Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -0 °C

Гастранамічны погляд на Нясвіж

Нясвіжскія навіны 9 месяцев назад 0 151

Пост опубликован: 07.03.2024

З чаго варта пачаць сваё знаёмства з любым горадам?
Добрым адказам можа стаць “з мясцовай кухні”. Бо рэстараны, кафэ, бары — гэта твар горада: тут можна даведацца пра мясцовыя стравы і традыцыі, паглядзець, як сябе паводзяць тутэйшыя жыхары, і пры жаданні пазнаёміцца з імі (настойліва раю так рабіць, бо ніхто лепш не ведае горад, чым мясцовы жыхар, прычым, ва ўсіх дэталях). Да таго ж, сам сервіс у такіх месцах можа моцна паўплываць на стаўленне да ўсяго горада. Таму для ахвочых пазнаёміцца з Нясвіжам прапануем пачаць з 6 гастранамічных месцаў.



Каля касцёла Божага Цела размешчана ўтульнае кафэ “У Каханкі”. Яно падыходзіць як для адпачынку ў кампаніі сяброў і адзначэння свят, так і проста для асалоды ад смачнай ежы пасля прагулак па маляўнічым парку.Гастранамічны погляд на Нясвіж

Улетку госці кафэ могуць пацешыцца цішынёй і прахалодай на адкрытай летняй тэрасе з відам на сажалку Дзікую і парк. Меню ўстановы парадуе як аматараў традыцыйных страў еўрапейскай і беларускай кухні, так і знаўцаў наватарскіх кулінарных рашэнняў. Барная карта, банкетнае меню і жывая музыка дадаюць шарму кафэ “У Каханкі” вечарам.
Яно працуе ў пятніцу з 16.00 да 02.00, у суботу — з 10.00 да 02.00 і ў нядзелю — з 10.00 да 18.00.

Рэстаран “Скарбніца” — утульная ўстанова, размешчаная на цэнтральнай плошчы горада Нясвіжа, насупраць Ратушы. Яго інтэр’ер і атмасфера прысвечаны гісторыі старога горада Нясвіжа. А меню рэстарана парадуе аматараў традыцыйных беларускіх страў, прыгатаваных па старажытных рэцэптах, а таксама прапануе разнастайныя стравы еўрапейскай кухні.
Рэстаран адкрыты з нядзелі па сераду з 11.00 да 22.00 і ў пятніцу і суботу з 11.00 да 01.00. Гастранамічны погляд на Нясвіж

Рэстаран “Гетман” у замку Ра- дзівілаў — гэта ўнікальнае месца, дзе гісторыя сустракаецца з вытанчанай кухняй. У яго меню ўвахо- дзяць традыцыйныя беларускія і еўрапейскія стравы. Размешчаны ў правым крыле Палацавага ансамбля, ён уражвае інтэр’ерам і атмасферай старажытнай раскошы. Гэта выдатнае месца для правядзення свецкіх імпрэз, рамантычных вячэр ці проста для атрымання асалоды ад вытанчаных страў ад шэф-кухара.
Рэстаран адкрыты для наведвальнікаў з нядзелі па чацвер з 11 да 23 гадзін, а ў пятніцу і суботу з 11 да 24-х.Гастранамічны погляд на Нясвіж

Пасля прагулак па палацавым ансамблі можна адпачыць і атрымаць асалоду ад смачнай ежы ў кафэ “Палацавае”. Тут прадстаўлены шырокі выбар страў ад салатаў да дэсертаў. Атмасфера рэстарана стварае ўтульнае ўражанне і нагадвае старадаўні палацавы маёнтак.
Кафэ адкрыта штодня з 10.00 да 19.00 з 1 мая па 30 верасня і з 9.00 да 18.00 з 1 кастрычніка па 30 красавіка.Гастранамічны погляд на Нясвіж

Размешчанае на першым паверсе аднайменнага гатэля, кафэ “Нясвіж” запрашае сваіх гасцей у прыгожыя залы з барам, дзе кожны можа атрымаць асалоду ад вытанчанай кухні і ўтульнай атмасферы.
Асаблівая ўвага надаецца сняданкам, якія праводзяцца ў асноўнай зале з 7.00 да 10.00 у буднія дні і з 8.00 да 11.00 у выхадныя. Акрамя таго, кафэ “Нясвіж” прапануе магчымасць арганізацыі розных мерапрыемстваў — ад дзелавых сустрэч да сямейных урачыстасцей. Вяселлі, сямейныя святы на 40 чалавек, карпаратыўныя вечарыны — тут знойдзецца месца для любога выпадку. Адмысловыя меню, якое ўключае комплексныя абеды для турыстычных груп, а-ля карт меню, банкетнае меню і меню кава-паўзаў для дзелавых мерапрыемстваў, дазваляюць кожнаму госцю абраць аптымальны варыянт для свайго мерапрыемства.
Рэстаран адкрыты з нядзелі па чацвер з 12.00 да 23.00, а ў пятніцу і суботу — з 12.00 да 24.00.Гастранамічны погляд на Нясвіж

У адасобленым кутку Нясвіжа, у будынку Ратушы, схаваны ад старонніх вачэй утульны артэфакт — кафэ “Батлейка”, дзе можна правесці час з блізкімі людзьмі, паласавацца найсмачнейшымі дэсертамі, свежай выпечкай уласнага вырабу, пакаштаваць гарачы шакалад “Чорная панна”. Адным з асаблівых прывілеяў гэтага месца з’яўляецца магчымасць убачыць унікальныя прадметы музейнай экспазіцыі, якія нібы расказваюць гісторыю гэтага дзіўнага месца. І хто ведае, магчыма, вам удасца падзяліць стол з кімсьці са знакамітага роду Радзівілаў.
Для маленькіх гасцей у “Батлейцы” працуе гульнявая зала, дзе кожнае дзіця можа знайсці нешта на свой густ — няхай гэта будзе адукацыйныя гульні або забаўляльныя опцыі, якія дапамогуць ім правесці час з карысцю і задавальненнем.
Дзверы кафэ “Батлейка” адчынены штодня з 9.00 да 18.00.Гастранамічны погляд на Нясвіж

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!