Меню
Курс $  3.15 | €  3.48 | ₽100  3.72 |
Погода -3 °C

Клопат пра бяспеку: наведваем, абследуем, раім

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 8

Пост опубликован: 18.03.2024

Службы ратавання штодзённа на варце бяспекі грамадзян. Дзякуючы прафесійным навыкам асабовага складу МНС, сучаснай тэхніцы і абсталяванню дапамога прыходзіць заўжды своечасова. Але ж не менш важкім аспектам дзейнасці ведамства з’яуляецца прафілактыка  надзвычайных сітуацый, у тым ліку, пажараў.

Менавіта з мэтай папярэджання вогненных трагедый у домаўладаннях работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі рэйд па населеных пунктах Казлоўскага сельскага савета. Разам з ратавальнікамі наведалі землякоў і работнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. У полі зроку – грамадзяне, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Стан такіх домаўладанняў, у большасці сваёй, выклікае занепакоенасць: антысанітарыя, электрычная праводка, якая патрабуе замены,  шэраг парушэнняў ва ўсталяванні печы.



—   Ці усведамляеце Вы, наколькі бестурботна ставіцеся да свайго ўласнага жыцця? Вы курыце ў ложку, што рабіць катэгарычна нельга, асабліва пасля ўжывання алкаголю. Амаль штодень людзі гінуць па гэтай прычыне, — звяртаецца да гаспадара домаўладання інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Яна Бурнель.

Не менш сумная карціна і ў наступным доме – печ, што эксплуатуецца гаспадаром,  патрабуе рамонту: не пабеленая, віднеецца мноства расколін. Да таго ж на падлозе каля дзверцы складуюцца дровы.

—  Сам добра ведаю, што карыстацца такой печчу небяспечна, але неяк усё рукі не дайшлі, каб давесці яе да ладу. Літаральна заўтра займуся гэтым, — дае абяцанне гаспадар. – Неаднаразова чуў і бачыў, як ратавальнікі папярэджваюць пра гэта. Прыму вашы парады да ўвагі.

Наведалі удзельнікі рэйду ў гэты дзень і благанадзейных грамадзян. У такім жыллі, безумоўна,  да бяспекі ставяцца больш пільна. Прадстаўнік МНС дэталева абследуе ўмовы пражывання, дае рэкамендацыі па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, заклікае захоўваць правілы бяспекі пры эксплуатацыі  электрапрыбораў.

Прыйшла вясна – час навядзення парадку на падвор’ях. Нагагадваем, што пачынаецца пажаранебяспечны перыяд з-за рызыкі узнікнення загаранняў сухой расліннасці. Пагэтаму ў чарговы раз настойліва паўтараем – спальваць сухую траву нельга, пазбаўляцца ад мінулагодняга смецця з дапамогай агню патрэбна з захаванем строгіх правіл, а менавіта, рабіць гэта ў бязветранае надвор’е, на значнай адлегласці ад будынкаў і абавязкова пад вашым уласным кантролем, — вядзе прафілактычную размову з  жыхарамі  інспектар МНС.

Застаецца спадзявацца, што ўсе парады і рэкамендацыі будуць сур’езна усвядомлены жыхарамі і абавязкова выкананы.Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик Черновик

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!