Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 6 °C

У Нясвіжы прайшоў справаздачны канцэрт танцавальнага калектыву “Арыён

Софья ЛЮБАНЕЦ 10 месяцев назад 0 9

Пост опубликован: 12.06.2024

Першы дзень чэрвеня сёлета быў упрыгожаны справаздачным
канцэртам танцавальнага калектыву “Арыён” “Смак танца”, які прайшоў
у раённым цэнтры культуры.

(без названия)
Танцавальны калектыў “Арыён”, якім паспяхова кіруе Жанна Галавач, быў створаны ў 2010 годзе на базе Нясвіжскага РЦК. За гэты час ён заваяваў аўтарытэт і вядомасць, стаўшы пастаянным удзельнікам самых буйных культурных мерапрыемстваў у нашым раёне і за яго межамі.



Рэпертуар калектыву разнастайны: сучасныя танцы, народныя танцы, узорна-гульнявыя танцы, танцы патрыятычнага кірунку, бальныя, класічныя і гэтак далей. Што б ні выконвалі юныя артысты, яны ўмеюць зачараваць гледача і поўнасцю захапіць яго ўвагу.
На пачатку канцэрта са словамі падзякі калектыву і яго кіраўніку выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Вітко. Яна таксама ўручыла Ж.У. Галавач Грамату аддзела.
Пасля гэтага на сцэне запанаваў Яго Вялікасць Танец. Харэаграфічныя кампазіцыі ў выкананні першай і другой малодшых груп, сярэдняй групы і старэйшага складу калектыву змянялі адна адну як яскравыя захапляльныя ўзоры аднаго вялікага калейдаскопа. Гледачы маглі на свае вочы пераканацца ў тым, што музыка — гэта мова, зразумелая кожнаму, незалежна ад таго, дзе мы жывем і адкуль прыйшлі. Яна можа перадаць нашы эмоцыі, расказаць гісторыю і нават прымусіць нас рухацца. А танец — гэта рух, які ўвасабляе музыку ў жыццё, захоплівае наша ўяўленне і прымушае нашы сэрцы біцца мацней. Разнастайнасць рухаў, касцюмаў і эмоцый — усё гэта было ўласціва гэтаму маштабнаму маляўнічаму канцэрту.
“Бацькава булка”, “Твіст”, “Пакажы, што там?”, “Трымай рытм”, “Калядны перапалох” — гэтыя і многія іншыя танцы, назвы якіх гаво- раць самі за сябе, нібы найцікавейшыя аповеды, “праглытваліся” гледачамі на адным дыханні.
Вельмі прыемным і нечаканым сюрпрызам для прысутных у зале стала з’яўленне на сцэне выпускнікоў СШ №1 г. Нясвіжа, якія паказалі “Вальс” і “Синий платочек” харэаграфіі Жанны Галавач. Іх сцэнічны дэбют гледачы падтрымалі дружнымі апладысментамі.
У фінале справаздачнага канцэрта танцавальнага калектыву “Арыён” з цёплымі словамі віншавання з выдатным выступленнем да юных артыстаў, іх кіраўніка і ўсіх прысутных у зале звярнулася дырэктар РЦК Ганна Віннічак. Яна таксама ўручыла Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за актыўны ўдзел у культурным і творчым жыцці горада Нясвіжа і раёна ўдзельніцам калектыву Анастасіі Хвір, Кацярыне Чарніцкай, Ульяне Галубовіч, Анастасіі Сідарэнка, Марыі Сідарэнка, Аліне Раманейка, Карыне Жыбурт, Вользе Салавей.
Словы шчырай удзячнасці свайму кіраўніку Ж.У. Галавач адрасавалі і выпускнікі “Арыёна”, якія ў сілу ўзросту ўжо пакінулі калектыў. А сама Жанна Уладзіміраўна ў сваю чаргу шчыра падзякавала ўсім, хто ўсёй душой закаханы ў танец, — і самім сваім выхаванцам, і іх бацькам, без падтрымкі якіх быў бы немагчымы поспех іх дзяцей.
Ульяна Галубовіч, удзельніца старэйшага складу танцавальнага калектыву “Арыён”:
— Танцамі я займаюся з пяцігадовага ўзросту. Спачатку — у Пухавіцкім РЦК, а з 2021-га года — у Нясвіжскім. Свой вольны час стараюся праводзіць на танцавальных занятках, рэпетыцыях. Апынуўшыся ў вельмі дружным танцавальным калектыве, заўсёды атрымліваю шмат станоўчых эмоцый і падтрымкі. Дзякуючы нашаму цудоўнаму харэографу Жанне Уладзіміраўне Галавач мы вывучаем розныя віды танцаў, вучымся нечаму новаму і часта выступаем на мерапрыемствах. Я вельмі рада, што патрапіла менавіта ў гэты танцавальны калектыў і думаю, што без харэаграфіі маё жыццё не было б такім жа яркім, насычаным і цікавым.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!