Меню
Курс $  3.27 | €  3.47 | ₽100  3.72 |
Погода 20 °C

Спадчына наша і ў жалобным каменні

Неонила ЛЮБАНЕЦ 2 дня назад 0 70

Пост опубликован: 01.07.2024

Памятны знак ахвярам Нясвіжскага гетаСпадчына наша і ў жалобным каменні
У гета была створана яўрэйская падпольная арганізацыя пад кіраўніцтвам Халяўскага. Сябры падполля, якія працавалі па-за межамі гета на нямецкіх вайсковых складах, з рызыкай для жыцця праносілі ў гета зброю і выбухоўку. Яны спрабавалі ўстанавіць сувязь з партызанамі, каб вывесці ў лес як мага больш людзей.



Прадбачачы знішчэнне насельніцтва, байцы падполля планавалі арганізаваць узброены супраціў. Калі 17 ліпеня 1942 года, стала вядома аб растрэле яўрэяў з Гарадзеі, удзельнікі арганізацыі пачалі будаваць бункеры, здабываць і хаваць зброю. Падпольшчыкі былі падзелены на баявыя групы. Цэнтр супраціву знаходзіўся ў вялікай сінагозе, размешчанай насупраць уваходу ў гета.
22 ліпеня ў гета ўвайшлі немцы і падраздзяленні беларускай паліцыі. Падпольшчыкі зразумелі, што гаворка ідзе пра знішчэнне гета і ўзнялі паўстанне. У ім прыняла ўдзел большасць насельніцтва гета. Многія змагаліся, маючы толькі халодную зброю. Некаторым удалося ўцячы, але большасць была забіта. Выратавалася ўсяго 25 чалавек.
Група падпольшчыкаў пад кіраўніцтвам Халяўскага пайшла ў лясы, дзе разам з іншымі групамі стварыла яўрэйскі партызанскі атрад. Іншая група, пад камандаваннем Мошэ Даммесека, сышла ў Налібоцкія лясы, дзе байцы ўліліся ў розныя партызанскія атрады. Паўстанне ў Нясвіжы было адным з першых паўстанняў у гета Усходняй Еўропы. У гета ў той дзень было забіта некалькі соцень яўрэяў.

 

Месца пакарання ахвяр фашызмуСпадчына наша і ў жалобным каменні
Да вайны ў Гарадзеі жыло 1500 чалавек, з якіх 1147 — яўрэі, якія былі расстраляныя. Раніцай гета было ачэплена паліцыяй. Пасля працяглага здзекавання людзей сталі запускаць у машыны. Забіраючы адных, фашысты ездзілі па іншых, хто ляжаў на зямлі. Пасля ўсіх жывых вывезлі і расстралялі. Відавочцы, якія хадзілі засыпаць роў, казалі, што зямля некалькі сутак варушылася, бо многіх закапалі жыўцом.
Мемарыяльны знак на месцы пакарання мірных жыхароў, ахвяр Халакоста, паблізу г. п. Гарадзея ўстаноўлены 18 ліпеня 2004 года да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён уяўляе з сябе разбураны кут сімвалічнага яўрэйскага дома, у якім пра жыллё нагадваюць толькі тры акны. Да месца забойства вядзе вузкая сцяжынка.
Града з 1147 камянёў цягнецца да вяршыні ўзгорка, як быццам людзі ператварыліся ў камяні. Паказальна тое, што жыхары Гарадзеі і навакольных вёсак, якія засталіся ў жывых, самі, сваімі рукамі, на калёсах, на трактарах, прывозілі гэтыя камяні.

 

Помнік загінуўшым землякам, размешчаны ў в. Саска ЛіпкаСпадчына наша і ў жалобным каменні
З вёскі Саска Ліпка пайшлі на фронт больш за 50 чалавек. 23 дадому не вярнуліся. Але і акрамя вайскоўцаў шмат мясцовых жыхароў не перажылі гэтыя крывавыя гады. Ва ўвекавечанне памяці 79 землякоў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне з фашыстамі быў ўстаноўлены помнік у 1973 годзе. А ў 1985-м збудаваны манумент. Фінансаванне вялося за кошт сродкаў сельскагаспадарчага прадпрыемства (калгаса “Радзіма”).
Дарэчы, сярод тых, хто ўсё ж вярнуўся да мірнай працы, былі Станіслаў Іванавіч Кухта, Станіслаў Паўлавіч Зізіка і Уладзімір Пятровіч Чурыла.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, аг. СноўСпадчына наша і ў жалобным каменні
Скульптура салдата з прыспушчаным флагам устаноўлена ў 1960 годзе да 15-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Уладзімір Сяроў… Уладзімір Сандаліі… Фёдар Мікалаенка… Аляксей Хадасевіч… Міхаіл Волкаў… Мікалай Захараў… Усіх іх звялі дарогі вайны. У пачатку ліпеня 1944 года яны дайшлі да Нясвіжа ў ліку байцоў 152-й стралковай дывізіі.
На подступах да Снова завязаўся гарачы бой. Пасля яго засталася жудасная карціна. Дарога, узрытая артылерыйскімі снарадамі, усюды гільзы, паваленыя дрэвы… І салдаты… Шмат мёртвых салдат…
У 15 магілах тут было пахавана 88 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У тым ліку воіны 152-й стралковай дывізіі 128 стралковага корпуса 28-й арміі І Беларускага фронту.

 

Памятная стэла Герою Савецкага Саюза М. П. Лешчанку за вызваленне Нясвіжа па вул. ШымкоСпадчына наша і ў жалобным каменні
3 ліпеня 1944 года ў Нясвіжы разгарэліся баі з танкавым корпусам, які вырваўся з бабруйскага “катла”. Два батальёны саперніка, узмоцненыя 40 танкамі, захапілі Нясвіж.
У гэтым баі гераічна праявіў сябе Мікалай Паўлавіч Лешчанка. Аўтамашына лейтэнанта Лешчанкі патрапіла у засаду варожых танкаў. Наперадзе машына была разбіта і згарэла. Лейтэнант Лешчанка разгарнуў гармату, адкаціў яе ў жыта і ўступіў у няроўны бой з нямецкімі танкамі і дэсантам. Ваеннаслужачы сеў на месца наводчыка і першым жа стрэлам запаліў варожы танк за 50 метраў ад гарматы. Двума наступнымі стрэламі ён запаліў другі танк. Астатнія 5 танкаў адышлі за грэбень. Пяхота ворага тройчы атакавала адважны разлік, але сустрэтая агнём знішчальнікаў, адкочвалася назад.
Лешчанка на працягу сутак адной зброяй утрымліваў дарогу і не даваў магчымасці нямецкім танкам і пяхоце прарвацца на фланг нашых войскаў.
За гэты подзвіг Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 жніўня 1944 гады, Мікалаю Паўлавічу Лешчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Баявых узнагарод былі ўдастоены і іншыя ўдзельнікі бою. Удзячныя жыхару горада прысвоілі М.П. Лешчанку званне “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіж”.

 

Брацкая магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы “Гайкі”Спадчына наша і ў жалобным каменні
Многія ведаюць, што ў гады Другой сусветнай вайны фашысцкія ўлады праводзілі праграму германізацыі на польскіх землях, да якіх належала і тэрыторыя Заходняй Беларусі. Праз гэта была знішчана вялікая колькасць інтэлігенцыі. Трагічны лёс не абмінуў і жыхароў Нясвіжчыны. Так у агульнай магіле ў Гайках былі забіты і каталікі, і праваслаўныя.
Удалося ўстанавіць 81 прозвішча, але ёсць меркаванні, што загінуўшых было больш.
Будзем спадзявацца, што памяць пра гэтых людзей не знікне ў плыні гісторыі. І наступныя пакаленні жыхароў Нясвіжчыны будуць ведаць, праз якія выпрабаванні прайшлі іх продкі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!