Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -0 °C

Легенда пра дзве палавінкі

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 50

Пост опубликован: 08.07.2024

Сям’я Ярмошка нарадзілася 24 жніўня 2019 года. Сёння іх ужо трое: Вячаслаў, Кацярына і сыночак Яраслаў. Пазнаёміліся будучыя муж і жонка за тысячы кіламетраў ад Сейлавіч — на Урале падчас камандзіроўкі. Тады яны працавалі ў адной арганізацыі ў Мінску. Але прынялі рашэнне пераехаць са сталіцы ў сельскую мясцовасць.
Вячаслаў працуе ў ААТ “Сейлавічы” слесарам па працаёмкіх працэсах. Няма такой задачы, з якой бы мужчына не справіўся. У вольны час ён любіць парыбачыць.



Кацярына працуе ў гэтай жа гаспадарцы жывёлаводам. Яна клапатлівая маці, цудоўная гаспадыня і выдатны кулінар. Яе пяшчотныя, але працавітыя рукі трымаюць у парадку ўвесь дом.
Яраславу чатыры гадкі, і ён хо- дзіць у дзіцячы садок.
Усе члены сям’і Ярмошка — гэта не проста сваякі, а сапраўдныя сябры і саюзнікі.Легенда пра дзве палавінкі

Яны розныя па характарах, інтарэсах і меркаваннях, але менавіта гэта робіць іх адносіны насычанымі і цікавымі.
Яны ўмеюць прымаць адзін аднаго такімі, якія яны ёсць. Вячаслаў і Кацярына перадаюць сыну каштоўныя ўрокі і сямейныя традыцыі, якія дапамагаюць ім адчуваць сувязь пакаленняў.

— Сям’я — самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Усе астатнія праблемы і клопаты другарадныя. Працу можна змяніць, грошы зарабіць і ўсё, што трэба, набыць. Але сям’я — гэта назаўжды. І калі гэта не так, то чалавек не можа быць шчаслівым.

Бо менавіта ў ёй пачынаецца закладка будучыні чалавека, першае спазнанне свету дзіцем і яго ўменне будаваць зносіны, — разважае Кацярына.

Маладая жанчына ўпэўнена, што ў хуткім будучым “бусел прынясе” Яраславу сястрычку.
Муж салідарны з жонкай і дапаўняе:
— Першае матуліна слова, бабуліна песня, аповед дзядулі ці парада бацькі маюць самае важнае значэнне для кожнага з нас. Сям’я дае дзіцяці ўсе неабходныя чалавечыя якасці, выхоўвае дабрыню і спагадлівасць. Дзякуючы сям’і чалавек становіцца тым, хто ён ёсць зараз. Моцная сям’я будуецца на даверы, узаемапавазе і ўзаемадапамозе, радасці ад сумесных дзеянняў. Бацькі вучаць нас ушаноўваць гісторыю і подзвіг нашага народа, захоўваць і памнажаць нацыянальныя традыцыі, паважаць і разумець адзін аднаго. У адносінах са старэйшым пакаленнем бацькі з’яўляюцца для нас важнейшым прыкладам. Усё гэта мы стараемся ўжо зараз растлумачыць сыну.
Маладой сям’і ААТ “Сейлавічы” прадаставіла дом, дзе яны паступова абжываюцца, абзаводзяцца гаспадаркай і шануюць кожнае імгненне, праведзенае разам.
А завяршыць аповед аб гэтай выдатнай сям’і хочацца ўрыўкам з іх вершаванай візітоўкі:
Ёсць легенда пра дзве палоўкі, Што спрабавалі знайсці адзін аднаго, Чалавек без сям’і, як пылінка…
5 гадоў мы сям’я, мы — муж і жонка…

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!