Меню
Курс $  3.13 | €  3.46 | ₽100  3.72 |
Погода 3 °C

З усмешкай веснавога дня

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 25

Пост опубликован: 19.03.2024

У першы дзень вясны сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, а таксама ўдзельніцы ансабля “Натхненне” Затур’янскага дома культуры, які працуе пад кіраўніцтвам Людмілы Ясевіч, супрацоўнік гэтай установы Генадзь Русак, адправіліся ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што ў Лявонавічах, каб павіншаваць пражываючых і супрацоўнікаў з гэтай падзеяй — надыходам доўгачаканай пары.



Канцэртную праграму распачала паэтка, рэгент хору храма Узнясення Гасподня Алена Шаблоўская. З яе вуснаў прагучалі аўтарскія творы духоўнай тэматыкі. Адзін з іх — верш “Хочу креститься, чтобы жить”. Справа ў тым, што ў нашым жыцці кожная падзея дзеля чагосьці адбываецца. І кожная сустрэча таксама. Але сярод мноства падзей і сустрэч мы не павінны прапусціць галоўную падзею і сустрэчу — сустрэчу з Богам. Гэтай тэмай прасякнута ўся творчасць Алены Шаблоўскай, у чым і ўпэўніліся гледачы святочнай праграмы.
Удзельніцы ансамбля “Натхненне” і Генадзь Русак парадавалі ўсіх песнямі з рэпертуару папулярных аўтараў.

Сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Аляксандр Яцук павіншаваў жанчын з надыходзячым святам — Міжнародным жаночым днём, прачытаў шэраг вершаў, прысвечаных самаму светламу пачуццю — каханню.

Парадавала тое, што і пражываючыя ў аддзяленні прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва не засталіся староннімі назіральнікамі, а выказалі пажаданні сваім каляжанкам і супрацоўніцам установы.

Вершы, прысвечаныя вясне, самаму дарагому чалавеку ў жыцці кожнага з нас — матулі, прачытала аўтар гэтага матэрыялу.

З прыходам вясны сонца сагравае ўсё навокал. І мы павінны дарыць цеплыню сваіх слоў, пачуццяў усім, хто сустракаецца на нашым жыццёвым шляху. Свята ў Лявонавічах — адзін з такіх момантаў.

Хочацца верыць, што веснавы настрой застанецца з гледачамі і ўдзельнікамі святочнай праграмы, ды і з усімі несвіжанамі не толькі ў гэтую пару. Няхай у душаў нашых землякоў заўсёды будзе сонечна, цёпла і радасна. І каб Гасподзь здзейсніў тое, што яшчэ не збылося.

Валянціна
ШЧАРБАКОВА,
кіраўнік літаратурна-
музычнага аб’яднання “Валошкі”, каардынатар дзейнасці духоўна-
асветніцкага цэнтра
“Існасць”.
Фота Таццяны САНЬКО.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!