Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -0 °C

Павышаючы ўзровень развіцця

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 107

Пост опубликован: 01.07.2024

Адкрытае акцыянернае таварыства “17 Верасня” — адно з паспяховых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Нясвіжскага раёна.
Асноўнымі накірункамі работы сельскагаспадарчага прадпрыемства з’яўляюцца вырошчванне збожжа, цукровых буракоў, рапсу, вытворчасць малака і вырошчванне маладняка буйной рагатай жывёлы. Кіраўніцтва гаспадаркі, адміністрацыйны цэнтр якой размешчаны ў аграгарадку Высокая Ліпа, упэўнена ідзе наперад, павышаючы якасны ўзровень развіцця — выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі апрацоўкі зямельных угоддзяў, павышае рэнтабельнасць прадукцыі і стварае камфортныя вытворчыя ўмовы для сваіх працаўнікоў.



Пра гэта расказвае дырэктар ААТ “17 Верасня” Арцём Шастапёраў.

Павышаючы ўзровень развіцця

дырэктар ААТ “17 Верасня” Арцём Шастапёраў

У першую чаргу работа накіравана на нарыхтоўку кармоў, якая з’яўляецца трывалым падмуркам для павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Сельгаспрадпрыемства мае 4537 гектараў сельгасугоддзяў, 3492 гектараў з якіх займае пашня. Валавая вытворчасць зерня з кукурузай (якая выкарыстоўваецца як асноўная культура для нарыхтоўкі кармоў для жывёлы) ў вазе пасля дапрацоўкі складае 9195,9 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 69,5 ц/га. Пры ўра- джайнасці 49,9 ц/га намалочана 1620,5 тоны азімага рапсу.

На 65 гектараў павялічыліся пасяўныя плошчы пад цукровыя буракі, а папярэдні валавы збор салодкага кораня на 265-гектарнай плошчы (пры ўраджайнасці 509 ц/га) склаў 14 632 тоны, што на 1152,8 т больш.

На 98 гектараў павялічыліся пасяўныя плошчы пад кукурузу на зялёную масу. Пасеяна 1170 га кукурузы, апрацавана 35 га аднагадовых траў, 625 — шматгадовых (у асноўным — люцэрны). Гэта для рацыёну жывёлы дазволіла нарыхтаваць 193 тоны сена, 11 414 тон сенажу, 37 615 тон сіласу.

Павышаючы ўзровень развіцця

Асемянатар Ганна Каленік

Вырошчвае гаспадарка таксама і азімы ячмень, пшаніцу.

Нарыхтоўка першакласных кармоў, стварэнне трывалай кармавой базы з’яўляецца не толькі адной з умоў павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, але і дае магчымасць зрабіць яе больш таннай.

Буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы налічваецца 5,7 тысячы галоў, з іх — 2175 — дойны статак. Сярэдні ўдой на карову — 27 кг малака (9789 за год). У фізічнай вазе рэалізавана 17046,1 тоны малака пры таварнасці 92,2%.

На гэтым сельгаспрадпрыемства спыняцца не збіраецца. Як зазначае Арцём Юр’евіч, да канца 2024 года ў планах павялічыць сярэдні надой экалагічнага прадукту ад адной каровы да дзесяці тысяч.

Штогод у ААТ уводзяцца ў дзеянне новыя сельскагаспадарчыя аб’екты будоўлі: напрыклад, у мінулым годзе “навасёламі” сталі пяцьсот буронак. У бліжэйшых планах “засяленне” новага малочна-таварнага комплексу на 800 галоў.

Сельгаспрадпрыемства паступова пераходзіць на беспрывязное ўтрыманне кароў. Паляпшэнне ўмоў утрымання жывёлы дае плюс пры надоях. А папаўненне статка адбываецца за кошт свайго пагалоўя, якое плануецца павялічыць на 2,5 тысячы.

Падчас будаўніцтва вядзецца і рэканструкцыя старых аб’ектаў жывёлагадоўлі: у 2024-м запланаваны запуск пятага цялятніка. У мінулым годзе на 10 г у параўнанні з папярэднім годам павялічыліся і сярэднясутачныя прывагі маладняка на вырошчванні і адкорме, агульная вага склала 826 грамаў.

Эфектыўна ў сельгаспрадпрыемстве выкарыстоўваюцца зямельныя рэсурсы. Некалькі гадоў таму, дзякуючы меліярацыйным работам, у севазварот дабавіліся трыста гектараў сельгасугоддзяў.
На 250 гектарах меліяраваных участках праведзена перазалужэнне, на чарзе — новыя плошчы, — расказвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства.

Павышаючы ўзровень развіцця

Трактарыст-машыніст Раман Карпейчык

Каб мяса-малочны накірунак работы галіны жывёлагадоўлі, даваў свае бонусы без затрымак, штогод не толькі павялічваюцца пасяўныя плошчы, вядзецца работа, накіраваная на павышэнне ўраджайнасці культур пры выкананні ўсіх тэхналагічных працэсаў, але і мадэрнізіруецца, абнаўляецца машынна-трактарны парк гаспадаркі. Толькі ў 2023 годзе сельгаспрадпрыемства набыло збожжаўборачны камбайн КЗС-2124, два трактары МТЗ-3522, кормаўборачны камбайн FS 80, рулонны прэс-падборшчык абмотчык, культыватар КШП-8,5, касілку КМР-9, сеялку Pronto 8, апрысквальнік штангавы на 24 метры “Мекасан-2500” і інш.

Але галоўнае багацце сельгаспрадпрыемства — яго работнікі, якіх тут 263. Адказнымі адносінамі да сваіх абавязкаў, працай з поўнай аддачай надзелены кожны член калектыву, — зазначае Арцём Юр’евіч. — Дзякуючы руплівай працы людзей, з году ў год сельгаспрадпрыемству ўдаецца падтрымліваць высокі рытм росту. А каб працаваць было камфортна, вядзецца будаўніцтва жылля. Кожны малады спецыяліст (а іх у гаспадарцы сёння восем чалавек), забяспечваецца жыллём. Моладзі калектыўным дагаворам прадугле- джаны даплаты.

Вядзецца на вёсцы будаўніцтва і рэканструкцыя жылля. Кватэры выдзелены сем’ям перасяленцаў з іншых рэгіёнаў, а пакоі ў мясцовым інтэрнаце засяляе моладзь, якая пакуль не мае сваіх сем’яў. У цэнтры гаспадаркі — аграгарадку Высокая Ліпа — добраўпарадкоўваюцца спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Будаўнічая кампанія вядзе перабудову былога магазіна. З часам будынак ператворыцца ў шматкватэрны дом для працаўнікоў сельгаспрадпрыемства.

Увогуле па кадравых рэсурсах пытанняў няма, але добрых і адказных працаўнікоў будзем заўсёды рады прыняць у калектыў. Сярэдняя заработная плата ў нас складае 1,9 тысячы рублёў. А навічкоў, калі трэба, навучаць вопытныя работнікі, за гэта мы іх заахвочваем матэрыяльна, — сцвярджае дырэктар ААТ ”17 верасня”.

Сёння працоўны калектыў ААТ “17 Верасня” імкнецца да новых вышынь. Як і ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах, тут клапоцяцца пра ўраджай, пра збожжавыя нівы, якія некалькі дзён назад паклікалі на палеткі, дзе кожны сантыметр зямлі апрацаваны клапатлівымі рукамі вераснёўцаў.

Жыццё працягваецца…

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!