Меню
Курс $  3.27 | €  3.47 | ₽100  3.72 |
Погода 20 °C

Самыя вялікія перамогі — яшчэ наперадзе

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 дня назад 0 143

Пост опубликован: 01.07.2024

Як і абяцалі, мы пачынаем вас знаёміць з сем’ямі, якія ўдзельнічалі ў раённым конкурсе “Уладар сяла”, што нядаўна прайшоў у Нясвіжы.

Першыя героі нашага аповеду — жыхары Грыцкевіч Кацярына і Андрэй Клім, якія гадуюць двух сыноў — Мікіту і Данілу. Менавіта яны і сталі пераможцам конкурсу.
Муж і жонка Клім — людзі, якія любяць не стаяць на месцы, вучыцца і пазнаваць новае. Кацярына Віктараўна 11 гадоў таму скончыла Нясвіжскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці “настаўнік фізкультуры”, а затым — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Андрэй Аляксандравіч атрымаў у Клецкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі спецыяльнасць “меліяратар”, а ў мінулым годзе паступіў у Гро- дзенскі аграрны дзяржаўны ўніверсітэт на агранома.



Кацярына Віктараўна працуе ў Грыцкевіцкай сярэдняй школе настаўнікам фізкультуры, а Андрэй Аляксандравіч — у ААТ “Грыцкевічы” слесарам. Сын Мікіта сёлета скончыў 4 клас Грыцкевічскай СШ, а малодшы сын Даніла — выхаванец дашкольнай групы гэтай жа школы.

Сям’я спартыўная, любіць актыўны лад жыцця, адпачынак на прыродзе, муж і жонка займаюцца спортам, неаднаразова ўдзельнічалі ў спартакіядах на ўзроўні раёна, вобласці, лыжных гонках, спартыўных спаборніцтвах па бегу, займалі прызавыя месцы ў такіх конкурсах, як “Вясёлыя старты”, “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Андрэй Аляксандравіч любіць футбол, рыбалку, па вечарах займаецца рамонтам аўтамабіля, канструюе абсталяванне да мотаблока, распрацоўвае свае асабістыя новаўвядзенні ў машынабудаванні. Кацярына Віктараўна ў вольны час збірае алмазную мазаіку, любіць упрыгожваць дом, займаецца развядзеннем кветак, любіць гатаваць прысмакі для сваёй сям’і.

Старэйшы сын Мікіта любіць майстраваць рукамі, неаднаразова займаў прызавыя месцы на ўзроўні школы, раёна ў розных конкурсах і алімпіядах па матэматыцы, рускай, беларускай, англійскай мовах. Мікіта прайшоў навучанне ў мадэльнай школе г. Баранавічы “СІГМА СКАЎТЫНГ”. Малодшы сын Даніла добра малюе, любіць спяваць і дапамагаць бацьку з рамонтам аўтамабіляў.

Сям’я Клім прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй мясцовасці. Дзякуючы гэтаму яна і стала ўдзельнікам, а затым і пераможцам раённага конкурсу.
Як патлумачыла Кацярына Віктараўна, 1 чэрвеня у Грыцкевічах было свята вёскі, а яны з мужам заўсёды ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах, дзе трэба выступаць усёй сям’ёй.
— Гэта мы робім дзеля нашых дзяцей, каб яны ведалі, што такое выйграць, і што такое прайграць, і што нават калі ты прайграў — гэта не страшна, — сказала мая суразмоўца. — Вось і ў той дзень мы вырашылі паўдзельнічаць у сямейным конкурсе і выйгралі. Пасля гэтага нам паведамілі, што мы павінны прыняць удзел у раённым конкурсе. Мы рыхтаваліся, вядома, хваляваліся, каб не падвесці ўсіх, хто ў нас паверыў. І не падвялі — выйгралі. Пасля гэтага мы паехалі на вобласць, дзе атрымалі спецыяльны прыз журы.

Да конкурсаў нас рыхтавалі наш ідэолаг Алена Леўшык і работнікі Грыцкевіцкага СДК, за што мы ім вельмі ўдзячны. Алена Аляксееўна, дарэчы, хвалявалася за нас не менш, чым мы самі, а то і больш, падтрымлівала нас, гаварыла: “Вы ж спартыўная сям’я, у вас усё атрымаецца”. Перамагчы, сапраўды, хацелася, і мы пайшлі ўдзельнічаць з устаноўкай на перамогу.

Я лічу, што такія конкурсы, як “Уладар сяла”, што звязаны з беларускімі традыцыямі, вельмі патрэбны. У іх трэба ўдзельнічаць, асабліва дзецям, каб ведаць гэтыя традыцыі. Што тычыцца галавы сям’і, то яго не трэба было доўга ўгаворваць на ўдзел у сямейных спаборніцтвах, ён тут адзінадушны з жонкай і лічыць, што ўдзел у цікавых грамадскіх мерапрыемствах карысны не толькі для дарослых, але яшчэ ў большай ступені — для дзяцей, каб яны пашыралі свой кругагляд, каб атрымлівалі новыя, яшчэ нязведаныя пачуцці і эмоцыі.

Любы вынік гэта дружная сям’я сустракае з аднолькавым аптымізмам, і не выклікае сумненняў, што дзякуючы ўзаемнай любові і павазе іх самыя вялікія перамогі — яшчэ наперадзе.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!