23 лютага ў 22-36 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў шматкватэрным жылым доме на вул. Леніна ў Салігорску.
– Прыбыўшы да месца выкліку, мы ўбачылі дым з акна кватэры на першым паверсе, – распавялі ратавальнікі. – Унутры ў несвядомым стане мы выявілі гаспадара. Мужчыну вынеслі на вуліцу і перадалі медыкам.
Пацярпелага брыгада хуткай дапамогі даставіла з папярэднім дыягназам «атручванне прадуктамі гарэння» ў бальніцу, стан цяжкі.
У выніку пажару знішчана крэсла, пашкоджана падлога на плошчы 1 кв.м., закурана маёмасць, сцены і столь ва ўсім пакоі.
Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.