Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 6 °C

Вялікі гонар і адказнасць

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 27

Пост опубликован: 23.04.2024

Святлана Булыга, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”:

— Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу для мяне вялікі гонар і адказнасць, бо там будуць прымацца найважнейшыя для краіны рашэнні, і я стану ўдзельнікам гэтага працэсу. Я павінна апраўдаць аказаны мне давер. Важна даведацца, як будзе далей развівацца наша дзяржава, і потым данесці гэтую інфармацыю да сваіх калег. Я вылучана дэлегатам ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, таму для мяне, у першую чаргу, важна пачуць, як будуць забяспечвацца правы жанчын. У цэлым хачу сказаць, што сёння роля жанчын у нашым грамадстве высокая, і ёсць шмат прыкладаў, калі яны займаюць адказныя, у тым ліку дзяржаўныя пасады. А як работніку завода мне важна па- чуць, як будзе развівацца прамысловасць у далейшым. За апошнія гады наша прадпрыемства актыўна рухаецца наперад. Прыходзіць шмат моладзі. Значна вырас заробак. Ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні.



Як маці дарослага сына, смела магу сказаць, што бачу сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей у Беларусі. Тут ёсць усе ўмовы для жыцця. Добрая медыцына, годная адукацыя, бяспека. Кожны можа сябе рэалізаваць. Таму застаецца толькі правільна акрэсліць напрамкі для развіцця і смела ісці па іх, робячы кожны на сваім рабочым месцы дастойны ўнёсак у агульную справу.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!