Адным з самых уражваючых і прыгожых
мерапрыемстваў, якія нядаўна адбыліся ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры, стаў справаздачны канцэрт народнага духовага аркестра РЦК
пад кіраўніцтвам Кірыла Марыніча “Вальс вясны”.
Стварэнне аркестра ідзе сваімі каранямі ў 2018 год, калі ў работу РЦК уносіліся змяненні. Адным з першых з іх стала стварэнне духавога аркестра з мэтай правя- дзення не толькі ўрачыстых мерапрыемстваў у горадзе, але і вечароў духавой музыкі ў раённым цэнтры культуры, канцэртных выступленняў у гарадскім парку ў летні перыяд, што плённа ўвасабляецца ў жыццё ўжо чацвёрты сезон.
На пасаду кіраўніка духавога аркестра быў прыняты Кірыл Мікалаевіч Марыніч, жыхар г. Клецка, які ў 2008 го- дзе скончыў Баранавіцкае дзяржаўнае музычнае вучылішча і раней працаваў у Капыльскай ДШМ настаўнікам па класе духавых інструментаў. Пад яго кіраўніцтвам аркестр набраў сілы ў плане папаўнення музычнага рэпертуару і свайго складу. Сёння ў ім іграе 11 музыкантаў. Духавы аркестр стаў адным з самых любімых у слухачоў творчых калектываў нашага раёна. Яго выступленні збліжаюць людзей розных пакаленняў і прафесій. З дня заснавання аркестр з’яўляецца неад’емным удзельнікам культурнага жыцця горада. І цяжка ўявіць якое-небудзь свята без яго звыклых, урачыста-радасных гукаў. Жыццярадасныя, патрыятычныя, лірычныя творы, якія гучаць у яго выкананні, аб’ядноўваюць пачуцці і настрой людзей розных узростаў.
У мінулым годзе калектыў атрымаў ганаровае званне “народны” і, мяркуючы па ўсім, пад высокапрафесійным кіраўніцтвам Кірыла Марыніча ў калектыва вялікая будучыня.
Падрабязней аб тым, як ствараўся духавы аркестр РЦК, напачатку канцэрта гаварыла яго ідэйны натхняльнік, дырэктар Нясвіжскага РЦК Ганна Віннічак. Яна ўзгадала, як па ўсім раёне шукаліся інструменты, як прыводзіліся ў парадак тыя, на якіх даўно ніхто не іграў, і іншыя ціквыя факты. Ганна Дзмітрыеўна таксама ўручыла кіраўніку аркестра Кірылу Марынічу грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Справаздачны канцэрт нашых духавікоў заслугоўвае аднаго ёмкага слова, якім можна яго ахарактарызаваць, і гэта слова — захапленне. Менавіта з гэтым пачуццём гледачы, якія сабраліся ў Белай зале РЦК, успрымалі цудоўную музыку, якая гучала ў ёй. “Папуры на тэмы беларускіх песен “Белый аист летит”, “В городском саду”, “Ямщик, не гони лошадей”, “Рыа-Рыта”, “Цыгане”, “Папуры песень 60-х”, “Твіст-папуры” і многія іншыя выдатныя творы успрымаліся слухачамі “на ўра” і зрабілі музычны вечар сапраўды светлым і радасным. Прысутныя змаглі поўнасцю акунуцца ў атмасферу свята і стаць актыўнымі ўдзельнікамі танцавальнай і гульнёвай праграм.
Яскравых фарбаў музычнай імпрэзе дадаваў яшчэ танцавальны калектыў гарадскога маладзёжнага цэнтра і выступленні іншых артыстаў. Слухачы горача апла- дзіравалі гітарысту Уладзіміру Церашу, салісту Ігару Дубешку і юнаму спеваку Кірылу Александровічу, які вельмі кранальна і пераканаўча выканаў песню “Я хочу, чтобы не было больше войны”.
У кожнага чалавека свая любімая музыка, свае любімыя творы, але любоў да духавога аркестра прахо- дзіць праз стагоддзі. Яго гукі закранаюць патаемныя, найтанчэйшыя струны душы. Таму хочацца верыць, што якія б новыя стылі ні з’яўляліся ў музыцы, якія б рытмы ні гучалі — наш духавы аркестр яшчэ доўга будзе радаваць слухачоў сваім непаўторным чароўным гучаннем.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота
Святланы ПОЛЬСКАЙ.