Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

Дзень беларускага пісьменства.

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 23

Пост опубликован: 02.09.2024

Сёння і заўтра грамадскасць нашай краіны ў 31-ы раз адзначае

Традыцыйна гэтаму мерапрыемству аддаецца першая нядзеля верасня. Дзень

беларускага пісьменства
Гэта свята культуры і духоўнасці, ушанаванне здабыткаў беларускага народа, глыбокая павага да вялікіх асветнікаў — Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Златавуста Тураўскага, Елісея Лаўрышэўскага, Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Пятра Мсціслаўца і многіх іншых вядомых гістарычных асоб.



Сёння кніга — пастаянны, верны спадарожнік беларуса, крыніца ведаў, натхнення, патрыятызму. У сувязі з гэтым давайце нагадаем пра вялікага патрыёта роднай зямлі Францыска Скарыну, які пісаў: “Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыне, знають ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя.., тако ж и люди, и где зродилися и скормлены… у тому месту великую ласку имають”.
Гэта ён 6 жніўня 1517 года выдаў у чэшскай Празе першую кнігу на беларускай мове — “Псалтыр”. Пераклаў яго, пракаменціраваў і падрыхтаваў да выдання. Гэта ён, полацкі хлопчык, сын купца “сярэдняй рукі”, атрымаў грунтоўную адукацыю і “повѣлел… тиснути рускыми словами, а словенским языком” “Псалтыр”. І за няпоўныя тры гады пераклаў, пракаменціраваў і выпусціў у свет 23 кнігі “Бібліі”. Скарына звярнуўся да царкоўнай літаратуры як прызначанай не толькі для ўсхвалення бога, а і для ўсведамлення навакольнага свету, разумення прызначэння чалавека і яго месца ў жыцці. Ён ажыццявіў сваю мару выдаваць кнігі на роднай мове, рабіць іх даступнымі для беларусаў. Шырока вядомай стала і яго “Малая падарожная кніжыца”, зборнік твораў, які выйшаў у 1522 годзе ў заснаванай мецэнатамі віленскай друкарні. Прадмовы да кожнага твору нагадваюць характэрны для часоў Адраджэння шэдэўр майстэрства.
Постаць выдатнага дзеяча беларускай культуры XVI стагоддзя, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францыска Скарыны, вучонага, пісьменіка, перакладчыка і мастака, доктара філасофіі і медыцыны, гуманіста і асветніка — яскравы прыклад высокага творчага і духоўнага патэнцыялу беларускага народа, яго глыбокіх памкненняў, слаўных традыцый.
Першыя святкаванні Дня беларускага пісьменства і друку праходзілі ў старажытных Полацку, Тураве, Навагрудку. У 1997 годзе яго прыняў наш старажытны Нясвіж, горад, дзе ў чэрвені 1562 года была надрукавана першая на тэрыторыі Беларусі кніга на беларускай мове — “Катэхізіс”. Ён быў складзены і выдадзены беларускім гуманістам і асветнікам, рэфарматарам Сымонам Будным. Ідэі Буднага аб развіцці беларускай мовы і культуры з’явіліся адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Ён быў абаронцам верацярпімасці, нацыянальнай годнасці славян, у тым ліку беларусаў, адзначаў іх багатыя і рознабаковыя духоўныя традыцыі.
З нашым горадам у розныя часы непарыўна звязалі свае лёсы пісьменнікі Уладзіслаў Сыракомля, Якуб Колас, Кузьма Чорны. Прыгажосць і загадкавасць, таямнічасць нясвіжскіх куточкаў, таленавітыя і працавітыя людзі Нясвіжа натхнілі многіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў на стварэнне выдатных твораў.
Высакароднай справе служэння яго вялікасці Слову прысвяцілі сваё жыццё многія і многія беларусы, у тым ліку несвіжане. Дык няхай усім ім садзейнічае творчы поспех у справе далейшага захавання і развіцця сапраўдных духоўных каштоўнасцей і культурных традыцый.
З 1998 г. свята называецца Дзень беларускага пісьменства.Сёлета яно праходзіць у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці. Ён сустрэў гасцей цудоўнымі і цёплымі мураламі, якія адлюстроўваюць і архітэктурнае багацце Беларусі, і працавітасць, гасціннасць, міралюбства яе жыхароў. У горадзе з’явілася арт-кампазіцыя “Лятаючыя кнігі”. На іх старонках — цытаты класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Францыска Скарыны, Піліпа Пестрака, Уладзіміра Дубоўкі і іншых. Прыцягвае ўвагу і скульптурная кампазіцыя “Дзеці лясной школы”. Яна прысвечана хлопчыкам і дзяўчынкам, якія навучаліся нават у партызанскіх атрадах у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта тэма актуальна ў юбілейны год вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Бо дзеля нацыя- нальнай годнасці беларусаў, славянскай еднасці і захавання нашага вялікага духоўнага багацця змагаліся продкі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст Беларускага саюза
журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!