Меню
Курс $  3.21 | €  3.61 | ₽100  3.48 |
Погода 16 °C

IV усебеларускаму хрэснаму ходу прысвяцілі

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 14

Пост опубликован: 27.06.2024

У гарадскім парку, каля Брацкай магілы воінам і партызанам, што загінулі пры вызваленні Нясвіжа, адбыўся памятны мітынг, прысвечаны IV усебеларускаму хрэснаму ходу
Беларускай праваслаўнай царквы і арміі, прысвечанаму 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ён стартаваў 9 мая з Гомеля ад кафедральнага сабора і завершыцца 29 чэрвеня ў Мінскім кафедральным саборы, куды будзе дастаўлена капсула з зямлёй з месцаў пахавання абаронцаў Радзімы, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.



Як адзначыў у сваім выступленні перад удзельнікамі мітынгу благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка, мэта хрэснага ходу — увекавечыць
памяць воінаў, што абаранялі нашу радзіму і аддалі свае жыцці за выратаванне яе ад страшнага зла — фашызму, за захаванне яе свабоды і незалежнасці. Ім павінна быць аддадзена даніна павагі і належныя хрысціянскія ўшанаванні.

Арганізатарамі хрэснага ходу выступілі Беларуская праваслаўная царква, Міністэрствы абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, пагранкамітэт, добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Яго дэвізам з’яўляюцца словы “Памяць. Вера. Айчына”.

Айцец Аляксандр акрапіў месца пахавання воінаў і партызан, што загінулі пры вызваленні Нясвіжа, святой вадой і паклаў сімвалічную жменю зямлі з Брацкай магілы ў спецыяльную капсулу.
Зварот мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з выпадку хрэснага ходу зачытаў настаяцель прыхода храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца, протаіерэй Яўген Лабынько. Пасля гэтага святары прамовілі ля Брацкай магілы памінальную малітву.

Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Ганаровую варту каля Брацкай магілы падчас праходжання мітынгу неслі ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Спадчына” СШ №1 г. Нясвіжа. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай улады, Нясвіжскага міжраённага ваенкамата, РАУС, РАНС, раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, ДТСААФ.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!