Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 10 °C

Першае баявое хрышчэнне — на станцыі Маладзечна

Нясвіжскія навіны 9 месяцев назад 0 6

Пост опубликован: 01.07.2024

Да 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Ураджэнец Татарскай АССР Аляксандр Лебедзеў пасля заканчэння 6 класаў у 1940 годзе паехаў у горад Іжэўск ва Удмурціі. Тры гады працаваў слесарам на ваенным заводзе, які выпускаў тэхніку і зброю для фронта. 5 сакавіка 1943 года юнака прызвалі ў Чырвоную Армію. Спачатку накіравалі ў Арэхава-Зуева ў 14-ю тэхнічную запасную брыгаду. Пасля заканчэння курсаў вадзіцеляў трапіў у спецчасць байцом-хімікам у 30-ы асобны батальён хімічнай абароны.



Па франтавых дарогах Аляксандр Лебе-дзеў з таварышамі рухаўся на захад. Смаленск, Орша, Барысаў, Мінск, Маладзечна, Ашмяны, Каўнас, Кенігсберг… Даводзілася выконваць самыя розныя заданні, удзельнічаць у розных маскіровачных мерапрыемствах: задымленні мастоў, перапраў, мясцовасці. Пазней, у мірны час, Аляксандр Паўлавіч успамінаў: “Сваё першае баявое хрышчэнне я атрымаў на чыгунцы, на станцыі Маладзечна. З дапамогай дымавой заслоны мы стварылі маскіроўку, і контратака нашых аўтаматчыкаў прынесла поспех: фашыстам не ўдалося адправіць свае эшалоны”.
У раёне Вільнюса ён удзельнічаў у пераправе праз Нёман. Была ноч. У паветры час ад часу завісалі варожыя асвятляльныя ракеты. І каб фарсіраваць раку, давялося і тут прыкрывацца дымавой заслонай. Падчас той атакі Аляксандра Лебедзева кантузіла.
Але ні з чым не зраўняецца тая велізарная радасць, якую адчуў у Берліне, дзе сустрэў Дзень Перамогі.
Пасля вайны Аляксандра Паўлавіча перавялі ў Бабруйск у аператыўную групу. Затым працаваў вадзіцелем у штабе Беларускай ваеннай акругі. А з 1953 да 1988 года была цывільная работа. Ён стаў жыхаром Нясвіжа і лічыў Беларусь, якую вызваляў ад акупантаў, другой радзімай.
Франтавы шлях чырвонаармейца Лебе- дзева быў адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945гг.”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!