзімы, дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі, сусветнай палітыкі і інш.
Форум прадугледжваў не толькі дыялог у аўдыторыі, але і тэматычную выставу. У Палацы культуры г. Салігорска, дзе праходзіла мерапрыемства, увазе ўдзельнікаў была прапанавана выстава, экспанаты якой знаёмілі з гісторыяй Міншчыны — даваеннай, пасляваеннай, сучаснай.

Як было адзначана ўдзельнікамі мерапрыемства, запыт аўдыторыі на разуменне гісторыі захоўваецца. І гэты форум стаў цудоўнай магчымасцю абмеркаваць мінулае Беларусі і сучасную сітуацыю на беларускіх межах, а таксама пагутарыць пра будучыню нашай рэспублікі, яе развіццё і станаўленне ў сучасных рэаліях.“Беларусь адзіная”: учора, сёння, назаўжды

Ірына ЕФІШОВА.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!