Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Як распачаліся выбары — даведаліся на адным з участкаў

Неонила ЛЮБАНЕЦ 9 месяцев назад 0 62

Пост опубликован: 21.02.2024

Учора ў Нясвіжскім раёне пачалі працаваць выбарчыя ўчасткі. На адным з іх пабывала карэспандэнт раённай газеты і даведалася, чым быў адметны гэты першы дзень.

Як распачаліся выбары — даведаліся на адным з участкаў
— Да пяці гадзін вечара ў першы дзень ужо прыйшло прагаласаваць больш за 40 чалавек, — пазначае старшыня выбарчай камісіі Ленінскага ўчастка для галасавання №2 Наталля Герасімовіч. — Гэта нядрэнны пачатак. Прыемна, што выбаршчыкі ў нас — ветлівыя людзі, якія добрым словам і ўсмешкай адказваюць на ветлівасць членаў камісіі. Не адзіны раз мы ўжо пачулі віншаванні ад людзей з тым, што распачаліся выбары. Гэта вельмі прыемна. Усяго ж у нас на ўчастку галасуе 2445 чалавек за кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў, у мясцовыя Саветы — 2476 чалавек, а ўпершыню будуць прымаць удзел у выбарах 15 чалавек.



На выбарчым участку створаны ўсе ўмовы — пачынаючы ад стэлажоў з прававой інфармацыяй для выбаршчыкаў і заканчваючы безбар’ернай прасторай, у якой сябе добра пачуваюць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Выбаршчыкаў на гэтым участку сустракаюць, як добрых сяброў. І тыя ставяцца да членаў камісіі адпаведна. Адной з выбаршчыкаў, напрыклад, прапанавалі ў гэтым годзе паўдзельнічаць у выбарах дома, бо ўзрост больш чым дазваляе. Але жанчына адмовілася і прыйшла на ўчастак сама, у першы ж дзень датэрміновага галасавання.

У цэлым жа нягледзячы на тое, што большасць працоўных людзей прыходзіць аддаць свой голас увечары, шмат моладзі можна сустрэць і днём. Некаторыя прыходзяць з сем’ямі, з маленькімі дзецьмі. Свой грамадзянскі абавязак выконваюць і людзі старэйшага ўзросту.

Як распачаліся выбары — даведаліся на адным з участкаў
— Я прысутнічаю на гэтым выбарчым участку як назіральнік, — расказвае несвіжанка Ніна Камлач. — Але акрамя гэтага я жыву на Ленінскай вуліцы і штораз галасую менавіта тут. Таму ў гэты раз вырашыла не адцягваць час і прагаласаваць адразу: а раптам не змагу прыйсці 25-га? Лепш не турбавацца і каб адразу ўсё было зроблена. Атмасфера на ўчастку вельмі прыемная, я б нават сказала — утульная. І гэта я кажу не только як назіральнік, але і як выбаршчык.

Нагадаем, што ўсе ўчасткі для датэрміновага галасавання працуюць з 12 да 19 гадзін з 20 па 24 лютага.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!