У Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаў “Вайна і каханне” і “Леанід Левін. Філасофія творчасці”.
20 год прайшло з таго моманту, як быў адкрыты мемарыяльны комплекс ахвярам Гарадзейскага халакосту і роўна 82 гады — з даты знішчэння мірных жыхароў пасёлка яўрэйскай нацыянальнасці.
З гэтай нагоды Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка разам з Творчай майстэрняй імя Леаніда Левіна прадставілі некалькі выстаў, прысвечаных гэтым дзвюм датам. Помнік ахвярам Гарадзейскага халакосту быў створаны ў 2004 годзе на месцы растрэла 1137 мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці 17 ліпеня 1942 года. Архітэктарам мемарыяла быў Леанід Мендэлевіч Левін.
На выставе “Леанід Левін. Філасофія творчасці” прадстаўлены працы архітэктара з канца 1960-х па 2014 год. На планшэтах, якія экспануюцца, размешчаны выказванні майстра аб сваіх работах.
У экспазіцыі “Вайна і каханне” прадстаўлены лісты ваенных гадоў, якія пісалі з фронту сваім родным, дарагім людзям. У аснову выставы лягла перапіска Мендэля і Лізаветы Левіных, бацькоў аднаго з аўтараў праекта мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Леаніда Левіна. Гэтыя лісты і цяпер, праз дзесяцігоддзі, кранаюць сваёй шчырасцю і глыбінёй пачуццяў.
На адкрыцці выстаў архітэктар і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Галіна Левіна распавяла наведвальнікам аб незвычайным лёсе свайго бацькі, аб тых цяжкасцях чалавечага жыцця, якім накавана было здарыцца і якія спрыялі творчаму натхненню і рэалізацыі непаўторных ідэй творцы.
На адкрыцці выстаў у Гара- дзейскай бібліятэцы прысутнічалі супрацоўнікі Творчай майстэрні імя архітэктара Л. Левіна, Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна, спецыялісты Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханнеса Раў, прадстаўнікі Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта.
У памяць аб сваім бацьку — архітэктары Леанідзе Левіне, які адкрыў для дачкі “мястэчка Гара-дзея”, Галіна Леанідаўна перадала Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы кнігі з сямейнай бібіліятэкі архітэктара.
Пры заканчэнні сустрэчы ўсе наведвальнікі выставы выехалі на мемарыял ахвярам Гарадзейскага халакосту ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак, а паэт-аматар Людміла Трацякова прадэкламавала верш уласнага сачынення “Письмо отца на фронт”.
Выставы ў Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы будуць працаваць да канца ліпеня.
Наталля АПАЦКАЯ,
загадчык Гарадзейскай
гарпасялковай бібліятэкі.