Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Прыступка за прыступкай пакараюцца

Нясвіжскія навіны 4 месяца назад 0 19

Пост опубликован: 30.07.2024

Настаў час прааналізаваць вынікі работы ў жывёлагадоўчай галіне раёна за першае паўгоддзе 2024 года. Зводкі рэдакцыі “Нясвіжскіх навін” прадаставілі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама.

Малако: плюс 10,4 %
Вытворчасць малака за шэсць месяцаў дасягнула 924155 цэнтнераў. Гэта болей за адпаведны леташні перыяд на 87135 ц, або на 10,4 %. Найбольшую колькасць гэтай прадукцыі выдалі фермы СВК “Агракамбінат Сноў” — 176784 ц, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 124104 ц, ААТ “17 Верасня” — 104739 ц. Самы высокі тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 158,5 %, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 123,1 %, ЗАТ “1 Мая” — 120,4 %. Вышэй сярэднераённага паказчык росту таксама ў ААТ “Сейлавічы” і “17 Верасня”.



Таварнасць малака ў сярэднім па раёне захавалася на ўзроўні мінулага года — 92,8 %. У шасці гаспадарках яна вышэй сярэднераённага паказчыка (летась такіх было чатыры). Пяць гаспадарак прыкметна палепшылі свае ўласныя паказчыкі шасці месяцаў 2023 года. Гэта “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Нясвіжскія Астроўкі”, ААТ “Грыцкевічы”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і “Агракамбінат Нясвіжскі”. Лідарамі па таварнасці малака з’яўляюцца “Агракамбінат Нясвіжскі” — 95,5 %, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 94,7 %, “Агракамбінат Сноў” — 93,7 %.
Эфектыўнасць вытворчасці малака ў значнай меры забяспеч- ваецца інтэнсіўным вядзеннем жывёлагадоўлі, павышэннем прадуктыўнасці дойнага статка. Робіцца гэта паступова, але мэтанакіравана. Глядзіце самі. Летась за паўгода кожная фуражная карова ў сярэднім дала па 4544 кілаграмы малака, сёлета — 4784. Плюс 240 кг, або 5,3 %. Самыя высокапрадуктыўныя каровы знаходзяцца ў “Снове”, тут надой ад кожнай дасягнуў 6080 кг (плюс 393 кг). На другой прыступцы стаяць жывёлаводы “Грыцкевіч” — 5773 кг. На трэцяй — “17 Верасня” (4905 кг). Услед ідуць “Агракамбінат Нясвіжскі” — 4857 кг, “Нясвіжскія Астроўкі” — 4730 кг. Немалаважны і такі факт. Летась у першым паўгоддзі пяць сельгаспрадпрыемстваў не ўзняліся па надоі на карову да чатырох тысяч, сёлета такіх засталося два.

І вельмі важна, што першае паўгоддзе сёлета ўпершыню азнаменавалася выхадам на 6-тысячны рубеж — у “Снове”. Найбольшай прыбаўкі сярэдняга надою на карову дабіліся першамайцы — на 17,6 %.

На другім месцы па працэнту прыбаўкі — жывёлаводы “Нясвіжскага райаграсэрвіса” — 16,8 %, на трэцім — “Агракамбіната Нясвіжскі” (14,5 %). Далей ідуць “Сейлавічы” і “Свеклавічная”.
У тым ліку ў чэрвені снаўчане надаілі на карову па 999 кг малака. Няцяжка падлічыць, што ў сярэднім за суткі гэта 33,3 кг. Адышлі ў нябыт пудовыя надоі, якімі мы некалі хваліліся і ганарыліся. Цяпер яны выраслі больш чым у два разы. Па 932 кг атрымалі жывёлаводы “Грыцкевіч”, па 810 — “17 Верасня”, па 795 — “Нясвіжскіх Астровак” і “Агракамбіната Нясвіжскі”.
Другі шлях павелічэння вытворчасці малака — рост дойнага статка. Сёлета ён павялічыўся ў раёне на 791 карову. Значна прыбавілі пагалоўе “17 Верасня”, “Агракамбінат Нясвіжскі”, “Нясвіжскія Астроўкі”.

Мяса: плюс 5,3 %
Аб’ём вытворчасці (вырошч- вання) жывёлы і птушкі ў жывой вазе ў раёне дасягнуў 169660 ц, што на 5,3 % вышэй леташняга. Найбольшую прыбаўку далі “Агракамбінат Сноў” — 8363 ц, “17 Верасня” — 940 ц, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 814 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 736 ц.
Буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме атрымана 90611 ц, на 0,9 % больш леташняга. Найбольшы тэмп росту ў “17 Верасня” — 117,4 %, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 116,9 %, “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 110,4 %.
Свіней на вырошчванні і адкорме атрымана 32148 ц, на 17,5 % больш леташняга.
Мяса птушкі вырасцілі 46901 ц, на 6,8 % вышэй за паказчык мінулага года.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы па раёне дасягнула 854 грамы, на 5 г больш леташняга. Высокія паказчыкі ў жывёлаводаў “Снова” — 1048 г (+22 г), “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” — 907 г (+53 г), “17 Верасня” — 906 г (+89 г).

У тым ліку ў чэрвені снаўчане давялі сярэднясутачную прывагу буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме да 1078 грамаў.

Сярэднясутачная прывага свіней па раёне склала 520 г, яна пакуль застаецца крыху ніжэй леташняга. Увагі заслугоўвае паказчык свінаводаў з “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” — 696 грамаў, і хоць з невялікай, але прыбаўкай.

…І трэці ўкос траў
Моцным падмуркам далейшага росту павышэння эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі з’яўляецца назапашванне кармоў, якасных і ў дастатковай колькасці. З пачатку корманарыхтоўчага перыяду па стане на 17 ліпеня, на час напісання артыкула, у наяўнасці было 47272 тоны кармавых адзінак, або 29,7 % ад задання. Найлепш яго выканалі ЗАТ “1 Мая” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэр- віс” — на 40 %, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 36 %, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 35 %, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ААТ “Сейлавічы” — на 31 %, ААТ “Грыцкевічы” і ДП “ЭБ “Свеклавічная” — на 30 %. На адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім было нарыхтавана па 8,8 цэнтнера кармавых адзінак. Самая высокая колькасць — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (14,5 ц к. адз.), у “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі” (12,4 ц), “Сейлавічах” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (па 12 ц).
Сена нарыхтавана больш 4185 тон — 55 % ад задання. У фізічнай вазе найбольш — у “Нясвіжскіх Астроўках” (895 тон), у СВК “Агракамбінат Сноў” (694 т), “Грыцкевічах” (352 т). Свае заданні перавыканалі сортавыпрабавальная станцыя, ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “Лань-Нясвіж”. Але ж, згадзіцеся, добрага сена многа не бывае.
Частку гэтага корму працаўнікі ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевіч” і “Сейлавіч” паклалі ў палімерную ўпакоўку.
Сіласу закладзена больш за 7728 тон — у ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі”, у ААТ “Лань-Нясвіж”, “Юшавічы”, “Сейлавічы”.
Сенажу назапашана звыш 156687 тон — 83 % ад задання. Самы значны аб’ём — у “Агракамбінаце Сноў” (17615 т), “1 Мая” (17558 т), “Нясвіжскім райаграсэр- вісе” (17190 т). На 107 % выканалі заданне працаўнікі “Нясвіжскага райаграсэрвіса”, справіліся з ім першамайцы. На 96 % закрыты план у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, на 92 % — у “17 Верасня” і “Свеклавічнай”. Закладка сенажу працягваецца: за дзень 16 ліпеня снаўчане дабавілі 1271 тону, працаўнікі “Грыцкевіч” — 560 тон. Трэба адзначыць, што абедзве гаспадаркі ўбіраюць травы ўжо трэцяга ўкосу. У першай за дзень ад правяленай травяной масы было вызвалена 200 гектараў, у другой — 90 га.
Спецыялісты выкарыстоўваюць розныя тэхналогіі закладкі сенажу. Так, у “Нясвіжскіх Астроўках” у палімернай упакоўцы яго змешчана 242 тоны, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 177 тон. Працаўнікі “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” маюць 963 тоны зернесенажу.
З цікавасцю аналізуем і аддачу травяных палеткаў. Пры першым укосе сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы па раёне складала 131 ц/га. У тым ліку ў “Свеклавічнай” сабралі па 214 ц/га, у “17 Верасня” — 189, у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 184, у “Грыцкевічах” — 179, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 175 ц/га. Гэта самыя высокія паказчыкі. Густыя, спажыўныя травы — сведчанне пільнай увагі да кармавых угоддзяў. Своечасовае перазалужэнне, правільны падбор кампанентаў, дастатковыя падкормкі, своечасовая ўборка даюць магчымасць ствараць належную кармавую базу.

Цяпер паралельна з уборкай збожжавых культур з палёў звозіцца салома. На 29 ліпеня яна ўбрана з плошчы 7558 гектараў.

Р.S. Па стане на раніцу 29 ліпеня, калі гэты нумар газеты здаваўся ў друк, у раёне на адну ўмоўную галаву жывёлы было нарыхтавана 9,19 цэнтнера кармавых адзінак.
Тамара Праль-Гуль,
заслужаны журналіст
Беларускага
саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!