Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 14 °C

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Светлана 10 месяцев назад 0 42

Пост опубликован: 17.06.2024

 Творчыя калектывы, дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы Нясвіжчыны прадстаўлялі наш раён на ХХІІІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024».

Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»



Несвіжане на «Маладзечна-2024»

 

Нагадаем, што 14 чэрвеня стартаваў Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024».

Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Эмблема Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі — аб’ёмная канструкцыя  вагой каля 300 кг з’явілася ля Палаца культуры горада Маладзечна. Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Акунуцца ў фестывальную атмасферу можна было ўжо з 11 чэрвеня. Канцэртныя праграмы творчых калектываў Мінскай вобласці, спектаклі, прэзентацыі кніг, пленэры і майстар-класы былі арганізаваны да афіцыйнага адкрыцця фестывалю. На працягу пяці дзён было праведзена больш за 60 мерапрыемстваў.

Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»

 

А ўжо 14 і 15 чэрвеня адбыліся галоўныя падзеі — Гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю на сцэне летняга Амфітэатра і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які праходзіў у Палацы культуры.

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Карэспандэнту «Нясвіжскіх навін» давялося прысутнічаць на адкрыцці фестывалю.

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Фотавыстава «Творцы» — адно з першых мерапрыемстваў адкрыцця ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. У Выставачнай зале Палаца культуры Маладзечна адбылася прэзентацыя работ вядомага фатографа Юрыя Іванова.

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

На здымках, прадстаўленых у рамках фестывалю, адлюстраваны выдатныя дзеячы беларускай культуры — пісьменнікі, кампазітары, мастакі, дырыжоры. У 1987 годзе Юрый Іваноў увайшоў у лік лепшых фатографаў свету. У 1990-м яго здымак «Лятучка» быў прызнаны лепшым у свеце за 10 гадоў (1980–1990). Акрамя таго, ён адзіны з фотакарэспандэнтаў, які быў у Віскулях у снежні 1991 года падчас падпісання Белавежскага пагаднення, якое азнаменавала распад Савецкага Саюза.

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

На Цэнтральнай плошчы можна было ўбачыць выступленне творчых калектываў і выканаўцаў з Мінска і абласцей, а таксама гасцей з Расійскай Федэрацыі: з Омскай, Ніжагародскай, Бранскай, Смаленскай абласцей, а таксама з Санкт-Пецярбурга.

Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»

На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку працавалі пляцоўкі «Маладзечна — здаровы горад», а таксама адбывалася выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г. Маладзечна і гасцей фестывалю, майстар-клас по дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, беларускі фэйс-арт (аквагрым), дзейнічалі тэматычная фотазона «Бабулін куток» і арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі і складання агульнага арнаменту з размаляваных элементаў.

Несвіжане на «Маладзечна-2024» Несвіжане на «Маладзечна-2024»

У Малой зале Палаца культуры перад пачаткам творчага вечара арт-групы «Беларусы» адбылася сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, кампазітарам, кіраўніком арт-групы «Беларусы»  Валерыем Шматам.

Несвіжане на «Маладзечна-2024»

Урачыстае ж адкрыцце ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024» з удзелам заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і вядомых выканаўцаў краіны традыцыйна адбылося на сцэне летняга Амфітэатра.

Святлана РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!