Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -0 °C

Будучыня за моладдзю!

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 2

Пост опубликован: 01.07.2024

Сёння моладзь нашай краіны мае шэраг магчымасцей для самарэалізацыі.
Некаторыя з іх маюць уплыў нават
на законатворчым узроўні. Сярод іх —
і маладзёжныя парламенты, якія пачалі фарміравацца ў Беларусі ў 2020-х.

Увогуле сістэму маладзёжных парламентаў прыдумалі для таго, каб маладыя людзі мелі магчымасць выказаць свае інтарэсы і дапамагаць дзяржавам у правядзенні мала- дзёжнай палітыкі. Такія парламенты ёсць у некалькіх краінах па ўсім свеце — з 1987 года існуе нават асобны Еўрапейскі мала- дзёжны парламент, куды ўваходзяць людзі ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў. Ён мае форму дыскусійнай пляцоўкі і рэгулярна ладзіць сесіі на тэрыторыях розных дзяржаў, каб абмеркаваць праблемы палітыкі, эканомікі і экалогіі. Тое, якую сілу і форму маюць маладзёжныя парламенты, кожная краіна вызначае для сябе самастойна.



У Беларусі Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь з’явіўся ў 2020 годзе. Ён фарміруецца з рэгіянальных парламентарыяў ці грамадскіх дзеячоў і працуе зноў як пляцоўка для дыскусій. Гэта — добрая магчымасць паспрабаваць свае сілы як у палітыцы, так і ў валанцёрскім руху.
Маладзёжны парламент пры Нясвіжскім раённым Савеце дэпутатаў быў створаны ў жніўні 2022 года і з’яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках. І да жніўня гэтага года будуць падведзены вынікі працы першага склікання. Бо менавіта гэтым летам будуць абраныя маладыя парламентарыі ІІ склікання.
Мэта парламента — садзейнічанне выканаўчай уладзе ў галіне заканадаўчага рэгулявання правоў і законных інтарэсаў мола-дзі. У склад Маладзёжнага парламента могуць увайсці прадстаўнікі моладзі ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Першапраходцамі Маладзёжнага парламента пры Нясвіжскім раённым савеце дэпутатаў было выдзелена чатыры напрамкі дзейнасці — па рэгіянальным супрацоўніцтве, інфармацыйным суправаджэнні і сувязях з грамадскасцю, па навуцы і адукацыі, па ахове здароўя, спорце і турызме, па культуры і сямейных каштоўнасцях.
Маладзёжная палітыка і маладзёжнае супрацоўніцтва, паводзіны падлеткаў у інфармацыйнай прасторы і ў рэальным жыцці, праблемы і складанасці, з якімі яны сутыкаюцца, а яшчэ — пытанні патрыятызму, абароны традыцыйнай сям’і і агульначалавечых каштоўнасцей — усё гэта ахоплівае работа маладзёжнага парламента.
Як казала спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, ад таго, як моладзь будзе ўспрымаць рэчаіснасць, ставіцца да грамадскіх працэсаў і разумець іх, залежыць будучыня. А гэта значыць, што роля парламентарыяў усіх узроўняў становіцца толькі важнейшай дзень ад дня.
Марыя Аляксеева.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!