Меню
Курс $  3.21 | €  3.61 | ₽100  3.48 |
Погода 22 °C

Гартаючы прозу жыцця

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 15

Пост опубликован: 02.08.2024

Каб адарвацца ад прозы жыцця і дакрануцца да больш высокіх матэрый, дастаткова пераступіць парог бібліятэкі. Тут кожнага чакаюць кнігі на любы густ і ёсць цудоўная магчымасць сустрэцца з іх аўтарам.

Зусім нядаўна сваё паэтычнае слова ўсім, хто апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы, а гэта сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН, падаравала наша зямлячка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра абласнога народнага клуба “Жывіца”, народнага літаратурнага клуба “Выток” пры Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы Людміла Круглік. Людміла Уладзіміраўна — аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, на яе вершы самой аўтаркай і іншымі кампазітарамі напісаны песні. Паэтка, гартаючы прозу жыцця, у чарговы раз паспрабавала зрабіць з яе паэзію. Так нарадзіўся зборнік “Листая жизни прозу», які яна і прапанавала ўвазе чытачоў.Последствия урагана устранены



На фоне лірычных мелодый і падабранай паэткай прэзентацыі прагучалі больш за дваццаць яе вершаў рознай тэматыкі. У паэтычных творах наша зямлячка славіць наш горад, сваіх землякоў-несвіжан і родную Беларусь.

Павіншаваць Людмілу Ула-дзіміраўну з выхадам кнігі прыехала з Клецка член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нупрэйчык. Уражаннямі ад творчасці зямлячкі падзяліліся несвіжане Зоя Катчанка, Ганна Ярмалінская, Станіслава Бабкова.

Людміла Круглік адказала на пытанні ўдзельнікаў імпрэзы і падаравала бібліятэцы кнігу, каб усё, што засталося недасказаным, стала зразумелым пры самастойным прачытанні.

Кніга чакае сваіх чытачоў. Шаноўныя несвіжане, знайдзіце час, каб адарвацца ад прозы жыцця і, далучаючыся да паэзіі, набрацца натхнення на справы будзённыя, якія таксама могуць стаць паэзіяй.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!