Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

З граматным і грунтоўным падыходам

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 20

Пост опубликован: 19.08.2024

Камунальнае сельскагаспадарчае вытворчае ўнітарнае  прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная” па праве можа ўпісаць у сваю гісторыю сёлетняе жніво  як адно з самых удалых: яно не толькі прайшло на добрым арганізацыйным узроўні і ў аптымальныя тэрміны, але і засведчыла граматны і грунтоўны падыход мясцовых аграрыяў да атрымання ўраджаю.З граматным і грунтоўным падыходам



Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам “НН” дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Вітко, гэты год стаў самым плённым для хлебаробаў гаспадаркі за ўсю гісторыю яе існавання: сярэдняя ўра- джайнасць збожжавых тут склала 70,1 ц/га, што для мясцовых земляў з’яўляецца вельмі добрым паказчыкам, а рапсу — 48,7. Валавы збор збожжа склаў 7708 тон, што амаль на тысячу тон больш, чым летась, а рапсу — 1461 тона, што таксама стала лепшым паказчыкам за папярэднія гады.

Нагадаем, што палеткі “Свеклавічнай” знаходзяцца на так званай Капыльскай градзе. Тут нельга пазбегнуць некаторых складанасцей у агратэхнічнай рабоце, якія ўзнікаюць з-за няроўнасці і камяністасці палёў, аднак аб’ектыўным фактарам мясцовыя аграрыі вырашылі супрацьпаставіць суб’ектыўныя: выканалі ўсе тэхналагічныя аперацыі, якія ад іх залежалі, — унеслі неабходныя ўгнаенні, выбралі добрае насенне, якасна правялі сяўбу і догляд пасеваў.

— Да таго ж, сёлета і надвор’е вельмі паспрыяла, — працягнуў свой аповед Андрэй Ігаравіч. — Мы пачалі вясновыя палявыя работы ўжо 25 лютага. З-за нашых пясчаністых земляў мы звычайна самыя першыя ў раёне выходзім на ворыва і сяўбу і трэба паспець усё гэта зрабіць як мага раней, пакуль вільгаць яшчэ трымаецца ў глебе.

Узгадваючы мінулагоднюю ўборку, ён адзначыў, што хлебаробы “вырывалі” тады ўраджай часткамі — дзень дажджы, дзень пагода. А сёлета толькі пад самы канец жніва выдаліся тры дні непагадзі, астатні час надвор’е стаяла выдатнае. Гэта паспрыяла таму, што збожжа на дапрацоўцы амаль не сушылі — усё яно ішло прама праз ток.З граматным і грунтоўным падыходам З граматным і грунтоўным падыходам З граматным і грунтоўным падыходам

Усяго ў “Свеклавічнай” сёлета было пасеяна 1100 га збожжавых і 300 — рапсу. Збожжавы клін складаўся з 400 га азімай пшаніцы, 260 — трыцікале, 240 — азімага ячменю і 200 — яравога.
— Дзякуючы добраму ўраджаю рапсу мы забяспечылі бялком сваю гаспадарку, частку здалі на Віцебскі алейна-экстракцыйны завод і 100 тон прадалі, — адзначыў у нашай размове Андрэй Вітко. — Да таго ж, у нас ёсць уласны прэс. Мы будзем атрымліваць свой рапсавы алей, а жмых пускаць на корм жывёле.На п

ытанне аб тым, якімі сіламі забяспечвалася ўборка ў гаспадарцы, Андрэй Ігаравіч адказаў, што на палетках “Свеклавічнай” працавала шэсць камбайнаваных экіпажаў: тры — сваіх і тры — прыцягнутых збоку. Так, пастаянна працуюць у гаспадарцы старшыя камбайнеры Радзіён Панкрат, Аляксандр Платун і Дзяніс Казубоўскі, а таксама іх памочнікі Аляксандр Смолка, Дзмітрый Крэнь і Дзяніс Гуздзельскі. Дарэчы, менавіта Дзянісу Казубоўскаму ў гэтым годзе даверылі новы камбайн “Палессе” 12 А1 Pro, які выдатна зарэкамендаваў сябе на ўборцы.З граматным і грунтоўным падыходам

Даўно зарэкамендавалі сябе як адказныя і надзейныя работнікі і Вадзім Мархель, што пастаянна працуе ў Нясвіжскім УМГ, і браты Антон і Сяргей Шарамета, асноўнае месца працы якіх — Гарадзейскі цукровы камбінат. Першы раз сёлета сталі ўдзельнікамі жніва ў “Свеклавічнай” Віталь Хоміч з “Медінтэрпласта” і яшчэ адзін работнік Нясвіжскага УМГ Аляксандр Шарамета.
Добрасумленна, без заўваг адпрацавалі на жніве і вадзіцелі гаспадаркі.

— На нарадзе перад пачаткам жніва, — расказаў кіраўнік, — мы з галоўным аграномам аб’явілі, што не трэба гонкі, трэба дбаць пра якасць, асабліва ў Год якасці. Вось на якасць мы і спрацавалі. І атрыманы практычна без страт ураджай гэта пацвер-дзіў. Усе — і камбайнеры, і вадзіцелі, атрымаюць добрую прэмію, якая бу- дзе большая, чым у папярэднія гады. Галоўнае, што нам ёсць што пакласці на склад і што рэалізаваць.

З граматным і грунтоўным падыходамЗ граматным і грунтоўным падыходам

Цяпер жа, калі ўборачныя клопаты завяршыліся, працаўнікі “Свеклавічнай” дбаюць пра ўраджай наступнага года: у гаспадарцы ідзе ворыва пад азімую сяўбу, вядзецца нарыхтоўка кармоў чацвёртага ўкосу.

А з працаўнікамі, якімі па праве ганарыцца сельгаспрадпрыемства, мы з задавальненнем прапануем вам наша фотазнаёмства.

З граматным і грунтоўным падыходам

Камбайнавы экіпаж у складзе Радзіёна Панкрата і Аляксандра Смолкі на сваім “Джон Дзіры” нажаў сёлета 1663 з лішкам тоны збожжа. Для Радзіёна гэта трэцяе жніво ў якасці старшага камбайнера.
Да гэтага некалькі сезонаў ён працаваў памочнікам. У звычайны час Радзіён Вітальевіч, які вярнуўся ў родную гаспадарку пасля вучобы па мэтавым
накіраванні ў БДАТУ, загадвае механічнымі майстэрнямі, а падчас жніва з задавальненнем перасаджваецца на камбайн.
— Перайшоўшы ў званне старшага камбайнера, ты адчуваеш намнога большую адказнасць, — адзначыў ён у нашай гутарцы.
— Памочнікам проста робіш тое, што табе скажуць, а стаўшы старшым, ужо адказваеш не толькі за сябе, а і за тэхніку,
і за другога камбайнера, і знаходзішся ў пастаяннай гатоўнасці па першым слове агранома выехаць у поле. Гэта зусім іншае.
Аляксандр Смолка, слесар па рамонце сельгастэхнікі, працуе на жніве разам з Радзіёнам Панкратам ужо трэці сезон, а ўсяго гэта ўборка для яго — пятая.  На думку маіх суразмоўцаў, добры працоўны тандэм — залог паспяховай работы

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!