Меню
Курс $  3.13 | €  3.55 | ₽100  3.82 |
Погода -2 °C

Сцэнарый фільма пра Бацьку Міная разгледзелі на паседжанні Савета па развіцці кінематаграфіі

Максим ЖУК 1 год назад 0 2

Пост опубликован: 24.01.2024

Паводле звестак БелТА, сцэнарый беларуска-расійскай карціны «Бацька Мінай: Партызанская легенда» разгледзелі на пасяджэнні Савета па развіццю кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры.

Члены савета падтрымалі прапанову аб стварэнні карціны пра Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. У праекце заняты Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і расійская кінакампанія «ВаенФільм». Плануецца, што работа пачнецца вясной 2024 года.



Прадставіў сцэнарый яго аўтар — народны артыст Расіі Ігар Угольнікаў. Ён падзяліўся, што з натхненнем пачынае сумесны праект у Беларусі, назваўшы яе святой зямлёй. Для яго галоўнае ў новым фільме — гэта сітуацыя цяжкага выбару, у якой аказваецца герой. Ён перажыў трагедыю і знайшоў у сабе сілы прадоўжыць барацьбу з захопнікамі. Духоўная моц такіх людзей, як Мінай Шмыроў, і мільёнаў патрыётаў сфарміравала вялікую сілу духу, дзякуючы якой была здабыта Перамога, сказаў артыст.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў важнасць стварэння фільма да 80-годдзя Перамогі. Паводле яго слоў, над сцэнарыем была праведзена вялікая работа з улікам прапаноў, выказаных на папярэднім пасяджэнні савета ў снежні 2023 года.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!