Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Што адбываецца ў скверах каля Фарнага Касцёла?

Максим ЖУК 7 месяцев назад 0 66

Пост опубликован: 23.04.2024

Кожны, хто ў гэтыя вясновыя месяцы праходзіў міма помніка Сымону Буднаму, бачыў, што ў прылеглых скверах вядуцца будаўнічыя работы. Працягваюцца яны і сёння. Што тут адбываецца
і які будзе канчатковы вынік, расказала прараб філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 168” Алена Абраменкава-Гур’ева.
— У скверы каля самога помніка друкару мы пачалі работы ў самым пачатку вясны і на сёння ўжо тут усё скончылі, — тлумачыць Алена Анатольеўна. — Ужо зрабілі дэмантаж старога дарожнага пакрыцця і паклалі новую плітку, якая нагадвае «стары горад». Таксама ўсталявалі дарожныя барты і змянілі канструкцыю самога сквера: напрыклад, зараз з’явілася дарожка да брамы касцёла, якой раней не было. Акрамя гэтага, месцамі апусцілася чырвоная плітка, якая атачае помнік. І за апошні месяц мы яе прыўзнялі да адной вышыні.



Непадалёку ад гэтага месца знаходзіцца яшчэ адзін скверык. Размешчаны ён насупраць уваходу ў Касцёл Божага Цела. Нядаўна Нясвіжская ЖКГ спілавала і прыбрала тут усе трухлявыя дрэвы. А зараз тут працуе брыгада ДРБУ №168.
— У гэтым скверы мы таксама дэмантуем дарожнае пакрыццё, каб пасля змяніць размяшчэнне дарожак і ўсталяваць новую плітку. Таксама ў далейшым тут будзе паніжаны борт для зручнасці пешаходаў. Плануем закончыць усе работы да канца красавіка, — распавядае Алена Абраменкава-Гур’ева. — Таксама ў абодвух скверах працуе і будзе працаваць Нясвіжскае ЖКГ. Напрыклад, яна ўжо зрабіла азеляненне, а ў будучыні паставіць яшчэ новыя лавачкі і скрынкі для смецця.
Максім ЖУК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!