Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

Там, дзе пануе клопат і сапраўднае каханне

Нясвіжскія навіны 9 месяцев назад 0 60

Пост опубликован: 08.07.2024

Сям’я Пабока — сапраўдная каманда, і, як самі Яўген і Кацярына з гонарам кажуць, — самая лепшая. У іх сям’і ёсць нешта асаблівае, што робіць яе непаўторнай і ўнікальнай. Але пра ўсё па парадку.

Па-першае, у сям’і пануе клопат і сапраўднае каханне. Муж і жонка заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго, незалежна ад сітуацыі. Няхай гэта будзе дрэнная адзнака ў дзіцяці ў школе ці складаны дзень на рабоце, яны ведаюць — дома заўсёды іх чакае разуменне і надзейнае плячо. Таму цяжкасці ў гэтай сям’і пераадольваюцца ра- зам. Па-другое, з асаблівым трапятаннем Яўген і Кацярына ставяцца да момантаў, праведзеных сумесна, а таксама да сямейных традыцый. У выніку, у пары ёсць мноства ўспамінаў і цудоўных момантаў, якія прыўносяць толькі станоўчыя эмоцыі і шчасце ў іх жыццё. Па-трэцяе, усе члены сям’і паважаюць асабіс- тую прастору кожнага, дазваляючы адзін аднаму быць самім сабой і свабодна выказваць свае пачуцці і думкі. Маладыя людзі вераць, што толькі ў гэтым выпадку яны могуць развівацца на поўную сілу.



Там, дзе пануе клопат і сапраўднае каханне

Пачалося ўсё 14 лютага 2015 года, калі адгрымела шумнае вяселле, якое і стала днём нараджэння сям’і Пабока. Але паўнату сямейнага шчасця маладыя адчулі са з’яўленнем сыночка Мікіты. Першыя зубкі, першыя ўсмешкі, першыя крокі, першыя словы, і, вядома ж, першыя слёзы, хваробы і бяссонныя ночы. Але пры гэтым — бязмежнае шчасце, якое заўсёды дзеліцца на траіх.

 

Дарэчы, усё гэта шчасце пасялілася ва ўтульнай кватэры ў аграгарадку Заазер’е. Яўген з 2020 года працуе вадзіцелем аўтамабіля ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, а Кацярына з 2021-га — ветэрынарным лабарантам (бактэрыёлагам) у аддзеле лабараторнай дыягностыкі ДУ “Нясвіжская раённая ветэрынарная станцыя”. Яўген ахвотна дзеліцца з карэспандэнтам “НН” сваімі поспехамі на працоўнай ніве: за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2021 годзе ён быў узнагароджаны дыпломам III ступені, як пераможца раённага спаборніцтва, мае мноства па- дзячных лістоў за добрасумленную працу, адданасць сваёй справе і дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках уборкі ўра-джаю з 2015 па 2023 гады.

Сын Мікіта ўжо скончыў трэці клас Нясвіжскай гімназіі і таксама дабіўся добрых вынікаў у вучобе і ў спорце — хлопчык актыўна займаецца футболам.
А яшчэ паўнавартаснымі членамі сям’і з’яўляюцца кот Банан, сабака Фіксік і папугай Кеша.

Акрамя працы і вучобы ёсць яшчэ і хатнія справы. Там, дзе патрэбна цяжка фізічна працаваць — араць, капаць, майстраваць — задзейнічаны мужчыны сям’і Пабока. Усё, што адносіцца да ўтульнасці, прыгажосці, рука- дзелля, кулінарыі — гэта жаночы клопат. У агародзе ў Кацярыны заўсёды выдатны ўраджай ягад, гародніны і зеляніны. Лішкі дароў восені ўмелая гаспадыня закручвае ў слоічкі, што заўсёды карыстаюцца попытам узімку. Сям’я Пабока любіць падарожнічаць на сваім аўтамабілі па Беларусі. У выхадныя — ездзіць на рыбалку.

Яўген, Кацярына і Мікіта — сапраўдная каманда, якая заўсёды будзе змагацца за шчасце і поспех адзін аднаго. Разам яны непераможныя і здольныя пераадолець любыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!