Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 6 °C

Час парадавацца плёну сваёй працы

Софья ЛЮБАНЕЦ 7 месяцев назад 0 16

Пост опубликован: 19.08.2024

Разам з усім раёнам з добрым настроем закончылі жніво-2024 і хлебаробы ЗАТ “1 Мая”. Як расказаў галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Іван Слуцкі, сёлета тут падлягала ўборцы 1590 га збожжавых і зернебабовых культур і 290 га азімага рапсу. Валавы збор збожжавых і зернебабовых дасягнуў 11807,8 тоны, а рапсу — 1140,34 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць склала 74,3 ц/га, па азімым рапсе — 39,3, што стала лепшым паказчыкам за мінулыя гады.Час парадавацца плёну сваёй працы



Што да асобных культур, то найлепшую ўраджайнасць — 84 ц/га — далі 900 га азімай пшаніцы, якой было намалочана 7563,5 тоны. Азімы ячмень заняў 200 га, з якіх атрымана 1311,72 т пры ўраджайнасці ў 66,5 ц/га. Са 100 га азімай трыцікале сабралі 665,46 тоны, ура- джайнасць — 66,5. Яравы ячмень заняў 250 га. З іх атрымана 1443,18 тоны пры ўраджайнасці 57,7 ц/га. Добра сябе паказаў і авёс: з 40 га гэтай культуры атрымана 272,54 тоны зерня пры ўраджайнасці 68,1 ц/га. 100 га займалі зернебабовыя.

На жніве працавала 11 камбайнаў. З іх шэсць “КЗС-1218”, адзін “КЗС-2124” (дарэчы, атрыманы толькі ў гэтым годзе), два “Лексіёны”, адзін “Джон Дзір” і нават “немаладая”, але працавітая “Ліда-1300”, намалот на якой толькі крышку не дацягнуў да тысячы тон — 907 кг.

На абсалютнай большасці камбайнаў у “1 Мая” было занята па адным камбайнеры, выключэнне — толькі адзін з “Лексіёнаў”, на якім працавалі два чалавекі — старшы камбайнер і камбайнер. Лепшыя вынікі паказалі Дзмітрый Казак на “КЗС-2124”, які ўбраў 281 з паловай га і намалаціў 1934,8 тоны, Сяргей Галабурда, на рахунку якога 286,6 га ўбранай плошчы і 1981,4 тоны намалоту, і Міхаіл Скіцюк, які працаваў у пары з Алегам Плоткам. Іх экіпаж на “Лексіёне-580” убраў без малога 218 га і намалаціў 1615 тон.

Сярод вадзіцелей гаспадаркі сябе выдатна паказалі Андрэй Мамчыц, які на МАЗе 6501 перавёз 2272,2 тоны ўра- джаю, Юрый Пахарукаў, на рахунку якога 2256,2 тоны, перавезеных на такой жа машыне, і Анатоль Макаўчык, што таксама на МАЗе 6501 перавёз 1728,7 тоны.Час парадавацца плёну сваёй працы

Сваім меркаваннем аб тым, што стала галоўным складнікам атрымання дастойных ураджаяў гэтага года, я папрасіла падзяліцца галоўнага агранома гаспадаркі Яўгена Ратомскага.

— Мы пастараліся належным чынам правесці ўсе агратэхнічныя мерапрыемствы, — падзяліўся сваімі разважаннямі Яўген Юр’евіч. — Правялі поўную закладку мінеральных і арганічных угнаенняў, выбралі добрае насенне (па ўсіх культурах сеялася толькі эліта і першая рэпрадукцыя), прымянілі новую сістэму выкарыстання сродкаў аховы раслін.

Сарты выкарыстоўвалі розныя — і беларускай, і замежнай селекцыі. Так, пшаніцу сеялі беларускім “Аўгусцінам” і “Аспектам”, нямецкім “Патрасам”, півавараны ячмень — нямецкім “Бэйсікам” і французскай “Аббай”, увогуле разнастайнасць сартоў у нас вялікая.
Спалучэнне ўсіх гэтых фактараў і, вядома ж, добрасумленнай працы людзей і дало вынік, за які нам не сорамна.Час парадавацца плёну сваёй працы

Завяршыўшы жніво, працаўнікі закрытага акцыянернага таварыства вядуць іншыя сельгасработы: ідзе трэці ўкос траў, закладка сенажу (у гаспадарцы яго пакладзена ўжо больш за 17 з паловай тысяч тон), сяўба азімага рапсу, які зойме 300 гектараў.

Работа ў сельскай гаспадарцы не заканчваецца ніколі, нават зімой, калі наступае адноснае зацішша, у майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў ідзе падрыхтоўка тэхнікі да вясновых і летніх палявых работ. Аднак у свята дажынак аграрыі маюць поўнае права адпачыць і парадавацца плёну сваёй працы.

Час парадавацца плёну сваёй працы

Механізатар Міхаіл Скіцюк на сёлетнім жніве быў старшым камбайнерам,
які на “Лексіёне-580” працаваў у пары з Алегам Плоткам, асноўная работа якога — механік па выпуску сельгасмашын. Разам яны паказалі трэці вынік па гаспадарцы. Міхаіл Іванавіч у свабодны ад уборкі час працуе на трактары “Беларус 2022”, старанна выконвае ўсе заданні, ці то адвозка кармоў, унясенне арганікі ці нешта іншае.14 гадоў таму па падказцы
знаёмых ён прыехаў з сям’ёй на Нясвіжчыну з Гомельскай вобласці, знайшоў у “1 Мая” сваю другую радзіму і ніколі не пашкадаваў аб гэтым.
Тут нарадзіліся трое з яго чацвярых дзяцей, гаспадарка прадаставіла сям’і дом, а затым з цягам часу працавітыя вяскоўцы пабудавалі і свой уласны. Таму майму суразмоўцу ёсць дзеля чаго і дзеля каго працаваць, ёсць каму падаваць добры прыклад

 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!