Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

“Лань-Нясвіж”: ішло напружанае спаборніцтва

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 72

Пост опубликован: 19.08.2024

Дзень 4 жніўня падвёў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Лань-Нясвіж” рысу пад важнейшым этапам хлебаробскіх клопатаў — уборкай ураджаю збожжавых культур. Былі абмалочаны апошнія 97 гектараў.

Збожжавыя ў гаспадарцы займалі 2470 гектараў. Да нядаўняга часу гэта быў самы вялікі збожжавы клін у раёне, цяпер перавысіла плошча ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Валавы збор склаў 16168 тон — гэта трэці паказчык па раёне. Ураджайнасць — 65,5 цэнтнера з гектара. Акрамя таго, 515 га займаў рапс. Яго намалацілі звыш 2400 тон пры ўраджайнасці 46,65 ц/га.“Лань-Нясвіж”: ішло напружанае спаборніцтва



— Найбольшы выхад даў азімы ячмень, вырошчваць які мы пачалі некалі першымі ў раёне, — расказвае “НН” намеснік дырэктара Аляксандр Купрэвіч. — Яго з кожнага гектара сабралі па 73,2 цэнтнера. Летась было 60,4 цэнтнера. Сёлета гэта культура займала 450 гектараў, плошчу ў параўнанні з леташнім павялічылі на 18 гектараў. Кожны гектар азімай пшаніцы даў па 71,2 цэнтнера. Вырошчвалі таксама яравую пшаніцу, яравы ячмень, азімую трыцікале. Трэба сказаць, што вырошчванне азімага ячменю і тэрміны ўборкі скарэкціравала ў лепшы бок, і ўраджайнасць забяспечыла неблагую.

На жніве ў ААТ “Лань-Нясвіж” працавала дванаццаць збожжаўборачных камбайнаў. Гэта і КЗС-1218, і КЗС-2124, і “Мега-360”, і “Лексіёны”, і “Джон Дзір”. На адвозцы зерня ад камбайнаў — аўтамашыны МАЗ і ГАЗ-САЗ.

Працоўны дзень 15 ліпеня азнаменаваўся першай намалочанай маладым камбайнерам Арцёмам Карпачом тысячай тон збожжа. Да вечара 17 ліпеня на першую адвезеную з поля на ток тысячу тон выйшлі ва- дзіцелі Уладзімір Траян, таксама прадстаўнік маладога пакалення ланскіх хлебаробаў, і Сяргей Кабальнікаў. 18 ліпеня тысячнікам стаў камбайнер Сяргей Чычко. 19 ліпеня — камбайнер Генадзь Карпач. 20 ліпеня — камбайнер Дзмітрый Шкуцько. 21 ліпеня — вадзіцель Барыс Праўлоцкі. 23 ліпеня — камбайнер Віталь Навоша.“Лань-Нясвіж”: ішло напружанае спаборніцтва
Затым лік пайшоў на 2 тысячы тон. Першым двухтысячнікам стаў напрыканцы рабочага дня 24 ліпеня Уладзімір Траян. Назаўтра ў гэту кагорту ўступіў вадзіцель Сяргей Кабальнікаў. Увечары 27 ліпеня — камбайнер Арцём Карпач, а 2 жніўня на такі паказчык выйшаў камбайнер Сяргей Чычко.

3 жніўня вадзіцель Уладзімір Траян дасягнуў трохтысячнага рубяжа на адвозцы збожжа з поля на ток. Па выніках жніва на яго рахунку — 3190,6 тоны ў фізічнай вазе.
Другі выніковы паказчык у Сяргея Кабальнікава — 2849,2 тоны. Трэці — у Барыса Праўлоцкага (1829,7 тоны).

Прызавыя месцы сярод камбайнераў вызначыліся наступным чынам. Арцём Карпач на КЗС-2124 за ўсё жніво намалаціў 2495,8 тоны. Сяргей Чычко на “Джон Дзіры” — 2197,5 тоны. Генадзь Карпач на “Лексіёне-560” — 1931,2 тоны.

Збожжа бесперапынна паступала і дапрацоўвалася на двух зернесушыльных комплексах — СЗШ-40 “Амкадор” і ЗСК-30 “Ліда”. Аператары стараліся, каб сабраны ўраджай быў даве- дзены да ладу.“Лань-Нясвіж”: ішло напружанае спаборніцтва

Услед за камбайнамі з палёў убіралася салома. Актыўна ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых культур. На яе ворыве заняты механізатары Юрый Сайкевіч і Аляксандр Арэхва. 6 жніўня ў акцыянерным таварыстве прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Пасяўны агрэгат вывеў на палі механізатар Самвэл Лапцеў.

Пачалася барацьба за ўраджай 2025 года.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!