Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

Рыбацкае шчасце

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 34

Пост опубликован: 23.05.2024

Несвіжанка Ядвіга Златкус ужо дваццаць гадоў паспяхова ловіць рыбку ў розных вадаёмах, якія ёсць вакол горада, выязджае і далей. Ёй падабаецца гэты від палявання, скажам так: сядзі з вудачкай у цішыні, глядзі на ваду і чакай, калі будзе кляваць. Такое захапленне патрабуе цярпення, і яго ў Ядвігі Андрэеўны дастаткова. Чаканне амаль заўжды апраўдваецца, і ў вядро трапляюць розныя рыбы: плоткі, карасі, карпы, ёршыкі. Тады ў рыбачкі ўзнімаецца настрой, і гэта зразумела, бо насельнікі водных прастораў з бліскучай луской трапечуцца ў пасудзіне. А нядаўна адбылася радасная і незвычайная падзея: рыбачка Ядзя злавіла карпа вагой пяць з паловай кілаграмаў. Як засведчылі вопытныя аматары рыбнай лоўлі, такое рэдка здараецца.



— Мне было цяжка яго даставаць, — расказвае Ядвіга Андрэеўна. — Амаль паўгадзіны змагалася, так не хацеў карп здавацца, ісці ў мае рукі. Але выцягнула, і не паверыла вачам: такі велікан яшчэ не трапляўся.

Вось такія бываюць захапленні, што прыносяць не толькі прыемныя эмоцыі, але і магчымасць паспытаць здабыты сваімі рукамі карысны пачастунак. Яшчэ хачу сказаць, што і другое захапленне ў Ядвігі атрымліваецца добра: яна шмат гадоў спявае ў хоры ветэранаў працы “Аптымісты”.

Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!