Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.17 |
Погода -0 °C

«Стыль яго дзейнасці — увага да ўсіх праблем краіны»

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 12

Пост опубликован: 18.07.2024

Уладзімір ДРАЖЫН, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь, намеснік прэм’ер-міністра ў 2001 — 2005 гг., член Саюза пісьменнікаў Беларусі,
згадвае:

— У пачатку 1990-х гг. у Беларусі пачаўся зацяжны перыяд разгубленасці і пасіўнасці. І адной з прычын было тое, што ў гэты час у краіны не было лідара. Не праявіў сябе належным чынам у гэты перыяд і Вярхоўны Савет ХІІ склікання. Дэпутацкі корпус быў расколаты. Сярод народных дэпутатаў ярка выдзяляўся Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, выбраны ад Шклоўскай выбарчай акругі № 310 Магілёўскай вобласці. Беларусам імпанавала яго шчырая, адкрытая і эмацыянальная пазіцыя. Гэтыя якасці спалучаліся з высокай працаздольнасцю і прагматызмам, што і стала ключавым для выбрання Аляксандра Лукашэнкі на пост Прэзідэнта краіны.



Роля палітычнага лідара патрабуе ад чалавека
пэўных якасцей, без якіх ён не зможа
дасягнуць вяршынь.
Для палітычнага лідара, які вядзе сваю краіну
праз выпрабаванні і крызісы, патрэбна найперш рашучасць
і самаадданасць, сіла і смеласць.

Гэтымі якасцямі ў належнай ступені надзелены Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. На пасадзе Прэзідэнта краіны ён праявіў сябе ў адстойванні суверэнітэту Беларусі і адносінах з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, падчас жорсткай вайны НАТА супраць Югаславіі вясной і летам 1999 года. Ён ішоў да ўлады, абапіраючыся на падтрымку народа, вызначыўшы простага чалавека прыярытэтам у сваёй дзейнасці.

Пераадоленне крызісу ў эканоміцы Беларусі, стабільная работа прамысловасці, будаўнічага сектара, карэнным чынам змененыя адносіны да вёскі і сельскай гаспадаркі, пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, уважлівае стаўленне да супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі і іншых важных кірункаў дзейнасці… Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з першых дзён работы Кіраўніком дзяржавы хвалююць усе сферы жыцця Беларусі. Ён вядзе справы ў рэжыме ручнога кіравання. Прэзідэнт пастаянна і сістэмна наведвае вобласці і раёны, прадпрыемствы, аб’екты будаўніцтва, сустракаецца з жыхарамі краіны. А ва ўмовах крызісаў гэтыя паездкі становяцца больш частымі.

Прэзідэнт таксама дае шмат даручэнняў ураду. Падчас маёй работы намеснікам прэм’ер-міністра ў 2001—2005 гадах такіх даручэнняў у сацыяльнай палітыцы краіны налічвалася больш за трыста. І яны былі паспяхова выкананы. Кіраўнік дзяржавы асабіста сачыў за тым, як яны выконваюцца ў сферы адукацыі, аховы здароўя, нацыянальнай культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай аховы і па іншых кірунках. Стыль яго дзейнасці — увага да ўсіх праблем краіны. Прывяду прыклад. На адной з першых нарад у Адміністрацыі Прэзідэнта пасля выбараў 1994 года са старшынямі райвыканкамаў падчас перапынку я як народны дэпутат звярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча з просьбай наведаць Нясвіж. Галоўная мэта візіту — разгледзець пытанне рэстаўрацыі Нясвіжскага замка. Праз два тыдні, 14 верасня 1994 года, Кіраўнік дзяржавы прыбыў у замак. Пасля дакладаў міністра культуры і старшыні райвыканкама пачаўся дэталёвы агляд замка, які заняў некалькі гадзін. Потым адбыўся абмен меркаваннямі. Прэзідэнт уважліва ўсіх выслухаў, задаючы пры гэтым пытанні, і падвёў вынік: “Я пераканаўся, што Нясвіжскі замак — жамчужына гісторыка-культурнай спадчыны краіны, якая пацвярджае наша годнае месца ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Нягле- дзячы на фінансавыя цяжкасці, на гэты аб’ект мы грошы вы- дзелім”. Такім чынам, было прынята гістарычнае рашэнне аб пачатку рэстаўрацыі жамчужыны архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь — Нясвіжскага замка. У чэрвені 2012 года з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нясвіжскі замак быў урачыста прыняты ў эксплуатацыю. За кароткі час ён стаў турыстычнай Меккай, куды штогод прыязджае каля 500 000 турыстаў з Беларусі, країн блізкага і далёкага замежжа, якія захапляюцца прыгажосцю архітэктурнага аблічча ўнікальнага старажытнага аб’екта.

Пасля майго прызначэння на пасаду намесніка прэм’ер-міністра з верасня 2001 года пытанне рэстаўрацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раз на квартал стала прадметам разгляду ў Прэзідэнта. Яго дару- чэнні рэалізоўваліся ў працэсе правядзення агульнабудаўнічых і рэстаўрацыйных работ у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, замкавым комплексе “Мір”, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы, Свята- Успенскім Жыровіцкім манастыры і многіх іншых аб’ектах. Гэта была сістэмная праца, якая нас усіх яднала пад кіраўніцтвам Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка як гісторык па сваёй першай адукацыі выдатна ведаў, што такое гісторыя, культура, архітэктура, мастацтва, літаратура. Але, калі стаў Прэзідэнтам, разумеў, што галоўным складнікам жыцця дзяржавы з’яўляецца эканоміка. Менавіта яна дазваляе развіваць і фарміраваць беларускую нацыю. Таму прыярытэтам у яго дзейнасці стала работа і развіццё прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, сферы паслуг. На гэтым фундаменце трымаецца сацыяльная палітыка — адукацыя, ахова здароўя, нацыянальная культура, фізічная культура, спорт, турызм, сацыяльная абарона і структуры, якія забяспечваюць мірнае жыццё ў нашай краіне і абарону яе межаў.

За трыццаць гадоў незалежнасці Беларусі Кіраўнік нашай дзяржавы на постсавецкай прасторы стварыў краіну, якая з’яўляецца найбольш паспяховай у сваім развіцці. У гэтым яго тытанічная праца і набытак. Ва ўмовах таго крытычнага павароту гісторыі, у якім апынулася ў 1991 годзе наша краіна, патрэба ў сапраўдных лідарах аказалася вельмі вялікай, менавіта 30 гадоў таму, у ліпені 1994 года, лідарам беларускага народа стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. За 30 гадоў Беларусь прайшла няпросты і нялёгкі шлях, з краінай гэты шлях прайшоў і першы Прэзідэнт нашай рэспублікі, якому выбаршчыкамі быў аказаны давер. І сённяшняе жыццё беларусаў пацвярджае, што гэты давер Кіраўнік дзяржавы цалкам апраўдаў.
«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!