Меню
Курс $  3.23 | €  3.57 | ₽100  3.52 |
Погода 19 °C

СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі

Софья ЛЮБАНЕЦ 3 недели назад 0 588

Пост опубликован: 23.08.2024

Сёння адзначыў заканчэнне жніва — аднаго з самых галоўных этапаў сельскагаспадарчага года — флагман аграрнай галіны нашага раёна СВК “Агракамбінат Сноў”. Па добрай традыцыі на свяце дажынак тут аддалі даніну заслужанай павагі людзям, якія ўклалі ў няпростую працу хлебароба душу, веды, уменне і вопыт і зрабілі ўсё магчымае, каб выканаць ускладзеную на іх вялікую місію — забяспечыць харчовую бяспеку краіны.



Раздзяліць са снаўчанамі гэты радасны момант прыбылі намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяна Жук, дырэктар ААТ “17 Верасня” Арцём Шастапёраў і намеснік старшыні праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” — упраўляючы ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс” Яўген Пякарчык.СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі

Свята пачалося з уручэння апошняга дажыначнага снапа кіраўніку гаспадаркі Мікалаю Радаману, які яму паднеслі галоўны аграном Аляксандр Шаманаў, камбайнер Сяргей Вайняк і вадзіцель Сяргей Браусевіч.

Ад імя кіраўніцтва раёна і сябе асабіста снаўчан павіншавала з выдатнымі вынікамі жніва Таццяна Жук. Яна шчыра падзякавала ім за плённую працу і ўзнагародзіла Падзякай старшыні райвыканкама агранома Дзмітрыя Данількевіча, а Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама — інжэынера-механіка Сергея Бабка і тэхнолага цэха па вытворчасці камбікармоў Дзмітрыя Рачка.СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі СВК “Агракамбінат Сноў” адсвяткаваў дажынкі

Таццяна Мікалаеўна таксама ўручыла Падзякі раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аператарам працэсу апрацоўкі збожжа Дзяніса Шарапу і Генадзію Мітрафанову, электрагазазваршчыку Аляксандру Пазняку, слесарам-сантэхнікам Аляксандру Лапатцу, Ігару Панцялееву і Леаніду Шаўко, электраманцёрам Віктару Сасіму і Аляксандру Маскаленчыку.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і гонару за сваіх працаўнікоў адрасаваў хлебаробам гаспадаркі старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман. Ён адзначыў, што дасягненне лепшага ў раёне выніка па ўраджайнасці збожжавых — 102,2 ц/га — стала магчымым толькі дзякуючы граматнай, зладжанай і добрасумленнай працы ўсіх удзельнікаў вытворчага працэсу ад галоўных спецыялістаў да механізатараў, і кожны з іх зрабіў свой важны ўнёсак у агульную справу.

Мікалай Вячаслававіч таксама узнагародзіў пераможцаў спаборніцтва ўнутры гаспадаркі. Сярод камбайнераў імі сталі Сяргей Вайняк, Аляксандр Грынаш, Сяргей Гаргун. Сярод вадзіцеляў — Сяргей Браусевіч, Алег Віннічак, Сяргей Радаман. На сушцы збожжа лепш за ўсіх сябе паказалі Дзмітрый Рачок і Андрэй Лазоўскі, Мікалай Рэут і Сяргей Якавец.

Узнагароды з рук кіраўніка сельгаспрадпрыемства атрымалі і многія іншыя добрасумленныя працаўнікі “Снова”, якія выдатна паказалі сябе не толькі на жніве, але і на веснавых палявых работах.

Свята не было б сапраўдным святам без музыкі і песень. Імі ўдзельнікаў урачыстасці парадавалі ўдзельнікі ансамбля Сноўскага сельскага цэнтра культуры “Каларыт”. У іх выкананні прагучалі цудоўныя песні, прысвечаныя роднай беларускай зямлі і людзям, якія на ёй працуюць.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!