Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 6 °C

Без доследу няма практыкі

Софья ЛЮБАНЕЦ 7 месяцев назад 0 29

Пост опубликован: 19.08.2024

Як вядома, асноўная дзейнасць Нясвіжскай доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках НАН Беларусі заключаецца ў навуковай рабоце па праблемах буракаводства, прапагандзе і садзейнічанні асваенню навуковых распрацовак у сельскагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку — і ў насенняводстве збожжавых культур.

Як расказаў намеснік дырэктара станцыі Віктар Гадун, за доследнай станцыяй замацавана 612 гектараў зямлі. З іх 408 га займае збожжавая група: 91 га азімай пшаніцы, 98 — азімай трыцікале, 37,5 га азімага ячменю і 65 — яравога, 75 га яравой пшаніцы, 44 — яравой трыцікале.



Азімай пшаніцы сёлета намалацілі 538 тон 680 кг пры ўраджайнасці 59,2, азімай трыцікале — 520 тон 510 кг пры ўраджайнасці 53,1 ц/га. Больш за іншыя культуры пацярпеў ад спёкі і засухі азімы і яравы ячмень: азімы даў толькі 143 тоны 100 кг пры ўраджайнасці 40,9 ц/га, яравы — 225 тон 380 кг пры ўраджайнасці 34,7 ц/га. Яравой пшаніцы атрымалі 299 тон 600 кг, яе ўраджайнасць склала 40 ц/га, яравой трыцікале — 198 тон 410 кг пры ўраджайнасці 45,1 ц/га.Без доследу няма практыкі

Паколькі доследная навуковая станцыя па цукровых бураках у датычнасці да збожжавых выступае як насенняводчая гаспадарка, то атрыманы на яе палетках ураджай ідзе на вытворчасць высокіх рэпрадукцый насення — суперэліты і эліты. Гэта работа — адзін з важных накірункаў дзейнасці станцыі, якая прапаноўвае гаспадаркам Мінскай вобласці і не толькі ім высакаякаснае насенне са сваіх пітомнікаў размнажэння.

Сярод сартоў, якія высяваліся на станцыі, Віктар Іванавіч адзначыў сорт азімай трыцікале “Гродна”, тры гады таму ўнесены ў рэестр сартоў і ўжо запатрабаваны на рынках Беларусі, азімай пшаніцы — “Амелія”, якая нават на не самых урадлівых глебах станцыі дала ўраджай у 60 ц/га, ячменю — “Кларнет”. Усе сарты — беларускай селекцыі.

Доследная станцыя размешчана на глебах, 85 працэнтаў з якіх — пясчаныя і падсцілаемыя пяскамі. Дождж праходзіць праз іх, як праз сіта, і нават невялікая засуха працягласцю ў тыдзень ужо негатыўна ўплывае на пасевы, прытым асабліва на яравыя. Аднак, дзякуючы строгаму захаванню тэхналогій вырошчвання, асабліва — выкарыстанню арганічных угнаенняў, тут здолелі выйсці на ўзровень мінулага года: сярэдняя ўраджайнасць склала 47,2 цэнтнера з гектара. Дапамагло і тое, што большая стаўка зараз зроблена на азімы клін.

Без доследу няма практыкі

Аляксандр Ігнатчык працуе механізатарам на доследнай станцыі па цукровых
бураках 19 гадоў.
За гэты час яму даводзілася выконваць мноства сельскагаспадарчых работ, і ўсе —
з нязменнай адказнасцю і акуратнасцю, без якіх немагчымая паспяховая работа станцыі. На сёлетнім жніве ён убіраў збожжавыя палеткі станцыі на камбайне “Палессе GS-12” у пары з камбайнерам Сяргеем Цімошчанкам, намалаціўшы тысячу з лішкам тон. У час, калі быў зроблены здымак, Аляксандр Мікалаевіч збіраўся рыхтаваць да выезду ў поле свой прычапны агрэгат “Аміці-300”, прызначаны для ўборкі доследных дзялянак салодкага кораня

Невялікая частка ўраджаю застанецца для сябе, для сяўбы на наступны год, а каля 1200 тон пойдзе на рэалізацыю. Некаторая колькасць будзе таксама рэалізавана як фуражнае зерне.

Уборка збожжавых на станцыі была праведзена сіламі надзейных, дасведчаных працаўнікоў: экіпажа ў складзе старшага камбайнера Аляксандра Ігнатчыка і камбайнера Сяргея Цімошчанкі, камбайнераў Аляксея Раўгейшы і Яўгена Жданюка, якія працавалі па адным, камбайнера Івана Дзішука, які ўбіраў доследныя дзялянкі. Свой важкі ўклад у паспяховае правядзенне жніва ўклалі і вадзіцелі — Мікалай Корсак і яго сын Андрэй. Яны і забяспечылі ўсю перавозку ўбранага збожжа.

Жніво скончылася. Праводзіцца прасаванне і вывазка саломы з палёў, лушчэнне іржышча, палі рыхтуюцца да сяўбы азімых.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!