Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода 1 °C

У чаканні свята

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 18

Пост опубликован: 06.05.2024

Зусім мала часу засталося да таго моманту, калі званы храмаў на Нясвіжчыне, і ўвогуле, па ўсёй Беларусі, уварвуцца ў начную цішыню наваколля, каб абвясціць Светлае Хрыстова ўваскрэшанне, а вернікі, каму надарыцца ў гэтую ноч быць у храме, прамовяць услед за святаром словы велікоднай радасці: “Хрыстос васкрэсе!”. Так вітаць адзін аднаго мы будзем пачынаючы з дня Светлага Хрыстова Уваскрэшання і да дня яго аддання, што здзяйсняецца на трыццаць дзевяты дзень пасля свята.



Закатаваны натоўпам, людской злосцю і зайздрасцю, Хрыстос уваскрос, каб ратаваць тых, хто застаўся на зямлі — праведных і грэшных, тых, хто з адчаем у сэрцы аплакваў яго, і тых, хто слаў услед праклёны. Сваім жыццём і ўваскрашэннем ён паказаў людзям шлях да айца нябеснага — праз дабрыню, міласэрнасць, усёдаравальнасць.

У чаканні вялікай падзеі ў жыцці Царквы ўдзельнікі сумеснага праекта “Духоўнае слова” аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 г. Нясвіжа выкарысталі час з карысцю. І так як у першую чаргу неабходна падрыхтаваць да свята душу, арганізатары праекта запрасілі да вучняў 2 “А” класа гэтай навучальнай установы клірыка храма Узнясення Гасподня іерэя Іаана Уханава. Святар расказаў аб гісторыі і духоўным сэнсе святаў Вербнай Нядзелі і Уваскрэшання Хрыстова, аб традыцыях асвячэння вярбы, а пасля — велікодных яек і кулічоў, нагадаў пра неабходнасць добрых спраў і пра тое, каб дзяўчаты і хлопчыкі разам з бацькамі не забыліся наведаць у гэтыя святочныя дні храм, як і ў іншыя ня- дзельныя і святочныя дні таксама.

удзельнікам сустрэчы зрабіць для бацькоў велікодныя падарункі, на што юныя вернікі з радасцю пага- дзіліся, а таксама расказала пра кнігі духоўнай тэматыкі з фонду бібліятэкі і, адпаведна, запрасіла ў бібліятэку.

Настаўніца Галіна Акуліч і вучні павіншавалі святара, і нас, бібліятэкараў, з надыходзячымі святамі, падараваўшы тым самым і радасны настрой. Няхай такі ж настрой пануе і ў душах усіх жыхароў Нясвіжчыны, а чаканне свята напоўніцца малітвай і добрымі справамі!

Валянціна ШЧАРБАКОВА.
Фота
Галіны АКУЛІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!