Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

Узорны танцавальны калектыў “Онікс”— на маскоўскай сцэне

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 21

Пост опубликован: 11.03.2024

24 — 26 лютага ўзорны танцавальны калектыў “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў прымаў удзел у канцэрце Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова “Чакаем вясну”.

Да ўдзелу ў такой значнай падзеі, напярэдадні 30-годдзя Фонду, узорны ансамбль танца “Сюрпрыз” з Санкт-Пецярбуга і ўзорны танцавальны калектыў “Онікс” з Нясвіжа былі запрошаны разам з лаўрэатамі міжнародных конкурсаў, стыпендыятамі і ўдзельнікамі праграм Міжнароднага дабрачыннага фонду У. Співакова.Узорны танцавальны калектыў “Онікс”— на маскоўскай сцэне



— Удзел у мерапрыемстве такога ўзроўню для нас — вялікі гонар, — дзеліцца кіраўнік узорнага танцавальнага калектыву “Онікс” Кацярына Лабаза. — З 2020 года мы падавалі заяўкі на ўдзел у гэтым праекце, юныя артысты штодзень адточвалі сваё майстэрства ў танцы, развучвалі новыя нумары, дзеці шчыра і аддана працавалі, і мы зноў адпраўлялі на суд кампетэнтнага журы відэасюжэты з нашымі выступленнямі. І вось, нарэшце, наша мара спраўдзілася. Мы атрымалі запрашэнне ў Маскву на адзін з самых прэстыжных праектаў, які аб’ядноўвае цудоўных дзяцей і адкрывае іх таленты. У рамках праграмы Фонду “Дзеці — дзецям”, “Пачуўшы будучыні кліч…”, “Трыумф гармоніі” юныя нясвіжскія танцоры пакарылі сэрцы гледачоў, якія не хацелі адпускаць рабят са сцэны пасля выканання танцавальнай пастаноўкі “Нясвіжскія пацехі” у беларускіх нацыянальных касцюмах. Майстэрства нашых танцораў мела поспех, і тую асалоду, што яны атрымалі на сцэне Камернай залы Дома музыкі ў Маскве, можна было бачыць у іх шчаслівых вачах пасля выступлення.

Узорны танцавальны калектыў “Онікс”— на маскоўскай сцэне

Мы, беларусы, вельмі ўдзячны арганізатарам праекта і рады, што Нясвіжчына сёння далучылася да тых ідэй, якія праводзіць у жыццё Міжнародны дабрачынны фонд. А таму хочацца верыць, што словы Уладзіміра Співакова: “Мы хочам, каб сёння тыя арыенціры, дзякуючы якім свет працягвае жыць, а чалавецтва развіваецца, дапамаглі нам на гэтым доўгім шляху заха- ваць непарушныя чалавечыя каштоўнасці. А шлях гэты толькі адзін — у імкненні тварыць Дабро. І калі кожны з нас зробіць хоць адну добрую справу, свет стане больш дасканалым, а жыццё — святлейшым і больш радасным” — будуць і далей дэвізам таленавітай моладзі, аб’яднанай магутнай сілай мастацтва, якая з’яўляецца своеасаблівым ключыкам да таямніц душы — яркіх і свабодных, творчых і натхнёных.

У канцы нашай гутаркі Кацярына Рыгораўна зазначыла, што яе выхаванцы шчаслівыя, здолеўшы дастойна прадставіць Нясвіжчыну і нашу краіну на мерапрыемстве такога маштабу. У час паездкі рабяты атрымалі не толькі добры вопыт, але і шмат станоўчых эмоцый. Масква і яе Чырвоная плошча з Пакроўскім і Казанскім саборамі пакінулі незабыўныя ўражанні.
Сёння юныя несвіжане, акрыленыя новымі ўражаннямі пасля ўдзелу ў канцэрце Міжнароднага дабрачыннага фонду У. Співакова, працягваюць працаваць, каб далей узняцца на новую прыступку алімпу Яго вялікасці танца і шчыра дзякуюць спонсарам паездкі — дырэктару ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Віктару Худніцкаму і дырэктару ААТ “Сейлавічы” Аляксандру Касперу.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!