29 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё валанцёрскага лагера, які праводзіць Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам.
Як расказаў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Вячаслаў Мазалеўскі, які курыруе работу лагера “Замкі Беларусі”, 30 юнакоў і дзяўчат з усёй краіны прыбылі ў Нясвіж, каб узяць удзел у работах па добраўпарадкаванні на тэрыторыі палацавага ансамбля.
З адкрыццём лагера прысутных павіншавалі першы намеснік дырэктара НГКМЗ “Нясвіж” Наталля Жэрка, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вольга Сільвановіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Шкраба, старшыня РГА “БелАЮ” Дзмітрый Субцэльны, дырэктар лагера Алена Касьяновіч.
Валанцёрскі лагер “Замкі Беларусі” будзе дзейнічаць з 29 ліпеня па 4 жніўня.
Лілія ІВАНЕНКА.